Экскурсія ў мемарыяльны комплекс "Хатынь"
24 кастрычніка студэнты філалагічнага факультэта (групы 310122, 310123, 310223) разам з куратарамі Сычовай Святланай Анатольеўнай і Лобань Наталлей Пятроўнай наведалі мемарыяльны комплекс "Хатынь". Экскурсія складалася з дзвюх частак: новага музея "Хатынь" і мемарыяльнага комплекса.
Пасля экскурсіі многія студэнты адзначалі, што ўпершыню наведалі мемарыяльны комплекс, але тыя, хто быў там ужо не першы раз, таксама былі ўражаны. Падобнае месца не можа не пакінуць адбітак у сэрцы – эмацыянальна цяжка бачыць помнікі і разумець, што на гэтым месцы было паселішча. Жывыя кадры, атмасфера музея – усё паглыбляе ў падзеі, якія адбываліся падчас вайны.
Таксама ўражвае тое, што архітэктары, аўтары помніка, вырашылі “аднавіць” частку вёскі, зрабіць вуліцы з хатамі, калодзежы, царкву.
Кожны, хто пабываў сёння ў Хатыні, не застаўся абыякавым. Вельмі важна наведваць такія мемарыялы, каб не забываць усю жорсткасць, якая адбывалася на Беларускай зямлі і подзвігі нашага народа.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя