Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События

Адкрытая лекцыя Ігара Лявонавіча Капылова

2017-12-08

7 снежня студэнты і выкладчыкі філалагічнага факультэта прысутнічалі на адкрытай лекцыі Ігара Лявонавіча Капылова, дырэктара філіяла “Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа” Дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН РБ”. Тэма “Беларуская тапанімія і антрапанімія: гісторыя і сучасны стан” была актуальнай і карыснай для студэнтаў 21 і 31 груп, бо на гэтых курсах праграмай прадугледжана вывучэнне “Дыялекталогіі”, “Сучаснай беларускай літаратурнай мовы”, “Беларускай анамастыкі” і іншых дысцыплін, дзе так ці інакш закранаюцца пазначаныя ў назве лекцыі пытанні.

На пачатку сустрэчы з прывітальным словам выступілі дэкан філалагічнага факультэта Васіль Дзянісавіч Старычонак і намеснік дэкана па выхаваўчай працы Святлана Анатольеўна Сычова, якія адзначылі карысць правядзення такіх мерапрыемстваў і выказалі ўдзячнасць Ігару Лявонавічу за цеснае ўзаемадзеянне з факультэтам.

Паведамленне І.Л.Капылова складалася з трох частак: першая – беларуская тапанімія і антрапанімія, другая – беларускі варыянт лацініцы, трэцяя – скланенне беларускіх прозвішчаў. Шаноўны госць прыводзіў цікавыя прыклады, адзначаў праблемы, з якімі сутыкаюцца навукоўцы, акцэнтаваў увагу на тым, што анамастыка – гэта перспектыўная галіна лінгвістычнай навукі, на вывучэнне якой неабходна не менш за 100 гадоў.

Сустрэча, арганізаваная доктарам філалагічных навук Наталляй Уладзіміраўнай Чайкай, узбагаціла прысутных новымі ведамі і цікавымі звесткамі, натхніла на навуковыя пошукі.