Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Фінал Дэкады студэнцкай навукі – у Нацыянальнай акадэміі навук

2026-04-13

10 красавіка 2026 года студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта наведалі Інстытут літаратуразнаўства імя Янкі Купалы, які ўваходзіць у склад ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.

Нагодай для візіту стаў семінар “Навуковая лабараторыя: за кулісамі акадэмічнага кнігавыдання”, праведзены супрацоўнікамі аддзела выданняў і тэксталогіі на чале з Аленай Аляксандраўнай Васілевіч.

Мерапрыемства прайшло на высокім узроўні: з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнулася дырэктар цэнтра Вольга Мікалаеўна Папко; перад прысутнымі выступіла вучоны сакратар інстытута Людміла Уладзіміраўна Іконнікава. Гасцям таксама было прадстаўлена слова. Так, намеснік дэкана Алёна Ігараўна Жышкевіч у завяршэнне прамовы перадала падзяку ад кіраўніцтва БДПУ навуковаму супрацоўніку Ірыне Сяргееўне Мяцеліцы за шматгадовае плённае супрацоўніцтва з філалагічным факультэтам у рамках Дэкады студэнцкай навукі.

Філфакаўцы сапраўды трапілі за кулісы акадэмічнага кнігавыдання: пачулі шмат цікавай, эксклюзіўнай інфармацыі, даведаліся пра асаблівасці працы тэкстолагаў. Супрацоўнікі аддзела паўсталі перад студэнтамі не толькі як вучоныя-прафесіяналы, але і як людзі, што па-сапраўднаму захоплены сваёй нялёгкай справай.

Алена Аляксандраўна Васілевіч дала агульнае ўяўленне пра дзейнасць тэкстолагаў, пазнаёміла з выставай, дзе былі прадстаўлены рарытэтныя выданні і зборы твораў беларускіх класікаў, падрыхтаваныя і навукова пракаменціраваныя аддзелам. Ад загадчыка філфакаўцы даведаліся, напрыклад, што першы ў Беларусі і пакуль адзіны поўны збор твораў склала мастацкая спадчына Максіма Багдановіча, а больш за ўсё тамоў – у зборы твораў Івана Шамякіна. Студэнты мелі ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з дачкой народнага пісьменніка – Алесяй Іванаўнай Шамякінай, старшым навуковым супрацоўнікам аддзела.

Наталля Віктараўна Гальго расказала аб сваёй працы над падрыхтоўкай 4-га тома збору твораў Янкі Брыля, куды ўвайшлі ў тым ліку і матэрыялы, якія ніколі раней не публікаваліся. Валерый Фадзеевіч Назараў пазнаёміў з паняццем “аўтограф пісьменніка” і прадэманстраваў у якасці ілюстрацыі сапраўдны музейны экспанат – тэкст Янкі Маўра з аўтарскімі праўкамі. Ірына Уладзіславаўна Смірнова на прыкладзе аднаго апавядання Кузьмы Чорнага паказала, як канкрэтна тэкстолаг працуе з творам, падзялілася адкрыццямі, якія запатрабуюць карэктыў у афіцыйнай літаратурнай біяграфіі класіка…

Семінар пакінуў самыя лепшыя ўражанні, стаў для філфакаўцам яркім і запамінальным завяршэннем Дэкады студэнцкай навукі.

 

Фота Марыны Варабей