ЛІТАРАТУРНАЯ КРЫТЫКА НА ФІЛАЛАГІЧНЫМ ФАКУЛЬТЭЦЕ
На працягу тыдня з 19 да 23 снежня 2022 года студэнты групы 310119 (спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура”) інтэнсіўна завяршалі вучэбны курс “Літаратурная крытыка”:
- візуалізіравалі атрыманыя веды ў выглядзе “воблакаў слоў”,
- адгадвалі-пазнавалі айчынных крытыкаў па стылі,
- падрыхтавалі міні-прэзентацыі зборнікаў сучасных беларускіх крытыкаў Л. Галубовіча, Г. Кісліцынай, І. Шаўляковай і інш.,
- выступілі ў ролі рэцэнзентаў кнігі вершаў Таццяны Сівец, паэткі-выпускніцы нашага факультэта.
Інтэрактыўныя тэхналогіі, зацікаўленасць і актыўнасць студэнтаў на практычных занятках паспрыялі хуткаму і эфектыўнаму засваенню ведаў. Будучыя філолагі выявілі сябе творчымі асобамі, парадавалі выкладчыка – дацэнта кафедры беларускай і замежнай літаратуры Таццяну Пятроўну Хоміч.
Тыдзень быў насычаны і плённы, атрыманыя веды студэнты прадэманструюць на экзамене. Спадзяемся, што не згубяць іх і ў будучай прафесійнай дзейнасці.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя