Навіны кнігавыдання
У канцы сакавіка ў вучэбна-выдавецкім цэнтры БДПУ выйшла з друку манаграфія загадчыка кафедры мовазнаўства і лінгвадыдактыкі Дзмітрыя Васільевіча Дзятко «Беларуская лінгвістычная тэрмінаграфія».
У чатырох раздзелах даследавання вывучаюцца тэарэтычныя аспекты сістэмнага апісання тэрмінаў, характарызуецца працэс станаўлення беларускай лінгвістычнай тэрмінаграфіі, акрэсліваюцца структурна-зместавыя асаблівасці слоўнікаў лінгвістычных тэрмінаў і распрацоўваюцца праблемы тыпалогіі слоўнікаў.
Кніга прызначана даследчыкам у галіне лексікаграфіі, тэрмінаграфіі і тэрміназнаўства, аспірантам і дактарантам.

Белорусский государственный педагогический университет
имени Максима Танка



Гостиница «Университетская»
ЦДО «Альтернатива»
Вторая специальность для тебя