Наведванне выставы «Яны перамагалі, каб адрадзіць»
4 мая 2026 года, напярэдадні Дня Вялікай Перамогі, студэнты 310125 і 310225 груп філалагічнага факультэта БДПУ разам з куратарамі – выкладчыкам кафедры беларускай і замежнай літаратуры М.С. Рак і загадчыкам кафедры беларускай і замежнай літаратуры І.М. Мішчанчук – наведалі ўнікальную тэматычную экспазіцыю «Яны перамагалі, каб адрадзіць», арганізаваную Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
Выстава прысвечана лёсам 17 архітэктараў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Пасля Перамогі яны прымалі непасрэдны ўдзел у аднаўленні сацыяльнай і прамысловай інфраструктуры Беларусі, а таксама праектавалі знакамітыя помнікі і мемарыялы. Прадстаўленыя на інфармацыйных стэндах баявыя ўзнагароды архітэктараў суседнічаюць з ордэнамі і медалямі мірнага часу за адраджэнне гарадоў і вёсак, за стварэнне мемарыяльных комплексаў, якія сёння з’яўляюцца знакамі нацыянальнай памяці.
Для студэнтаў філалагічнага факультэта наведванне выставы стала не проста азнаямленчым мерапрыемствам, а сапраўдным урокам жывой гісторыі.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя