“НІЗКА ГОЛАЎ СХІЛЯЮ, ЮНАЧА, ПЕРАД ВЕЧНЫМ ГЛАГОЛАМ ТВАІМ” (У.КАРАТКЕВІЧ)
9 снежня – дзень нараджэння класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча, вечна юнага паэта, які "ўзняў беларускія вочы ў неба" (Р. Барадулін). Гэта дата заўжды знакавая для групы 310220, што пацвярджае літаратурна-музычная імпрэза, у якой прынялі ўдзел студэнты-філолагі напярэдадні 9 снежня.
Мерапрыемства складалася з наступных структурна-сэнсавых частак:
1. Сустрэча Максіма Багдановіча са студэнтамі Мінскага педагагічнага інстытута падчас эвакуацыі ў гады Першай сусветнай вайны.
2. Пяць месяцаў у Мінску, куды прыехаў Максім Багдановіч у 1916 г. Мінскія сцяжынкі, што помняць крокі паэта.
3. Апошнія месяцы жыцця паэта ў Ялце.
4. Аналіз чарнавых накідаў паэта.
5. Знаёмства з вершам Міколы Шабовіча, напісаным у 1979 г. і прысвечаным Максіму Багдановічу.
6. Песні на вершы Максіма Багдановіча.
7. Уведзеныя ў беларускую літаратуру формы вершаскладання. Эпіграфы на замежных мовах да вершаў у кнізе "Вянок".
8. Максім Танк, Уладзімір Караткевіч пра Максіма Багдановіча.
Літаратурна-музычная імпрэза прайшла натхнёна і сціпла-ўрачыста. А радкі дарагога паэта яшчэ доўга будуць саграваць на шляху служэння беларускаму слову і абранай прафесіі.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя