Віншуем пераможцаў XXIV Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ
У Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў традыцыйна прымаюць удзел усе ВНУ нашай краіны, у іх ліку БДПУ. У гэтым годзе прадстаўнікі філалагічнага факультэта дасягнулі выдатных вынікаў.
Лаўрэатам у секцыі “Педагогіка, тэорыя і методыка навучання і выхавання. Сацыяльныя праблемы выхавання. Інфармацыйныя тэхналогіі ў адукацыі. Воінскае навучанне і выхаванне” прызнана работа магістранткі кафедры беларускай літаратуры і культуры Марыі Рак “Методыка навучання сучаснай беларускай прозе з выкарыстаннем ЭАР (на матэрыяле творчасці Людмілы Рублеўскай)” (навуковы кіраўнік – к.ф.н. Ірына Мікалаеўна Гоўзіч).
Дыпломамі ІІ ступені ў секцыі “Філалогія, мовазнаўства, літаратуразнаўства. Літаратура як адлюстраванне нацыянальна-духоўнага развіцця беларускага народа. Журналістыка” адзначаны даследаванні трох прадстаўніц нашага факультэта:
- магістранткі кафедры рускай і замежнай літаратур Лізаветы Воўк (“Эсхатологические мотивы в русской современной прозе”, навуковы кіраўнік – к.ф.н. Таццяна Валер’еўна Даніловіч);
- студэнткі 4 курса Аляксандры Краўцовай (“Інфернальныя матывы і вобразы ў беларускай літаратуры”, навуковы кіраўнік – к.ф.н. Наталля Віктараўна Заяц);
- студэнткі 3 курса Алены Фендзіч (“Канатонімы з нацыянальна-культурным кампанентам ў беларускіх мастацкіх тэкстах”, навуковы кіраўнік – к.ф.н. Наталля Пятроўна Лобань).
Віншуем пераможцаў і жадаем далейшых поспехаў у навукова-даследчай дзейнасці!
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя