Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by 


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211

E-mail: lingva2006@bspu.by



Мы на карте:

События

Вынік працы маладых даследчыкаў

2018-04-23

У межах мерапрыемстваў Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ-2018 на філалагічным факультэце адбылася прэзентацыя зборніка студэнцкіх артыкулаў “Малады даследчык”.

Зборнік “Малады даследчык” – вынік праведзенага ў канцы 2017 г. конкурса навуковых артыкулаў, прымеркаванага да Года навукі ў Беларусі. У ім прынялі ўдзел члены дзвюх студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый філалагічнага факультэта: “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Наталля Віктараўна Заяц) і “Лінгвакультуралагічны аспект вывучэння рускай мовы ў ВНУ і школе” (навуковы кіраўнік – кандыдат філалагічных навук, дацэнт Людміла Аляксандраўна Бяссонава).

Зборнік складаецца з дзвюх частак: “Літаратуразнаўчы пошук” і “Лінгвістычныя штудыі”. Артыкулы ўяўляюць сабой спробу маладых навукоўцаў асэнсаваць класічныя і сучасныя творы беларускай і рускай літаратур у аспекце найноўшых літаратуразнаўчых напрацовак, разгледзець сучасныя лінгвістычныя з’явы з навуковых пазіцый.

Сярод аўтараў – тыя, хто ўжо мае немалы навуковы вопыт: уладальніца двух грантаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, пераможца шматлікіх конкурсаў, у прыватнасці, Лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў магістрант Марыя Рак, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў Аляксандра Краўцова і Юлія Рогава.

У навуковым выданні змешчаны таксама артыкулы першакурснікаў Кацярыны Каляды (гр. 11), Вольгі Сахар (гр. 12), Аляксандра Чартко і Наталлі Анішчанка (гр. 14). Удзел у рабоце СНДЛ студэнтаў першага курса паспрыяе пераемнасці ў навуковых даследаваннях, папаўненню інтэлектуальнага рэзерву не толькі філалагічнага факультэта, але і ўніверсітэта ў цэлым.

Акрамя таго, у зборніку прадстаўлены вынік навуковай дзейнасці студэнтаў Паўночна-заходняга педагагічнага ўніверсітэта (Кітай), якія вучацца ў нас па абмену. Цзыан Чжан і Фэн Синьгуй актыўна ўключыліся ў працу СНДЛ “Лінгвакультуралагічны аспект вывучэння рускай мовы ў ВНУ і школе” і пры падтрымцы Л.А.Бяссонавай падрыхтавалі ўжо некалькі цікавых даследаванняў.

На пасяджэнні прысутнічалі дэкан філалагічнага факультэта прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак і загадчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры дацэнт Ірына Мікалаеўна Гоўзіч. Запрошаныя госці павіншавалі ўдзельнікаў лабараторый і пажадалі цікавых адкрыццяў і новых публікацый.

Артыкулы зборніка размешчаны ў рэпазіторыі БДПУ.

Узор афармлення бібліяграфічнага апісання:

Краўцова, А. У. Увасабленне інфернальнай тэмы ў п’есе Ф. Аляхновіча “Круці не круці – трэба памярці” [Электронны рэсурс] / А. У. Краўцова // Малады даследчык : зб. навук. артыкулаў / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал.: Н. В. Заяц, Л. А. Бяссонава, Т. П. Хоміч ; пад. рэд. Н. В. Заяц. – Мінск, 2018. – 1 электрон. апт. дыск (CD-ROM).