Віншуем Лілію Пятроўну Леську з прысуджэннем вучонай ступені!
11 студзеня 2023 года Прэзідыум ВАК Беларусі зацвердзіў рашэнне савета па абароне дысертацый Д 01.42.04 аб прысуджэнні вучонай ступені кандыдата філалагічных навук Лесьцы Ліліі Пятроўне.
Леська Лілія Пятроўна – старшы выкладчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка». Абарона дысертацыі «Адметнасці міфалагізму ў творчасці Яна Баршчэўскага і Максіма Гарэцкага» адбылася 5 кастрычніка 2022 года ў савеце па абароне дысертацый Д 01.42.04 па філалагічных навуках пры ДНУ «Цэнтр даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі».
Навуковым кіраўніком дысертацыйнага даследавання з’яўляецца прафесар кафедры беларускай і замежнай літаратуры ўстановы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка», доктар філалагічных навук, прафесар Тарасава Тамара Мікалаеўна.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя