Завершаны Міжнародны форум “Студэнцкая навука - інавацыйны патэнцыял будучага”
25 красавіка 2019 года ў БДПУ прайшло ўрачыстае закрыццё Міжнароднага форума “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага”.
Перад удзельнікамі выступілі загадчык навукова-даследчага сектара Павел Аркадзьевіч Мацюш, загадчык аспірантуры і дактарантуры Кацярына Уладзіміраўна Багданава.
Загадчык сектара павышэння навуковай кваліфікацыі Ала Ігараўна Скорыкава ўзнагародзіла прызёраў канферэнцый, якія прайшлі на ўсіх факультэтах і ў інстытутах БДПУ. Былі адзначаны і аўтары лепшых дакладаў ІІІ Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурная камунікацыя”. Дыплом ІІ ступені атрымала студэнтка 4 курса Дзіяна Тарбецкая (навуковы кіраўнік – дацэнт Таццяна Валер’еўна Даніловіч), Дыплом ІІІ ступені – студэнтка 4 курса Татьяна Зюль (навуковы кіраўнік – дацэнт Наталля Пятроўна Лобань).
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя