Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Супрацоўнікі філалагічнага факультэта павіншавалі акадэміка У.В. Гніламёдава

2018-01-17

Днямі ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі адбылося ўрачыстае пасяджэнне: гуманітарыі краіны сабраліся павіншаваць з 80-годдзем Уладзіміра Васільевіча Гніламёдава – вядомага літаратуразнаўцу, крытыка, пісьменніка, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі.

Вёў мерапрыемства дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, акадэмік, прафесар Аляксандр Іванавіч Лакотка. На пачатку сустрэчы Старшыня Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі акадэмік Уладзімір Рыгоравіч Гусакоў узнагародзіў юбіляра ганаровым знакам пашаны – Залатым медалём Нацыянальнай акадэміі навук.

З вітаннямі да віноўніка ўрачыстасці звярнуліся акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, член-карэспандэнт НАН Беларусі Аляксандр Аляксандравіч Каваленя, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар філалагічных навук, прафесар Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец, дырэктар філіяла “Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы”, доктар філалагічных навук, прафесар Іван Васільевіч Саверчанка, дырэктар філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” кандыдат філалагічных навук, дацэнт Ігар Лявонавіч Капылоў, кіраўнікі інстытутаў і аддзелаў, вучоныя, пісьменнікі, прадстаўнікі ўніверсітэцкай навукі.

Ад філалагічнага факультэта БДПУ У.В.Гніламёдава павіншавалі доктар філалагічных навук, прафесар кафедры беларускай літаратуры і культуры Тамара Мікалаеўна Тарасава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт, намеснік дэкана па навуковай рабоце Наталля Віктараўна Заяц, кандыдат філалагічных навук, дацэнт Таццяна Пятроўна Хоміч.

У кожнага з прысутных знайшлося шмат шчырых слоў павагі і ўдзячнасці ў адрас У.В.Гніламёдава, для многіх з якіх яго навуковыя і мастацкія творы сталі ключом да разумення айчыннай літаратуры і нацыянальнай ідэнтычнасці.