СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” – сярод пераможцаў!
17 красавіка 2017 года адбыўся конкурс “Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя”. Мерапрыемства, якое ўрачыста адкрыла прарэктар па навуковай рабоце Ганна Васільеўна Торхава, стала першым у шэрагу падзей Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ.
У аўдыторыі 382 сабраліся ўдзельнікі чатырнаццаці СНДЛ, якія прадстаўлялі розныя факультэты БДПУ. Ад філалагічнага факультэта ў спаборніцтве юных навукоўцаў прыняла ўдзел СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Наталля Віктараўна Заяц).
З мультымедыйнай прэзентацыяй вынікаў сваёй працы перад журы (старшыня – загадчык навукова-даследчага сектара Павел Аркадзьевіч Мацюш), канкурсантамі і групамі падтрымкі выступіла старшыня лабараторыі студэнтка 41-й групы Марыя Рак. Права абараняць гонар лабараторыі і факультэта Марыя, уладальніца стыпендыі імя Францыска Скарыны, атрымала не выпадкова: яна адна з самых актыўных удзельніц СНДЛ. У “паслужным спісе” студэнткі – выступленне на больш чым 20 навуковых канферэнцыях у нашай краіне і за мяжой, 18 навуковых публікацый, у тым ліку і ў выданнях, рэкамендаваных ВАК Беларусі.
Сярод дасягненняў СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” Марыя Рак агучыла найбольш значныя.
Маладыя літаратуразнаўцы прынялі ўдзел у 2015–2017 гадах у 14 міжнародных, 5 рэспубліканскіх і 3 універсітэцкіх навуковых канферэнцыях, геаграфія якіх даволі шырокая. Акрамя БДПУ, удзельнікі СНДЛ выступілі з дакладамі (а ўсяго іх было прачытана больш за 60) у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, МДЛУ, БДТУ (Мінск), Літоўскім эдукалагічным універсітэце ў Вільнюсе (Літва), Інстытуце філалогіі ў Беластоку (Польшча) і інш.
У 2016 годзе лабараторыя атрымала Грант Міністэрства адукацыі (на распрацоўку навуковай тэмы “Беларусь у сістэме міжкультурных камунікацый” (навуковы кіраўнік – дацэнт Н.В.Заяц).
У 2017 годзе старшыня лабараторыі Марыя Рак атрымала Грант Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на распрацоўку навуковай тэмы “Распрацоўка электроннага вучэбнага дапаможніка-трэнажора “Тэорыя літаратуры. 5 клас” (навуковы кіраўнік праекта – загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры І.М.Гоўзіч).
Удзельнікі СНДЛ перамагаюць у Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь: І катэгорыя – Вікторыя Мясцова (навуковы кіраўнік – І.М.Гоўзіч), ІІ катэгорыя – Маргарыта Герасімёнак (навуковы кіраўнік – Н.В.Заяц) – 2015 год; ІІ катэгорыя – Ганна Курман (навуковы кіраўнік – Н.В.Заяц) – 2016 год.
У СНДЛ працуюць стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адоранай моладзі Ганна Курман і Вера Забураева (2015–2016 н.г.), Аляксандра Краўцова і Кацярына Лапунова (2016–2017 н.г.), а таксама імянныя стыпендыяты.
У 2017 годзе ў выдавецкім цэнтры БДПУ выйшаў электронны зборнік навуковых і творчых работ удзельнікаў лабараторыі “Дэбют”.
На базе СНДЛ прайшоў Рэспубліканскі конкурс эсэ “Маладыя гады, маладыя жаданні…”, прымеркаваны да 125-годдзя М. Багдановіча.
У лабараторыі праводзяцца сустрэчы з сучаснымі пісьменнікамі, прэзентацыі кніг (сустрэчы з лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васілём Зуёнкам, паэтэсамі Ірынай Мяцеліцай, Таццянай Сівец і інш.).
У выніку СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” заняла трэцяе месца ў намінацыі “Лепшая СНДЛ у галіне сацыяльна-гуманітарных навук”.
Віншуем маладых вучоных!
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя