Навуковы Workshop: вучымся быць літаратуразнаўцамі
21 красавіка 2023 года на філалагічным факультэце адбыўся Навуковы Workshop.
Навуковы Workshop для студэнтаў 3 курса філалагічнага факультэта і ўдзельнікаў СНДЛ “Літаратура: погляд маладых” правялі дацэнт Наталля Віктараўна Заяц і супрацоўнік аддзела беларускай літаратуры ХХ і ХХI стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы НАН Беларусі Ірына Сяргееўна Мяцеліца.
Прафесійны літаратуразнавец, Ірына Сяргееўна расказала пра свой шлях у навуку, які пачынаўся на нашым факультэце з падрыхтоўкі дакладаў для студэнцкіх канферэнцый; вучобу ў магістратуры БДПУ і аспірантуры НАН Беларусі; удзел у міжнародных навуковых форумах і арганізацыю падобных мерапрыемстваў у Інстытуце літаратуразнаўства… Госця расказала студэнтам-філолагам аб гісторыі інстытута і яго дзейнасці на сучасным этапе (асноўныя напрамкі даследаванняў, выбітныя даследчыкі, знакавыя кніжныя выданні), перспектывах навучання і працаўладкавання.
Workshop, што ў перакладзе азначае “майстэрня”, – гэта фармат навучальнага мерапрыемства, якое дапамагае ўдзельнікам атрымаць веды і адразу прымяніць іх на практыцы для фарміравання пэўных навыкаў. Удзельнікі гэтай майстэрні разбіраліся, як напісаць паспяховы навуковы артыкул. Студэнты даведаліся аб патрабаваннях да артыкула, аб тым, якімі крыніцамі можна карыстацца пры яго падрыхтоўцы, як павысіць чытабельнасць матэрыялу, зрабіць яго цікавым і патрэбным не толькі аўтару.
Пасля выпрацоўкі агульных арыенціраў студэнты замацавалі атрыманыя веды на практыцы: сумесна склалі некалькі назваў паспяховых артыкулаў па прапанаваных тэмах. Зацікаўленыя атрымалі чэлендж: напісаць на аснове аднаго з планаў паспяховы артыкул для міжнароднай канферэнцыі “Мова і міжкультурныя камунікацыі”, якая адбудзецца на факультэце восенню 2023 года.
Навуковы Workshop прайшоў у атмасферы пошуку і супрацоўніцтва, стаўшы заключным у шэрагу факультэцкіх мерапрыемстваў Дэкады студэнцкай навукі.
Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя