Контакты

Деканат:

(8-017) 311-22-21, внутренний 377 (деканат)

(8-017) 311-22-14, внутренний 119 (декан)

(8-017) 311-22-20, внутренний 375 (заместители декана по учебной работе, по научной работе)

(8-017) 311-22-19, внутренний 376 (заместитель декана по идеологической и воспитательной работе)

 


E-mail:   filfak@bspu.by (филологический факультет)

E-mail: lingva2006@bspu.by (кафедра иностранных языков)


Кафедры:

Кафедра языкознания и лингводидактики

(8-017) 311-22-24, внутренний 380

Кафедра белорусской и зарубежной литературы

(8-017) 311-22-17, внутренний 379

Кафедра иностранных языков

Заведующий кафедрой

(8-017) 311-22-15, внутренний 212

Преподавательская

(8-017) 311-22-16, внутренний 211



Мы на карте:

 

События
Сотрудники

МІШЧАНЧУК ІРЫНА МІКАЛАЕЎНА

загадчык кафедры

кандыдат філалагічных навук дацэнт

Нарадзілася ў Мінску ў сям’і служачых.

У 1997 г. закончыла з адзнакай Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура, сусветная і айчынная культура”), атрымала акадэмічную ступень бакалаўра ў галіне педагагічных навук. У 1997 г. паступіла ў аспірантуру БДПУ імя Максіма Танка. Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў СШ № 155 і 67 г. Мінска (1995–1998), асістэнтам кафедры беларускай літаратуры (2004–2005), старшым навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дацэнтам кафедры беларускай літаратуры (2008–2011), загадчыкам кафедры беларускай літаратуры і культуры (з 2011 г.). Кандыдат філалагічных навук (2004, тэма дысертацыі “Жанрава-стылявая спецыфіка творчасці Анатоля Вярцінскага і Янкі Сіпакова”), дацэнт (2010), узнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Навуковы кіраўнік тэм “Электронны вучэбна-метадычны комплекс “Беларуская літаратура. 11 клас””, “Беларуская і сусветная літаратура ў сістэме міжкультурных камунікацый”. Арганізавала міжнародныя навуковыя канферэнцыі: “Мастацкі свет Максіма Багдановіча: адметнасць, шматграннасць, універсальнасць” (2011); “Танкаўскія чытанні” (2012, 2014), “Беларусь на скрыжаванні стагоддзяў: ад класікі да сучаснасці” (2012) і інш.

І.М. Гоўзіч па выніках 2014–2015 н.г. за асабісты ўклад у развіццё здольнасцей адораных вучняў і студэнтаў была ўзнагароджана прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя беларускай і рускай літаратур (ХХ–ХХІ стагоддзі), рускамоўная літаратура Беларусі, методыка выкладання беларускай і рускай літаратур.

Асноўныя публікацыі: Четыре портрета: образное, жанрово-стилевое своеобразие поэзии Д. Кедрина, Б. Корнилова, П. Васильева, В. Луговского. Брест, 2009; Беларуская літаратура: вучэбны дапам. для 11 класа агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. Мінск, 2009 (у суаўт.); Русская литература ХХ века: пособие для студентов. Минск, 2009 (у суаўт.); Русская литература: учебное пособие для 11 класса общеобразовательных учреждений с белор. и русск. языками обучения. Минск, 2010 (у суаўт.); Беларуская літаратура ў 11 класе : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання. Мінск, 2011, 2014 (у суаўт.); Русская литература в 11 классе : учеб.-метод. пособие для учителей учреждений общ. сред. образования с белорус. и рус. яз. обучения. Минск, 2011(у суаўт.); Методыка выкладання беларускай літаратуры: дапаможнік. Мінск 2012 (у суаўт.); Беларуская літаратура ў 10 класе : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання. Мінск, 2014 (у суаўт.); Урокі беларускай літаратуры ў 5 класе : дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовай навучання. Мазыр, 2015; Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. Т. 4, кн. 3. 2 выданне / (Уладзімір Скарынкін, Уладзімір Карызна). Мінск, 2015.

Рэпазіторый  Блог


КОМАРОВСКАЯ ТАТЬЯНА ЕВГЕНЬЕВНА

 

 

доктор филологических наук профессор

 Родилась  в г. Минске в семье служащих.                                    

 В 1969г. закончила Минский государственный педагогический институт  иностранных языков по специальности «Английский и немецкий языки». Была оставлена для работы в институте иностранных языков, в котором проработала семнадцать с половиной лет в качестве преподавателя, старшего преподавателя.    

В 1978 г. защитила кандидатскую диссертацию в Москве на тему «Творчество Ирвинга Стоуна. (К проблеме биографического жанра в литературе США  ХХ века)». С 1987 г. работает в БГПУ  на должности доцента, а с 1995г. заведующего кафедрой русской  и зарубежной литературы. В 1994 г. защитила докторскую диссертацию в Москве на тему: «Проблемы поэтики исторического романа США ХХ века».  В 1997г. было присвоено ученое звание профессора.  С 1995г. является руководителем фундаментальных научных проектов, входящих в состав тематики Института литературы АН Республики Беларусь, а затем Института языка и  литературы АН Республики Беларусь. Фулбрайтовский ученый Университета штата Массачусетс(1997).  Является организатором  Международных научных конференций «Американистика как предмет научного познания» (2000, 2004), «Актуальные проблемы современной американистики.(Культурологический аспект) 2007; «А.С.Пушкин и мировая литература» (1999, 2004, 2006, 2008, 2010, 2012). Постоянный участник международных научных конференций в Москве, Санкт-Петербурге, Вильнюсе, Белостоке, АН Республики Беларусь, БГУ и др. Член правления Российского общества по изучению культуры США. Член Европейской Ассоциации Американских Исследований, вице-президент белорусской секции. Руководство секцией Международной научной конференции EAAS (2006, Кипр), выступление  с докладами (Дублин, 2010; Гаага, 2014). Член двух Ученых советов  по защите кандидатских и докторских диссертаций по белорусской, русской и зарубежной литературам и по методике преподавания литературы при БГУ, председатель Межведомственного научно-методического совета по координации тематики докторских и кандидатских диссертаций в области зарубежной литературы (при ВАК РБ). На протяжении ряда лет – член редколлегии журнала «Всемирная литература».

Специалист по современной американской литературе. Автор более 200 трудов по истории литературы США, учебных пособий по истории английской и американской литератур. Соавтор учебника «История зарубежной литературы 20 века», изданного в Москве в 2003 г. (МГУ). 

Соавтор Фолкнеровской энциклопедии, выпущенной в Уэстпорте  (штат Коннектикут) в 1999 г. Основоположник школы изучения американской литературы в Республике Беларусь, подготовивший 10 кандидатов наук – специалистов по литературе США.

Награждена грамотой Министерства Образования Республики Беларусь, Почетной Грамотой Администрации Президента Республики Беларусь, дважды награждена почетной грамотой университета. В 2002 году Комаровская Т.Е. удостоена стипендии Президентского фонда Республики Беларусь для деятелей науки и образования.

Научные интересы: исторический роман США, феминистская американская литература,  проблема национального самосознания в литературе США, сравнительное изучение русской, белорусской и американской литератур, методологические проблемы литературоведческого исследования

Основные публикации: монографии «Творчество Ирвинга Стоуна» Мн., 1983, «Осмысление прошлого в американском  историческом романе 20 века» Мн.,1993, «Проблемы поэтики      исторического романа США ХХ века» Мн. 2004, «Faulkner and Russia”/A William Faulkner Encyclopedia. Westport, 1999,  «Проблема американской идентичности в политической мысли и художественной литературе США»// Tozsamosc na styku  Kultur. T.2 Wilno: edukologija, 2012  

Репозиторий   Блог


ТАРАСАВА ТАМАРА МІКАЛАЕЎНА

доктар філалагічных навук прафесар

Нарадзілася ў г. Жабінка Брэсцкай вобласці ў сям’і сялян. Закончыла факультэт французскай мовы па спецыяльнасці “Французская і англійская мовы” Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (1978) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры Імя Янкі Купалы АН БССР (1984). У 1986 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Праблема “чалавек і вайна” ў творчасці Максіма Гарэцкага і Анры Барбюса”. З 1984 па 1993 год працавала ў аддзеле тэорыі літаратуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У БДПУ працуе з 1993 г. на пасадзе дацэнта кафедры беларускай літаратуры і культуры, а з 2014 г. — на пасадзе прафесара гэтай кафедры. У 2013 г. абараніла доктарскую дысертацыю “Беларуская проза ХХ стагоддзя ў еўрапейскім літаратурным кантэксце: экзістэнцыялізацыя духоўнага свету героя”. Аўтар больш за 100 навукова-метадычных прац, друкуецца ў беларускім і замежным друку.

Навуковыя інтарэсы: кампаратывістыка, гісторыя беларускай і сусветнай літаратур.

Асноўныя публікацыі: Тарасава, Т.М. Духоўны досвед беларускай прозы ХХ ст. і еўрапейскі кантэкст / Т.М. Тарасава ; пад навук. рэд. У.В. Гніламёдава ; Беларус. дзярж. пед. ун-т. – Мінск : БДПУ, 2009. – 175 с. ; Тарасава, Т.М. Матыў парога, мяжы ў экзістэнцыяльнай прасторы рамана Мілана Кундэры “Вальс на развітанне” і аповесці Віктара Казько “Да сустрэчы” / Т.М. Тарасава // Вестн. Мин. гос. лингвист. ун-та. Сер. 1, Филология. – 2007. – № 3 (28). – С. 189–197; Тарасава, Т.М. Канфлікт экзістэнцыяльнага і сацыяльнага ў прозе А. Мрыя і А. Платонава / Т.М. Тарасава // Вес. Беларус. дзярж. пед. ун-та. Сер. 1, Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. – 2008. – № 3. – С. 70–74; Тарасава, Т.М. Тэма ГУЛАГа ў дзённікавай прозе: адметнасць экзістэнцыяльнага мыслення / Т.М. Тарасава // Вес. НАН Беларусі. Сер. гуманітар. навук. – 2008. – № 4. – С. 92–100; Тарасава, Т.М. Меніпея і экзістэнцыяльныя праблемы сучаснага чалавека ў творах Ю. Станкевіча і М. Уэльбека / Т.М. Тарасава // Весн. Брэсц. ун-та. Сер. філал. навук. – 2009. – № 2. – С. 5–10; Тарасава, Т.М. Індывідуальнае “я” як анталагічнае ядро рамана М. Уэльбека “Элементарныя часціцы” / Т.М. Тарасава // Вестн. Мин. гос. лингвист. ун-та. Сер. 1, Филология. – 2009. – № 4 (41). – С. 185–193;Тарасава, Т.М. Сімволіка-міфалагічныя коды ў экзістэнцыяльнай прасторы аповесці В. Казько “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” / Т.М. Тарасава // Род. слова. – 2009. – № 12. – С. 18–22; Тарасава, Т.М. Экзістэнцыяльны кампанент аўтабіяграфічнай прозы (на матэрыяле твораў Алеся Адамовіча (“Vixi”), Максіма Танка (“Дзённікі”), Сакрата Яновіча (“Не жаль пражытага”) / Т.М. Тарасава // Studia wschodniosłowiańskie / Uniw. w Białymstoku, Inst. Filologii Wschodniosłowiańskiej ; red. H. Twaranowicz. – Białystok, 2007. – T. 7. – С. 33–50. 

Рэпазіторый   Блог


ГАРАНІНА АЛА ІВАНАЎНА

кандыдат педагагічных навук дацэнт

Нарадзілася у горадзе Наваградку Гродзенскай вобласці ў сям’і служачых. У 1990 г. закончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя М.Горкага па спецыяльнасці “Руская мова і літаратура”. У 1990–1993 гг. працавала па размеркаванні настаўніцай рускай мовы і літаратуры ў СШ № 184 г. Мінска. У 1992 г. паступіла ў вочную аспірантуру Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута імя М. Горкага, якую скончыла ў 1997 г. па спецыяльнасці 13.00.02 – тэорыя і методыка навучання і выхавання (руская літаратура). На кафедры рускай і замежнай літаратуры БДПУ працуе з 1998 г.: спачатку ў якасці асістэнта, потым – старшага выкладчыка (2003 г.) і дацэнта (2006 г.). У 2003 г. пад кіраўніцтвам Я.В. Перавознай абараніла кандыдацкую дысертацыю па методыцы выкладання рускай літаратуры, прысвечаную праблеме развіцця літаратурнай творчасці малодшых падлеткау ў працэсе вывучэння эпічных твораў. У 2008 г. прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці “Педагогіка”. Распрацоўвала стандарты літаратурнай адукацыі для школ Беларусі (раздзел па літаратурна-творчай дзейнасці вучняў, 2006), праграмы факультатыўных заняткаў для вучняў сярэдніх класаў (2008) и навукова-даследчыя праекты: “Псіхолага-педагагічныя асновы развіцця літаратурнай творчасці” (Беларускі рэспубліканскі фонд фундаментальных даследаванняў, 2003–2005), “Развіццё творчых здольнасцей адораных дзяцей” (сумесна з настаўнікамі гімназіі № 2 г.Мінска, грант Мінгарвыканкама). Прымала ўдзел у напісанні вучэбна-метадычных дапаможнікаў для настаўнікаў рускай літаратуры. Мае шэраг публікацый па методыцы выкладання рускай літаратуы у сярэдняй школе. Удзельнічала ў правядзенні навуковай экспертызы школьных падручнікаў па рускай літаратуры. Чытае лекцыі для настаўнікаў рускай мовы і літаратуры у АПА і НІА.

Навуковыя інтарэсы: методыка выкладання літаратуры, руская літаратура, дзіцячая літаратура, педагогіка, узроставая і педагагічная псіхалогія.

Асноўныя публікацыі: Словесное творчество или произвольное фантазирование// Русский язык и литература. – 2006. -- № 12. – С.26-30. Реформирование школьной программы по русской литературе в условиях перехода на 11-летний срок обучения // Современное языковое и литературное образование в СНГ: диалог между теорией и практикой: Материалы Междунар. форума русистов, 10-12 ноября 2008 г. – Мн., НИО, 2009. – С.59-63. Методика обучения словесному творчеству в процессе изучения художественного текста в школе // Научные труды кафедры русской и зарубежной литературы БГПУ. Вып. 2. – Мн.: РИВШ, 2011. – С.4-14. «От маленького писателя – к большому читателю». Словесное творчество в младшем подростковом возрасте // Диалог. -- №7. – С. 16-22.

Рэпазіторый    Блог


 

ГРАНКИНА ЕЛЕНА ВЛАДИМИРОВНА

кандидат филологических наук, доцент

Окончила Белорусский государственный педагогический университет по специальности «Русский язык и литература», магистратуру и аспирантуру. В 2013 г. защитила кандидатскую диссертацию на тему «Социальный роман Т. Моррисон и Д. К. Оутс в аспекте сравнительно-типологических связей». Автор более 50 публикаций. Автор учебных пособий по "Античной литературе", "Зарубежной литературе XVII-XVIII веков", "Устному народному творчеству". Принимает участие в международных и республиканских конференциях, посвященных проблемам современного литературоведения. 

Научные интересы: зарубежная литература, русская литература, белорусская литература, компаративистика, современный литературный процесс.

Основные публикации: Учебно-методические пособия: История зарубежной литературы (античная литература): комплект тестовых заданий: практикум. - Минск: БГПУ, 2015. – 116 с.; Отечественная и мировая литература. От Античности до XVIII века. – Минск: БГПУ, 2007. – 85 с. (в соавторстве). Автор статей: Кризис малого мира (Социальные мотивы в романе Д. К. Оутс «Ангел света»: проблемы семьи). – Белорусская думка. - 2009. - № 12. - С. 178 – 181; Диалог культур как основа сравнительного литературоведения: «Возлюбленная» Т. Моррисон и «Шоколад на крутом кипятке» Л. Эскивель. - Научные труды кафедры русской и зарубежной литературы БГПУ. – Минск: РИВШ, 2010. – С. 103 – 113; Компаративистика в литературоведении. - Санкт-Петербург: Изд-во Государственной полярной академии, 2010. – С. 1090 – 1099. 

Ссылка на профиль Google Scholar: https://scholar.google.ru/citations?user=IhbWqA0AAAAJ&hl=ru&oi=sra

Репозиторий    Блог


 

ДАНИЛОВИЧ ТАТЬЯНА ВАЛЕРЬЕВНА

доктор филологических наук, профессор кафедры

Окончила филологический факультет Белорусского государственного университета по специальности «Русский язык и литература» (1996) и аспирантуру Минского государственного педагогического университета имени Максима Танка (1999). В 2000 г. защитила кандидатскую диссертацию "Культурный компонент поэтического творчества Георгия Иванова: функции, семантика, способы воплощения". Работала преподавателем кафедры мировой литературы Белорусского государственного университета культуры (2000 – 2001), ассистентом (2001), преподавателем (2001 – 2002), старшим преподавателем кафедры русского и зарубежной литературы БГПУ (2002 – 2007). С 2007 г. – доцент кафедры русского и зарубежной литературы БГПУ. Автор более 50 научных и учебно-методических публикаций.

Научные интересы: история русской литературы ХХ в., история русской литературной критики.

Основные публикации: Культурный компонент поэтического творчества Георгия Иванова: функции, семантика, способы воплощения: монография. Мн., 2000;  Поэзия русского зарубежья: творчество Г. Иванова в аспекте интертекстуального анализа // Наука о литературе в ХХ веке: (История, методология, литературный процесс): Сб. ст. РАН. ИНИОН. Центр гуманит. исслед. Отд. литературоведения. – М., 2001; Дискурс «домашней» поэзии акмеистов // Formacje dyskursywne w kulturze, językach i literaturze europejskiej XX wieku. T. IV. – Chęstochowa, 2005; Русская литература: вопросы, задания, тесты для подготовки к экзамену: пособие. Мн., 2006 (в соавт); Концепция чистого искусства в осмыслении Эллиса и представителей русской эстетической критики середины ХIХ века // Вес. Нац. акад. навук Беларусі. Сер. гуманіт. навук. – 2015. – № 4. 

Репозиторий   Блог


ДРОЗД ДЗМІТРЫЙ ЯЎГЕНАВІЧ

старшы выкладчык

Нарадзіўся ў г.п. Смілавічы Мінскай вобласці Чэрвеньскага раёна ў сям’і служачых. У 1996 г. закончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура, сусветная і айчынная культура”). У 1996 г. паступіў у аспірантуру БДПУ імя Максіма Танка. Працаваў настаўнікам сусветнай і айчыннай культуры ў СШ № 62 і 90 г. Мінска (1996–1999), са снежня 1999 года на пасадзе асістэнта, а пасля – выкладчыка кафедры тэорыі і гісторыі культуры. З ліпеня 2011 года Д.Я. Дрозд займае пасаду выкладчыка кафедры беларускай літаратуры і культуры. Распрацаваў і чытаў курсы лекцый, праводзіў практычныя і лабараторныя заняткі па наступных дысцыплінах: “Культуралогія”, “Беларуская вусная народная творчасць”, “Вусная народная творчасць”, “Этнаграфія Беларусі”, “Культуралагічны практыкум”, “Рыторыка”, “Дзіцячая літаратура”, “Методыка журналісцкай дзейнасці” на філалагічным факультэце, факультэтах пачатковай адукацыі, прыродазнаўства, дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі, псіхалогіі.

З’яўляецца складальнікам тыпавой праграмы “Этналогія”, базавых праграм “Этнаграфія Беларусі”, “Вусная народная творчасць”, “Рыторыка”.

Навуковыя інтарэсы: вусная народная творчасць, сямейная абраднасць беларусаў.

Асноўныя публікацыі: Як нечысць адпрэчыць... Элементы ахоўнай магіі ў вясельным абрадзе / Д.Я. Дрозд // Полымя. – 1998. – № 8. – С. 280–290; Сімвалы мяжы ў вясельным абрадзе ініцыяцыі / Д.Я. Дрозд // Адукацыя і выхаванне: Асновы мастацтва. – 1999. – № 1. – С. 68–76; Выхаваўчы аспект беларускай вясельнай абраднасці / Д.Я. Дрозд // Фалькларыстычныя даследаванні : Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі : зб. навук. арт. Вып. 9 / пад нав. рэд. Р.М. Кавалёвай, Т.В. Лук’янавай : уклад. В.В. Прыемка ; БДУ. – Мінск : Права і эканоміка, 2012. – С. 330 – 333; Беларускі вясельны абрад ініцыяцыі / Д.Я. Дрозд // Дзявятыя Танкаўскія чытанні (да 100-годдзя ўніверсітэта) : матэрыялы Міжнар. навук. канф., г. Мінск, 26 верас. 2014 г. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка ; рэдкал. В.Д. Старычонак, І.М. Гоўзіч, Н.В. Заяц ; адк. рэд. В.Д. Старычонак – Мінск : БДПУ, 2014. – С. 49–52.

Рэпазіторый   Блог


ЖИГАНОВА ЕЛЕНА ПАВЛОВНА

кандидат филологических наук, доцент

 

Родилась в городе Толочине Витебской области в семье служащих.

В 1998 году окончила Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка по специальности “Русский язык и литература”. С 2000 г. по 2003 г. обучалась в аспирантуре БГПУ. В 2007 г. защитила кандидатскую диссертацию на тему “Особенности воплощения женского образа в творчестве А.А.Блока (ритуально-мифологический аспект)”. Является автором более 35 научных публикаций. Преподавала русский язык и литературу в средних школах г. Толочина и г. Минска. С октября 2006 г. работала на должности преподавателя, а затем доцента кафедры русской и зарубежной литературы БГПУ. С 2012 г. работает заместителем декана по учебной работе филологического факультета. Входила в оргкомитет международных конференций “А.С.Пушкин и мировая культура” (2007, 2009, 2012 гг.). Принимала участие в разработке фундаментальной темы “Национальное своеобразие русской и белорусской литератур в эпоху глобализации” (2011 – 2012 гг.). Награждена грамотой БГПУ (2013 г.).

Научные интересы: русское и зарубежное литературоведение, фольклор и фольклористика, история русской и белорусской литератур.

Основные публикации: Особенности воплощения женского образа в творчестве  А. Блока (ритуально-мифологический аспект): Монография. Мн.– Рига, 2008; Древнерусская литература: учебно-методическое пособие. Мн., 2011; Методологический аспект ритуально-мифологической интерпретации художественного текста. Мн., 2010; Русские ментальные концепты в диалогах Ф. Искандера «Думающий о России и американец». Мн. – Вильнюс, 2011 г. и др.

Репозиторий   Блог


ЗАЯЦ НАТАЛЛЯ ВІКТАРАЎНА

кандыдат філалагічных навук дацэнт

У 2000 г. закончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Дзіцячая і юнацкая журналістыка”. Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе. З 2001 па 2004 г. праходзіла навучанне ў аспірантуры БДПУ. У 2006 г. абараніла кандыдатскую дысертацыю на тэму “Творчасць Васіля Зуёнка: узаемадзеянне лірычнага і эпічнага”. З’яўляецца аўтарам больш чым 60 навуковых прац. Са снежня 2004 г. працуе на кафедры беларускай літаратуры (цяпер – беларускай літаратуры і культуры) на пасадзе выкладчыка, а з лістапада 2006 г. – дацэнта. З 2011 г. – навуковы кіраўнік СНДЛ “Актуальныя праблемы беларускага літаратуразнаўства”. Удзельнічала ў распрацоўцы навуковых тэм “Тыпалогія літаратурнага працэсу ў Беларусі ў сістэме новых педагагічных тэхналогій”, “Беларуская і сусветная літаратура ў сістэме міжкультурных камунікацый”. Уваходзіла ў склад аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні міжнародных навуковых канферэнцый: “Мастацкі свет Максіма Багдановіча: адметнасць, шматграннасць, універсальнасць” (2011); “Танкаўскія чытанні” (2010; 2012; 2014), “Беларусь на скрыжаванні стагоддзяў: ад класікі да сучаснасці” (2012). Арганізоўвала і праводзіла навуковую канферэнцыю студэнтаў і школьнікаў “Сучаснае мовазнаўства, літаратуразнаўства і культуралогія ў работах маладых вучоных” (2014; 2015).

Навуковыя інтарэсы: родава-жанравая спецыфіка сучаснай паэзіі, праблемы паэтыкі, праблемы сучаснай жанралогіі.

Асноўныя публкацыі: Родавая спецыфіка лірыкі на сучасным этапе // Весці БДПУ. – 2004. – № 1. – С. 90–92; “Пяць рэчак з крыніцы маёй...”: паэмны цыкл Васіля Зуёнка “Пяцірэчча” // Полымя. – 2004. – №  7. – С. 155–177; Літаратурнае рэдагаванне : практыкум. – Мінск: БДПУ, 2008. – 40 с.; Гаспадар паэтычнай Сялібы [прадм.] // Выбраныя творы / В. Зуёнак. – Мінск, 2010. – С. 5–24; Незнікомае святло // Маладосць. – № 5. – С. 90–94; Незнікомае святло // Маладосць. – 2013. – № 5. – С. 90–94; Беларускі ліра-эпас канца 1980-х – 1990-х гадоў: спецыфіка жанру // Вечны рух жыцця і заканамернасці творчых пошукаў літаратуры : мат. рэсп. навукова-практ. канферэнцыі (да 90-годдзя з дня нараджэння І.Я. Навуменкі), Мінск, 26–27 лютага 2015 г. / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. – Мінск, 2015. – С. 334–339, інш.

Рэпазіторый   Блог

 


ЛЕСЬКА ЛІЛІЯ ПЯТРОЎНА

кандыдат фiлалагiчных навук, дацэнт

Нарадзілася ў вёсцы Луткі Столінскага раёна, Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. У 1987 годзе паступіла на філалагічны факультэт БДУ, а ў 1992 годзе закончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н.К. Крупскай па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура”. З 1992 па 1994 працавала асістэнтам на кафедры беларускай літаратуры МДПІ імя Н.К. Крупскай. У 1998 г. закончыла аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДПУ імя Максіма Танка і прайшла з 1997 па 1998 г перападрыхтоўку па спецыяльнасці “Культуралогія”. Сусветная і айчынная культура” ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы БДУ. З 1998 па 1999 года працавала выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры на кафедры гуманітарных дысцыплін у Беларускай акадэміі мастацтваў. З 01.09.1999 працуе старшым выкладчыкам кафедры беларускай літаратуры і культуры.

05.10.2022 на базе дзяржаўнай навуковай установы “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі” абараніла кандыдацкую дысертацыю “Адметнасці міфалагізму ў творчасці Яна Баршчэўскага і Максіма Гарэцкага”.

Навуковыя інтарэсы: Даследаванне міфалагізму ў беларускай літаратуры Х1Х стагоддзя.

Асноўныя публікацыі:

  1. Леська, Л. П. Метамарфозы рамантычных герояў Яна Баршчэўскага: ад ідэала да ідала / Л. П. Леська // Вес. Беларус. дзярж. пед. ун-та. Сер. 1, Педагогіка, псіхалогія, філалогія. – 2017. – № 1. – С. 150–156.
  2. Леська, Л. П Эсхаталагічны міф у творах Максіма Гарэцкага / Л. П. Леська // Вес. БДПУ. Сер. 1, Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. – 2018. – № 2. – С. 108–113.
  3. Леська, Л. П. Міфалогія прадметнага свету ў творах Максіма Гарэцкага / Л. П. Леська // Вес. Нац. акад. навук Беларусі. Сер. гуманітар. навук. – 2020. – Т. 65. – № 3. – С. 345–355.

  4.  Леська, Л. Касмаганічны міф Максіма Гарэцкага / Л. Леська // Białorutenistyka Białostocka / Uniw. w Białystoku. – Białystok, 2017. – T. 9. – S. 89–109.

  5.  Леська, Л. П. Прасторавае вымярэнне міфапаэтычнай мадэлі / Л. П. Леська // Дванаццатыя Танкаўскія чытанні : зб. навук. арт. / Беларус. дзярж. пед. ун-т ; рэдкал.: В. Д. Старычонак [і інш] ад.рэд. В. Д. Старычонак. – Мінск : БДПУ, 2020. – С. 127–130.

  6.  Леська, Л. Адметнасць міфалагізму ў творчасці Яна Баршчэўскага і М. Гарэцкага / Л. Леська // Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць (прысвячаецца 100-годдзю з дня нараджэння Галіны Максімаўны Гарэцкай і 55-годдзю вяртання ў Беларусь Гаўрылы Іванавіча Гарэцкага) : матэрыялы ХХ1Х Гарэц. Чытанняў, Мінск, 15 ліп. 2021 г. / Дзярж. музей гісторыі беларус. літ., Рэсп. фонд імя братоў Гарэцкіх, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. НАН Беларусі ; рэдкал.: Р. Гарэцкі (адк. рэд.) [і інш.]. – Мінск, 2021. – С. 66–71. 

