У пошуку ісціны
Гарманічным яднаннем лінгвістаў стала Міжнародная навуковая канферэнцыя “Усходнеславянскія мовы ў сучаснай лексікаграфіі”, арганізаваная і праведзеная кафедрай беларускага мовазнаўства філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта 11 снежня. З прывітальным словам да ўдзельнікаў форуму звярнулася прарэктар па навуковай працы педагагічнага ўніверсітэта Г.В.Торхава, якая адзначыла важнасць падобнага мерапрыемства для вырашэння самых складаных і надзённых праблем сучаснай лексікаграфіі. Загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Д.В.Дзятко звярнуў увагу на шырыню тэматыкі канферэнцыі і вялікую колькасць навукоўцаў як з Беларусі, так і замежных краін – Расіі, Украіны, Азербайджана, Славакіі, Кітая.

На пленарным пасяджэнні з дакладамі выступілі вядомыя лінгвісты В.І.Іўчанкаў, В.А.Ляшчынская, Н.В.Пятаева, Т.Р.Трафімовіч, В.К.Шчэрбін, якія вызначылі перспектывы развіцця лексікаграфіі, а таксама закранулі пытанні разгляду ў слоўніках некаторых моўных фактаў. Выступленні былі адметныя не толькі бездакорнай падрыхтоўкай, але і пэўнай эмацыяльнасцю: гучалі вершы, прысвечаныя слоўнікам, прыгадваліся цікавыя эпізоды навукова-даследчай працы. Гэта стварала адпаведную атмасферу нязмушанасці ў кантакце з аўдыторыяй.




Госця з Башкірскага дзяржаўнага ўніверсітэта доктар філалагічных навук Н.В.Пятаева падзякавала арганізатарам канферэнцыі за выдатную падрыхтоўку і параўнала такія сустрэчы з цудам. 
Працягам канферэнцыі былі навуковыя дыскусіі і маналогі на секцыйных пасяджэннях. Адчувалася не толькі глыбокая дасведчанасць у распрацаваных тэмах, але і жаданне ўключыцца ў шырокі кантэкст мовазнаўчай праблематыкі, які, акрамя непасрэдна праблем лексікаграфіі, закранаў аспекты нацыяльнай мовы ў гістарычна-культурным працэсе, слова ў тэксце і слоўніку, сучаснай філалогіі і інавацыйных тэхналогій лінгвадыдактыкі. З навуковымі дакладамі выступілі студэнты, магістранты і аспіранты філалагічнага факультэта нашага ўніверсітэта.
Нягледзячы на значныя напрацоўкі ў сферы стварэння слоўнікаў, многія пытанні патрабуюць яшчэ паглыбленага вывучэння і асэнсавання, таму вынікі гэтай канферэнцыі, несумненна, стануць важным унёскам у скарбонку далейшага развіцця сучаснай усходнеславянскай лексікаграфіі.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя