Пераддыпломная практыка ў сярэдняй школе № 1 г. Мінска
Падыходзіць да заканчэння пераддыпломная практыка студэнтаў 4 курса. Неўзабаве стануць фактам гісторыі і першае знаёмства са сваімі класамі, і старанная (не такая і простая) падрыхтоўка да ўрокаў, і самі ўрокі пад пільнымі позіркамі не толькі вучняў, але і настаўнікаў ды метадыстаў. Застануцца ў мінулым радасці і расчараванні. Радасцяў, канечне, было больш. Ва ўсякім разе, так падалося метадысту па беларускай мове М.В.Шабовічу, пад чыім кіраўніцтвам праходзілі практыку ў СШ №1 К.Аўгусціновіч, В.Бусел, А.Войцік, А.Дзямідчык, В.Навоша, В.Новікава, А.Рудаман, Ч.Усціновіч, Д.Шапуцька і К.Юрчанка. Некаторыя імгненні практыкі М.В.Шабовіч “занатаваў” на свой фотаапарат.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя