Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 327-80-44 

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 327-78-14 

(8-017) 327-79-14

Кафедра иностранных языков

(8-017) 327-75-46  

(8-017) 200-95-61 



Мы на карте:

События

Форум маладых філолагаў

2019-04-15

15 красавіка 2019 года на філалагічным факультэце прайшла ІІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурная камунікацыя”.

Канферэнцыя стала першым мерапрыемствам Міжнароднага форума “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага” і Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ-2019.

У гэтым годзе на канферэнцыі былі прадстаўлены даклады больш чым 60 удзельнікаў з БДПУ, БДУ, ГрДУ імя Янкі Купалы, Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Актыўны ўдзел у канферэнцыі прынялі студэнты Паўночна-заходняга педагагічнага ўніверсітэта (г.Ланьчжоў, Кітай). На секцыях выступілі і студэнты філалагічнага факультэта БДПУ з Туркменістана. Прадставілі свае першыя навуковыя назіранні вучні школ і гімназій – з Мінска, Барысава, Мікашэвіч.

Пленарнае пасяджэнне адкрыла намеснік дэкана па навуковай рабоце Наталля Віктараўна Заяц. З прывітальным словам да студэнтаў і школьнікаў звярнуўся дэкан філалагічнага факультэта прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак

У якасці ганаровых гасцей былі запрошаны выпускнікі факультэта – таленавітыя маладыя вучоныя. Аб сваёй дзейнасці расказала Вераніка Аляксандраўна Мандзік, дыпламант топа-10 дасягненняў у галіне фундаментальных даследаванняў за 2017 год, кандыдат філалагічных навук, навуковы супрацоўнік НАН Беларусі. Сакрэтамі поспеху падзялілася Марыя Сяргееўна Рак, двойчы лаўрэат Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў ВНУ (2017, 2018), магістр педагагічных навук, аспірант БДПУ.

На пленарным пасяджэнні выступілі студэнты, якія ўжо маюць дасягненні ў навуковай сферы. Так, агучылі некаторыя палажэнні ўласных даследаванняў уладальніцы стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, пераможцы шматлікіх навуковых конкурсаў Алена Рагілевіч і Юлія Рогава. Ад дэлегацыі ГрДУ, студэнты якога штогод прыязджаюць на наш факультэт, каб прэзентаваць арыгінальныя даклады, слова было прапанавана пастаяннаму ўдзельніку канферэнцыі Сяргею Патапаву. Завяршылася пленарнае пасяджэнне яркім выступленнем студэнткі філфака Веранікі Шаталавай.

Пасля перапынку праца працягнулася ў сямі секцыях:

1. “Нацыянальная мова ў гісторыка-культурным працэсе” – мадэратар Вольга Валянцінаўна Урбан, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

2. “Праблемы мовы: погляд маладых навукоўцаў” – мадэратар Людміла Аляксандраўна Бяссонава, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

3. “Міжкультурная камунікацыя: сучасны стан і перспектывы развіцця” – мадэратар Мілана Міхайлаўна Міхалевіч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

4. “Літаратура ў рэцэпцыі будучых настаўнікаў” – мадэратар Таццяна Пятроўна Хоміч, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

5. “Замежная і руская літаратура: новыя падыходы ў асэнсаванні” – мадэратар Аляксандр Леанідавіч Царкоўскі, кандыдат філалагічных навук, дацэнт.

6. “Актуальныя пытанні методыкі выкладання моў і літаратур” – мадэратар Вераніка Пятроўна Скок, загадчык кафедры замежных моў, кандыдат гістарычных навук, дацэнт.

7. “Набыткі сусветнай літаратуры і культуры ў працах юных даследчыкаў” – мадэратар Марыя Сяргееўна Рак, магістр педагагічных навук, аспірант, выкладчык кафедры беларускай і замежнай літаратуры.

Студэнты і магістранты атрымалі дыпломы ўдзельнікаў Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурная камунікацыя”, а вучні школ і гімназій былі ўзнагароджаны граматамі за паспяховае выступленне ад прарэктара БДПУ па навуковай рабоце Ганны Васільеўны Торхавай.

Па матэрыялах канферэнцыі будзе падрыхтавана электроннае навуковае выданне, адрасаванае выкладчыкам, аспірантам, магістрантам, студэнтам, навучэнцам устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у сферы інтарэсаў якіх знаходзяцца пытанні філалогіі, методыкі выкладання моў і літаратур.

Стараннямі мадэратараў на секцыях панавала атмасфера творчага пошуку і супрацоўніцва.

Выказваем падзяку ўсім удзельнікам і іх навуковым кіраўнікам за падрыхтоўку цікавых дакладаў.