Сустрэча з рэдактарам: цікава, пазнавальна, пазітыўна
Днямі адбылася сустрэча студэнтаў групы 310120 з Ірынай Сяргееўнай Мяцеліцай, навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы “Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.
Ірына Мяцеліца – выпускніца і часты госць факультэта – на гэты раз была запрошана на заняткі па “Літаратурным рэдагаванні” (выкладчык – дацэнт кафедры беларускай і замежнай літаратуры Наталля Віктараўна Заяц) у якасці рэдактара. Яна мае багаты вопыт рэдактарскай працы ў часопісе “Маладосць”, выдавецтве “Чатыры чвэрці”, мностве камерцыйных кампаній і банкаў, рэдагуе акадэмічныя навуковыя зборнікі.
Ірына падзялілася досведам рэдагавання празаічных кніг, паэтычных зборнікаў, вершаваных нізак, раскрыла некаторыя рэдактарскія сакрэты, расказала пра асаблівасці супрацоўніцтва рэдактара з аўтарамі, у тым ліку і пра кур’ёзныя выпадкі, прапанавала студэнтам зннаходзіць моўныя хібы ў тэкстах і разам іх выпраўляць…
Дзяўчаты групы 310120 ужо амаль прайшлі курс “Літаратурнае рэдагаванне” і маюць пэўныя навыкі ў гэтай галіне, таму яны актыўна ўключаліся ў сумесную дзейнасць, задавалі выступоўцы прафесійныя пытанні.
На сустрэчы студэнты атрымалі шмат новай эксклюзійнай інфармацыі, упэўніліся ў карыснасці філалагічнай адукацыі, зарадзіліся ад госці пазітывам і добрымі эмоцыямі.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя