Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

(8-017) 327-80-44 (кафедра белорусского языкознания)

(8-017) 327-78-14 (кафедра белорусской литературы и культуры)

(8-017) 327-78-10 (кафедра общего и русского языкознания)

(8-017) 327-79-14 (кафедра русской и зарубежной литературы)

(8-017) 327-75-46  (8-017) 200-95-61 (кафедра иностранных языков)



Мы на карте:

События
Услуги

Інфармуем УСІХ ЗАЦІКАЎЛЕНЫХ У ВЫВУЧЭННІ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ, што філалагічны факультэт  праводзіць курсы павышэння кваліфікацыі па беларускай мове для настаўнікаў, метадыстаў, спецыялістаў у галінах розных навук, а таксама курсы, накіраваныя на авалоданне слухачамі базавым ўзроўнем беларускай мовай.

Для сваіх слухачоў мы прапаноўваем выбар праграм па вывучэнні беларускай мовы. Інтэнсіўнасць, працягласць і тэматычны план узгадняецца з кожным заказчыкам у індывідуальным парадку. Пры неабходнасці мы можам праводзіць кансультацыі па пытаннях, звязаных з праблемамі беларускай мовы.

Актуальнасць курсаў. У апошнія гады ў нашым грамадстве назіраецца тэндэнцыя да ўзрастання ўсё большай цікавасці да вывучэння нацыянальнай мовы, культуры і духоўнай спадчыны беларусаў, а таксама іх нацыянальнай самаідэнтыфікацыі. Запатрабаванасць беларускай мовы ў розных галінах навукі, вытворчасці, СМІ, у справаводстве робіць сёння наздвычай актуальным паглыбленне ведаў грамадзянамі Рэспублікі Беларусь пра сістэму сучаснай беларускай мовы і яе функцыянаванне ва ўмовах двухмоўя.

 

Прызначэнне і катэгорыі слухачоў. Курсы па беларускай мове будуць карыснымі ўсім грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія хочуць паглыбіць свае веды пра беларускую мову, павысіць свой сацыяльны і прафесійны прэстыж і кваліфікацыю, а таксама ўвогуле ўсім, каго цікавяць пытанні фукцыянавання беларускай мовы на сучасным этапе яе развіцця. Заняткі на курсах дазволяць слухачам далучыцца да багаццяў нацыянальнай культуры і дапамогуць наладжваць зносіны на нацыянальнай мове ў сваёй прафесійнай сферы, весці справавую дакументацыю, выступаць з навуковымі дакладамі і публічнымі прамовамі.

Асноўныя мэты курсаў:

  • даць тэарэтычныя веды пра сучасную сістэму беларускай літаратурнай мовы;
  • удасканаліць валоданне арфаграфічнымі, арфаэпічнымі, марфалагічнымі, сінтаксічнымі і пунктуацыйнымі нормамі сучаснай беларускай літаратурнай мовы;
  • сфарміраваць устаноўкі на практычнае выкарыстанне атрыманых слухачамі курсаў ведаў у іх прафесійнай дзейнасці і іншых сферах сацыяльнай актыўнасці;
  • выхаваць любоў і павагу да духоўнай і інтэлектуальнай спадчыны беларускага народа, пачуццё нацыянальнай самапавагі і самаідэнтыфікацыі.

Тэрмін навучання залежыць ад выбраных курсаў.

Форма навучання: вочная (аўдыторныя заняткі).

Рэжым заняткаў: ад 2 да 4 гадзін у дзень.

Пасля праслухоўванняў курсаў выдаецца сертыфікат дзяржаўнага ўзору.

Заняткі праводзяцца ў галоўным корпусе БДПУ па адрасе: вул. Савецкая, 18 (станцыя метро “Плошча Леніна”).

“ПЛЮСЫ” НАШЫХ КУРСАЎ:

  •  заняткі праводзяць высокакваліфікаваныя выкладчыкі (кандыдаты філалагічных навук, дацэнты);
  • заняткі праводзяцца ў цёплай і душэўнай атмасферы супрацоўніцтва;
  • нас лёгка знайсці і да нас зручна прыязджаць;
  • Вы атрымаеце высокакваліфікаваныя адказы на Вашыя пытанні;
  • Вы атрымаеце шмат новай і цікавай лінгвістычнай інфармацыі;
  • Вы зможаце адчуць прыгажосць беларускага слова і яго смак;
  • Вы атрымаеце сертыфікат аб павышэнні адукацыі дзяржаўнага ўзору, што абавязкова паспрыяе Вашай кар’еры!

 

 

 

БЕЛАРУСКАЯ МОВА Ў ПРАФЕСІЙНАЙ СФЕРЫ

(СТАНДАРТНЫ ЎЗРОВЕНЬ)

(22 гадзіны)

ПРАГРАМА КУРСАЎ:

– Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей.

– Функцыянаванне беларускай мовы ў сучасным грамадстве:

  1. Лексічныя, арфаэпічныя, марфалагічныя і сінтаксічныя нормы беларускай мовы.
  2. Асаблівасці скланення назоўнікаў, а таксама прозвішчаў, імён і геаграфічных назваў.

– Сучасны беларускі правапіс:

  1. З гісторыі беларускай арфаграфіі.
  2. Станаўленне сучаснай беларускай правапіснай сістэмы.
  3. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ад 23 ліпеня 2008 г.
  4. “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

– Правілы беларускай арфаграфіі:

  1. правапіс галосных; правапіс зычных; правапіс мяккага знака і апострафа; правапіс абрэвіятур;
  2. правапіс некаторых марфем;
  3. правапіс вялікай і малой літар;
  4. правілы напісання разам, праз злучок і асобна;
  5. правілы пераносу.

– Правілы беларускай пунктуацыі:

  1. правілы пастаноўкі кропкі, пытальніка, клічніка, шматкроп’я, кропкі з коскай, двукроп’я, працяжніка, дужак, двукосся;
  2. правілы пастаноўкі коскі ў простым сказе;
  3. правілы пастаноўкі коскі ў складаным сказе.

– Функцыянальныя стылі маўлення:

  1. Навуковы стыль (моўныя сродкі і асаблівасці навуковага стылю; кампазіцыя навуковага тэксту; правілы афармлення навуковых прац).
  2. Афіцыйна-справавы стыль (моўныя сродкі і асаблівасці афіцыйна-справавога стылю; віды і афармленне афіцыйна-справавых дакументаў).

– Культура прафесійнага маўлення:

  1. паняцце культуры маўлення;
  2. падрыхтоўка да публічнага выступлення;
  3. маўленчы этыкет і культура зносін.

 

КУЛЬТУРА ПРАФЕСІЙНАГА МАЎЛЕННЯ

(16 гадзін)

 

ПРАГРАМА КУРСАЎ:

– Культура прафесійнага маўлення:

  1. паняцце культуры маўлення;
  2. правільнасць маўлення:

– арфаэпічныя нормы;

– акцэнталагічныя нормы;

– словаўтваральныя нормы;

– марфалагічныя нормы;

– лексічныя нормы;

– сінтаксічныя нормы;

– фразеалагічныя нормы.

– Камунікатыўныя якасці маўлення (дакладнасць, лагічнасць, дарэчнасць, чысціня, разнастайнасць, выразнасць і лаканічнасць маўлення).

– Тэхніка і выразнасць вуснага маўлення.

– Падрыхтоўка да публічнага выступлення.

– Маўленчы этыкет і культура зносін.

 

СУЧАСНЫ БЕЛАРУСКІ ПРАВАПІС

(8 гадзін)

 

ПРАГРАМА КУРСАЎ:

– Сучасны беларускі правапіс:

  1. З гісторыі беларускай арфаграфіі.
  2. Станаўленне сучаснай беларускай правапіснай сістэмы.
  3. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ад 23 ліпеня 2008 г.
  4. “Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

– Правілы беларускай арфаграфіі:

  1. правапіс галосных; правапіс зычных; правапіс мяккага знака і апострафа; правапіс абрэвіятур;
  2. правапіс некаторых марфем;
  3. правапіс вялікай і малой літар;
  4. правілы напісання разам, праз злучок і асобна;
  5. правілы пераносу.
  • Правілы беларускай пунктуацыі:
  1. правілы пастаноўкі кропкі, пытальніка, клічніка, шматкроп’я, кропкі з коскай, двукроп’я, працяжніка, дужак, двукосся;
  2. правілы пастаноўкі коскі ў простым сказе;
  3. правілы пастаноўкі коскі ў складаным сказе.

БЕЛАРУСКАЯ МОВА З “НУЛЯ”

(БАЗАВЫ ЎЗРОВЕНЬ)

(36 гадзін)

ПРАГРАМА КУРСАЎ:

– Агульнае паняцце сучаснай беларускай мовы.

– Сучасны беларускі алфавіт. Суадносіны паміж літарамі і гукамі сучаснай беларускай мовы. Гукавы склад сучаснай беларускай мовы.

– Беларускае літаратурнае вымаўленне (агульная характарыстыка вымаўлення галосных і зычных гукаў). Аканне, яканне, дзеканне, цеканне ў беларускай мове. Чаргаванні гукаў.

– Арфаграфія, яе сувязь з фанетыкай і графікай. Напісанні, заснаваныя на фанетычным прынцыпе правапісу. Напісанні, заснаваныя на марфалагічным прынцыпе правапісу. Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.

– Асаблівасці беларускага словаўтварэння.

– Лексічныя нормы беларускай мовы. Мнагазначнасць слова. Сінонімы, амонімы, антонімы. Міжмоўныя паронімы.

– Актыўная і пасіўная лексіка беларускай мовы. Запазычанні і іх прыметы, экзатызмы, варварызмы, інтэрнацыянальная лексіка.

– Стылістычная дыферэнцыяцыя лексікі беларускай літаратурнай мовы. Кніжная і гутарковая лексіка.

– Устойлівыя спалучэнні: беларуская фразеалогія, парэміялогія, крылатыя словы, выслоўі і перыфразы.

– Марфалагічныя нормы беларускай мовы. Граматычныя катэгорыі назоўніка. Несупадзенне роду некаторых назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Вызначэнне роду нескланяльных назоўнікаў і абрэвіятур. Катэгорыя ліку, несупадзенне ліку назоўнікаў у беларускай і рускай мовах. Асаблівасці скланення назоўнікаў.

– Лексіка-граматычныя разрады прыметнікаў. Ступені параўнання якасных прыметнікаў. Суплетыўныя формы. Спецыфіка элятыва ў беларускай мове.

– Лічэбнік. Асаблівасці сінтаксічнай сувязі лічэбнікаў з назоўнікамі.

– Займеннік. Асаблівасці ўжывання займеннікаў у беларускай мове.

– Дзеяслоў. Формы дзеяслова. Асаблівасці выкарыстання дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў у беларускай мове.

– Сінтаксічныя нормы беларускай мовы. Асаблівасці беларускага кіравання.