Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Прайсці праз вернасць

2022-09-15

17 верасня – знакавая дата ў гісторыі Беларусі. І група 310220 цвёрда ўпэўнілася ў гэтым пасля мерапрыемства, на якім гэты дзень яскрава паўстаў у трох абліччах:
як Дзень народнага адзінства (свята, што прыйшло да нас год таму);
як дзень уз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі (17 верасня 1939 г.);
як дзень нараджэння народнага паэта Максіма Танка (17 верасня 1912 г).

Звярнуўшыся да падзей сусветнай гісторыі і прааналізаваўшы іх у звязцы з падзеямі на роднай зямлі 1939 г., студэнты ўзгадалі найбольш яркія старонкі біяграфіі і творчасці Максіма Танка, успомнілі яго ўдзел ў жыцці тагачаснай Заходняй Беларусі, пашукалі афарызмы і сугучныя кожнаму радкі ў спадчыне паэта.  Валоданне англійскай мовай дазволіла плённа паразважаць над знакамітымі словамі Аўраама Лінкальна ("A house divided against itself cannot stand" (1858)), якія ілюструюць значнасць ідэі адзінства ў жыцці народа і кожнай асобнай сям'і. Не менш цікавымі для аналізу падаліся студэнтам-філолагам і знакамітыя словы на лацінскай мове: "In necessariis unitas, in dubiis libertas, in omnibus caritas"
Кожнаму чалавеку надзвычай неабходны сэнс у кожным дні, кожнай справе.Пастараліся пашукаць гэты сэнс (у кантэксце даты 17 верасня) і студэнты групы 310220. Вось што ў іх атрымалася: "Быць адзінымі – у любові да роднай зямлі, роднай мовы, абранай прафесіі. Годна і прыгожа штодзень праходзіць праз вернасць – Радзіме, сваім людзям, сваёй справе." А вы далучаецеся?