VI Марафон паспяховых практык спецыялістаў у сферы арганізацыі працы з моладдзю
Віншуем дацэнта кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Наталлю Пятроўну Лобань з удзелам у фінале рэспубліканскага Марафона паспяховых практык спецыялістаў у сферы арганізацыі працы з моладдзю.
17 лістапада 2022 г. у ДУА “Рэспубліканскі інстытут вышэйшай школы” (РІВШ) адбыўся фінальны, вочны, этап VI Марафона паспяховых практык спецыялістаў у сферы арганізацыі працы з моладдзю. У гэтым годзе Марафон быў прадстаўлены наступнымі тэматычнымі пляцоўкамі: “Вольны час. Творчасць. Сям’я. Праца. Бяспека”, “Грамадская дзейнасць. Здароўе” і “Адукацыя”. На Марафон – 2022 было пададзена звыш 150 праектаў з усёй рэспублікі, але не ўсе яны дайшлі да фіналу. Былі выбраны самыя лепшыя, цікавыя і дастойныя. Мэта Марафона – выяўленне паспяховых моладзевых практык і спецыялістаў, якія кіруюць гэтымі практыкамі.
Ад нашага ўніверсітэта ў VI Марафоне паспяховых практык спецыялістаў у сферы арганізацыі працы з моладдзю (тэматычная пляцоўка “Адукацыя”) прыняла ўдзел дацэнт кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі, кандыдат філалагічных навук Лобань Наталля Пятроўна. Яна прадставіла праект “Беларуска-рускі візуальны слоўнік неафіцыйных мікратапонімаў г. Мінска”, які выконваецца на базе СНДЛ “Канатацыя і кантэкст” (навук. кір. – Н.П. Лобань) пры кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі. Праект паспяхова прайшоў у фінал лепшых моладзевых практык і выклікаў сапраўдны інтарэс у прысутных і мадэратараў мерапрыемства. Трэба адзначыць, што наш праект быў ці не адзіным беларускамоўным праектам на гэтым марафоне.
Арганізатары Марафона – 2022 вырашылі не вызначаць пераможцаў, бо гэта сапраўды было цяжка зрабіць (столькі было цудоўных праектаў!) і ўжо сам выхад у фінал стаўся для кожнага спецыяліста перамогай. Усе ўдзельнікі вочнага этапу Марафона паспяховых практык атрымалі сертыфікаты і каштоўныя падарункі ад арганізатараў мерапрыемства. Вынікі Марафона – 2022, а таксама відэаролікі праектаў будуць змешчаны ў мультымедыйнай прасторы інтэрнэта.
Віншуем Наталлю Пятроўну Лобань з выхадам у фінал і дастойным прадстаўленнем праекта на Марафоне паспяховых практык!
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя