БДПУ на Міжнародным сімпозіуме
10 лютага ў рамках Міжнароднага сімпозіума літаратараў «Пісьменнік і час» — адной з галоўных падзей XXІІ Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу — у Гарадской ратушы пісьменнікі сустрэліся з моладдзю.
З прывітальным словам да ўсіх прысутных звярнуліся міністр інфармацыі Рэспублікі Беларусь Л.С.Ананіч, віцэ-мэр г.Мінска І.В.Карпенка. Выступілі пісьменнікі з Расіі, Літвы, Азербайджана, Сербіі, Беларусі, Кітая. Актыўны ўдзел у сустрэчы прынялі і студэнты нашага факультэта, а студэнтка 21 групы Марыя Рак нават дала інтэрв'ю тэлеканалу "Беларусь-1". Пасля мерапрыемства адбылося знаёмства з эстонскімі выдаўцамі, якія падарылі студэнтам 21 групы нумары часопіса "Талін", кнігі і фотаальбомы, запрасілі да супрацоўніцтва.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя