XV ТАНКАЎСКІЯ ЧЫТАННІ
18 верасня 2026 года ва ўстанове адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка” адбудзецца Міжнародная навуковая канферэнцыя “XV Танкаўскія чытанні”, прысвечаная Году беларускай жанчыны. У форуме прымуць удзел літаратуразнаўцы, культуролагі, мовазнаўцы, гісторыкі і педагогі з 9 краін: Беларусі, Расіі, Кітая, Азербайджана, Узбекістана, Туркменістана і інш. Канферэнцыя будзе садзейнічаць павышэнню прэстыжу нацыянальнай культуры, літаратуры і адукацыі.
Адным з прыярытэтных напрамкаў дзяржаўнай палітыкі з’яўляецца падтрымка адоранай моладзі. Таму ў межах канферэнцыі будзе арганізавана работа секцыі маладых даследчыкаў, многія з якіх упершыню заявяць пра сябе на такім высокім навуковым узроўні.
Дэталёвая інфармацыя змешчана ў ІНФАРМАЦЫЙНЫМ ЛІСЦЕ.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя