СУСТРЭЧА З КЛАСІКАЙ
8 снежня, напярэдадні 125-га дня нараджэння класіка беларускай літаратуры, студэнты 41 групы разам з дацэнтам Таццянай Пятроўнай Хоміч праслухалі публічную лекцыю «Цыкл вершаў Максіма Багдановіча “Каханне і смерць”: тэкст і кантэкст», прачытаную выпускніком нашага факультэта, вопытным сёння літаратурным крытыкам Ціханам Чарнякевічам.
Чацверакурснікі пазнаёміліся з сучаснай інтэрпрэтацыяй творчай спадчыны М. Багдановіча, даведаліся пра гісторыю стварэння і друкавання вершаў паэта, пра уплывы і наследаванні ў мастацкіх тэкстах класіка. Пашанцавала патрымаць у руках і арыгінал легендарнага “Вянка”.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя