Традыцыйныя сямейныя каштоўнасці
15 мая адзначаецца Міжнародны дзень сям'і. З гэтай нагоды студэнты філалагічнага факультэта правялі круглы стол, на якім абмеркавалі шэраг пытанняў:
1. гісторыя інстытута шлюбу ў розных краінах;
2. станаўленне сям'і і развіццё грамадска-палітычных фармацый;
3. роля сям'і ў грамадстве;
4. прафесійная рэалізацыя мужчыны і жанчыны;
5. дзяржаўная падтрымка сям'і як прыярытэтны кірунак сацыяльнай палітыкі;
4. вернасць традыцыйным сямейным і хрысціянскім каштоўнасцям як гарант стабільнасці і дабрабыту.
Студэнты-філолагі таксама ўзгадалі некаторыя творы сусветнай і беларускай літаратуры, у якіх уздымаліся праблемы сямейных каштоўнасцей, даведаліся шмат цікавых фактаў з сусветнай гісторыі, сучаснай сацыялогіі і культуралогіі.