Рэпазіторый   Блог


РАЗВАДОВСКАЯ НАТАЛИЯ АНАТОЛЬЕВНА

кандидат филологических наук, доцент

Родилась в г. Минске в семье служащих. В 1996 году закончила Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка по специальности «Русский язык и литература». Работала учителем русского языка и литературы, имеет 1 категорию. С 2002 г. работает в БГПУ на должностях преподавателя, старшего преподавателя, доцента. В 2005 г. защитила кандидатскую диссертацию на тему «Творчество Роберта Эрвина Говарда и американская литературная сказка». Автор более 30 публикаций. Является одним из организаторов международных конференций «А.С. Пушкин и мировая литература».

Научные интересы: зарубежная и русскоязычная фантастика, литературы фэнтези, мифология.

Основные публикации:  Творчество Роберта Эрвина Говарда и американская литературная сказка. Минск, 2007; Отечественная и мировая литература (Часть 1. От Античности до XVIII в.). Минск, 2007 (в соавт.), Зарубежная литература XIX века: учеб.-метод. пособие. Минск, 2010, История зарубежной литературы (эпоха Средних веков и Возрождения): комплекс тестовых занятий: практикум, Минск, 2014, Русская литература: от древности до «золотого» века: хрестоматия. Минск, 2015.

Репозиторий   Блог

 


РАК МАРЫЯ СЯРГЕЕЎНА

выкладчык

Нарадзілася ў п. Праўдзінскі Мінскай вобласці ў сям’і служачых.

У 2017 г. з адзнакай скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка па спецыяльнасці «Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)», у 2018 г. –  магістратуру па спецыяльнасці «Тэорыя і методыка навучання і выхавання (беларуская літаратура)», абараніла магістарскую дысертацыю з адзнакай «дзесяць», з’яўлялася ўладальнікам імянной стыпендыі імя Ф. Скарыны. У 2018 г. без уступных экзаменаў паступіла ў аспірантуру БДПУ (спецыяльнасць 10.01.01 – беларуская літаратура), якую скончыла ў 2021 г. (спецыяльнасці 10.01.01 – беларуская літаратура, 10.01.03 – літаратура народаў краін замежжа).

М. С. Рак уключана ў Банк адоранай моладзі Рэспублікі Беларусь, з’яўляецца Лаўрэатам XXIV Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў (2017), Лаўрэатам XXV Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў (2018), уладальнікам трох грантаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2016, 2017, 2020), выканаўца тэм БРФФД «Літаратурная класіка ў сістэме міжкультурных камунікацый» (2016–2020) і «Беларуская і сусветная літаратура мяжы ХХ – ХХІ стагоддзяў у сістэме міжкультурных камунікацый: інтэрдысцыплінарны падыход» (2021–2025), узнагароджана першай прэміяй Спецыяльнага Фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў (2018, 2019), уладальніца стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь аспірантам (2020).

З’яўляецца куратарам акадэмічнай групы.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя беларускай літаратуры (ХІ-ХVІІІ, ХХ–ХХІ стагоддзі), сучасная англійская літаратура, методыка выкладання беларускай літаратуры, уводзіны ў літаратуразнаўства, тэорыя літаратуры

Асноўныя публікацыі: аўтар больш за 60 публікацый, сярод якіх энцыклапедыя для школьнікаў і студэнтаў «Беларуская літаратура» (Т. 8), «Курсавыя і дыпломныя работы па беларускай літаратуры і методыцы выкладання: вучэбна-метадычны дапаможнік» (у суаўтарстве), публікацыі ў часопісах «Весці БДПУ», «Веснік МДЛУ».

 


ХОМІЧ ТАЦЦЯНА ПЯТРОЎНА

 

кандыдат філалагічных навук дацэнт

 

Нарадзілася ў г. Жодзіна Мінскай вобл. У 1997 г. закончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура, сусветная і айчынная культура”. У 1998 г. – магістратуру БДПУ па спецыяльнасці “Беларуская літаратура”. З 1998 г. працуе ў БДПУ спачатку на пасадзе педагога-стажора, затым на пасадах выкладчыка, дацэнта (з 2010). Чытае курсы лекцый па “Гісторыі беларускай літаратуры”, “Літаратурнай крытыцы”, “Тэксталогіі”, “Рыторыцы”. Распрацавала тыпавую вучэбную праграму па “Рыторыцы” для філалагічных (беларускіх) спецыяльнасцяў педагагічных ВНУ. У 2010 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную даследаванню светапоглядных, этычных, эстэтычных арыенціраў А. Пысіна, іх увасаблення на ўзроўні канцэпцыі чалавека і свету ў лірыцы паэта. Аўтар звыш 20 навуковых публікацый.

Навуковыя інтарэсы: беларуская лірыка другой паловы ХХ стагоддзя, прасторава-часавая арганізацыя мастацкага свету.

Асноўныя публікацыі: Мастацкая канцэпцыя чалавека і свету ў лірыцы Аляксея Пысіна: манаграфія. – Мінск, 2009; Особенности организации пространства в белорусской лирике 1960 – 70-х гг. (на примере творчества Алексея Пысина) // Meninis tekstas: Suvokimas. Analizė. Interpretacija = Художественный текст: Восприятие. Анализ. Интерпретация : Mokslinių straipsnių rinkinys / Vilniaus pedagoginis universitetas, Liublino Marijos Kiuri-Sklodovskos universitetas, Daugpilio universitetas. - Vilnius, 2006; “Гарадскі эксперымент” Максіма Багдановіча і ўрбаністычная паэзія Людмілы Рублеўскай // Мастацкі свет Максіма Багдановіча: адметнасць, шматграннасць, універсальнасць: зб. навук. арт. – Мінск, 2012.  

Рэпазіторый   Блог


ЦЕРКОВСКИЙ АЛЕКСАНДР ЛЕОНИДОВИЧ

кандидат филологических наук

В 2010 году окончил Белорусский государственный педагогический университет имени Максима Танка по специальности «Русский язык и литература. Иностранный язык (итальянский)», в 2012 году магистратуру по специальности «Литературоведение», в 2015 году аспирантуру по специальности «Литература народов стран зарубежья». В 2016 году под научным руководством д.ф.н., профессора Т.Е. Комаровской защитил кандидатскую диссертацию «Духовно-нравственный потенциал и художественные особенности американской прозы XVII века». В 2015 году была назначена стипендия Президента Республики Беларусь. Автор более 30 публикаций. С 2016 работает на должности доцента кафедры русской и зарубежной литературы БГПУ им. М. Танка. Руководит курсовыми исследованиями, педагогической практикой, волонтерской практикой студентов филологического факультета. Принимает участие в республиканских и международных конференциях.

Научные интересы: зарубежная литература, русская литература, современный литературный процесс, компаративистика.

Основные публикации: Культурно-исторические и художественные особенности формирования литературы Новой Англии. – Весці БДПУ. Сер. 1, Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. – 2014. – No 3 (81). – С. 49–52; Протестантская реформация и ее влияние на американскую колониальную литературу. – Веснік Брэсцкага універсітэта. Серыя 3. Філалогія. Педагогіка. Псіхалогія. – 2015. – No 1. – С. 44–52; Пуританская традиция в американской литературе колониального периода: творчество Томаса Шепарда. – Вестник Полоцкого государственного университета. Сер. A, Гуманитарные науки. – 2015. – No 10. – С. 44–49; «Великие деяния Христа в Америке» Коттона Мэзера как пример пуританской литературной рефлексии. – Весці БДПУ. Сер. 1, Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. – 2015. – No 3 (85). – С. 98–102; «История поселения в Плимуте» У. Брэдфорда: религиозное и гражданское в американской литературе XVII века. – Вестн. МГЛУ. Сер. 1, Филология. – 2015. – No 5 (78). – С. 131–139; Духовно-нравственный потенциал американской прозы XVII века: автореф. дис. … канд. филол. Наук: 10.01.03. – Бел. гос. ун-т. – Минск, 2015. – 26 с; Литературное наследие Коттона Мэзера. – Известия НАН Беларуси. Сер. Гум. наук. – №1. – 2016. – С. 92 – 99.

Репозиторий   Блог


МОТРЭНКА ТАЦЦЯНА АЛЯКСАНДРАЎНА

выкладчык

У 2011 г. скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Журналістыка”. Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе, рэдактарам у выдавецтве. У 2014 г. абараніла магістарскую дысертацыю па тэме “Факультатыўныя заняткі па журналістыцы як сродак павышэння якасці літаратурнай адукацыі вучняў”, атрымала дыплом магістра па спецыяльнасці “Тэорыя і методыка навучання і выхавання (беларуская літаратура)”. У 2019 г. завяршыла навучанне ў аспірантуры БДПУ па спецыяльнасці 10.01.01 – беларуская літаратура. Са снежня 2019 г. працуе на кафедры беларускай і замежнай літаратуры на пасадзе выкладчыка. У 2022 г. прайшла стажыроўку ў аддзеле беларускай літаратуры XX і XXI стст. Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

У 2018 г. атрымала грант на выкананне навукова-даследчай работы па тэме “Жанравая шматстайнасць сучаснай беларускай паэзіі: трансфармацыя паэтычных форм”. У 2019 г. стала ўладальніцай стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

З’яўляецца аўтарам больш чым 35 навуковых прац, сярод якіх раздзелы ў энцыклапедыі для школьнікаў і студэнтаў “Беларуская літаратура” (т. 8), артыкулы ў часопісах “Весці БДПУ”, “Роднае слова”, “Веснік МДЛУ”, “Маладосць”.

Навуковыя інтарэсы: родава-жанравая спецыфіка сучаснай паэзіі, жанравае наватарства, праблемы паэтыкі, тэорыя літаратуры, гісторыя беларускай літаратуры ХІ – ХVІІІ, ХІХ стагоддзяў, дзіцячая літаратура.