Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

(8-017) 327-80-44 (кафедра белорусского языкознания)

(8-017) 327-78-14 (кафедра белорусской литературы и культуры)

(8-017) 327-78-10 (кафедра общего и русского языкознания)

(8-017) 327-79-14 (кафедра русской и зарубежной литературы)

(8-017) 327-75-46  (8-017) 200-95-61 (кафедра иностранных языков)



Мы на карте:

Тематика и порядок оформления курсовых работ

 

Афармленне і абарона курсавых работ

УЗОР ТЫТУЛЬНАЙ СТАРОНКІ

ПРИМЕР ТИТУЛЬНОЙ СТРАНИЦЫ

УЗОР АФАРМЛЕННЯ СПІСА ЛІТАРАТУРЫ

  • Тэматыка курсавых работ па дысцыпліне "Гісторыя беларускай літаратуры"   спампаваць
  • Тэматыка курсавых работ па дысцыпліне  "Методыка выкладання беларускай літаратуры  спампаваць
  • Тематика курсовых работ по дисциплине "Практический курс английского языка"  скачать

 

Беларуская мова

  1. Сучасная беларуская лінгвістычная тэрміналогія.
  2. Семантычны спосаб утварэння спецыяльнай лексікі (на матэрыяле “Тлумачальнага слоўніка беларускай мовы”).
  3. Тэрмінасістэма сучасных школьных падручнікаў па беларускай мове.
  4. Асабовыя назоўнікі ў структуры спецыяльнай лексікі.
  5. Запазычанні ў складзе лінгвістычнай тэрміналогіі.
  6. Назвы населеных пунктаў Гродзенскага раёна (лексіка-семантычны і словаўтваральны аналіз).
  7. Тапонімы Віцебскай вобласці.
  8. Фразеалагічная варыянтнасць у ранніх апавяданнях Якуба Коласа.
  9. Фразеалагізмы са структурай сказа ў “Фразеалагічным слоўніку беларускай мовы”.
  10. Назоўнікавыя фразеалагізмы ў беларускай і англійскай мовах.
  11. Асабовыя назоўнікі як структурныя кампаненты фразеалагізмаў.
  12. Функцыянаванне ўласных імёнаў у складзе беларускіх фразеалагічных адзінак.
  13. Беларускія назвы птушак (этымалагічны і словаўтваральны аспекты).
  14. Беларускія айконімы, суаднесеныя з назамі жывёл.
  15. Семантычная структура беларускіх антрапонімаў.
  16. Назвы раслін у фразеалагічных адзінках беларускай мовы.
  17. Мікраструктура беларускіх тапанімічных слоўнікаў.
  18. Беларускія айконімы, суадносныя з назвамі асоб.
  19. Характарыстычныя асабовыя намінацыі ў творах беларускага фальклору.
  20. Праблемы універсальнага фармату слоўнікавага артыкула: структура і напаўненне.
  21. Фаўністычныя назвы ў фразеалагічных адзінках беларускай мовы.
  22. Англіцызмы ў паэзіі Максіма Танка.
  23. Асабовыя назоўнікі ў беларускай і англійскай мовах.
  24. Назвы птушак у беларускай і англійскай мовах.
  25. Антрапонімы ў мове твораў У. Караткевіча.
  26. Пераклад сінтаксічных канструкцый з польскай мовы на беларускую (на матэрыяле аповесці Э.Ажэшкі “Хам”).
  27. Структурна-семантычныя тыпы простых сказаў беларускіх прыказак.
  28. Вобраз настаўніка ў беларускай літаратуры: лінгвастылістычны аспект.
  29. Лінгвістычная інтэрпрэтацыя мастацкага твора.
  30. Функцыі фразеалагізмаў у мастацкай прозе.
  31. Антрапанімікон твораў Янкі Брыля: тыпалогія, семантыка, мастацка-эстэтычная функцыя.
  32. Сінтаксічная экспрэсія афарыстычнага тэксту.
  33. Матыў лёсу жанчыны і яго лінгвастылістычнае ўвасабленне ў творчасці В.Аколавай.
  34. Вобразы случакоў і случанак: лінгвастылістычны аспект (па творчасці А.Жука,П.Місько,В.Аколавай).
  35. Сінтаксічная арганізацыя тэксту мініяцюр Янкі Брыля.
  36. Аўтарская мова як адзін са спосабаў арганізацыі мастацкага тэксту (на матэрыяле твораў Ф.Янкоўскага).
  37. Афарыстыка беларускіх пісьменніц.
  38. Жаночыя асабовыя намінацыі ў «жаночай» паэзіі (на матэрыяле творчасці Я.Янішчыц, Р.Баравіковай).
  39. Кантэкстуальнасць мастацкага слова (на матэрыяле паэзіі Р.Барадуліна).
  40. Пейзажнае апісанне і яго стылістычныя функцыі ў мастацкіх і публіцыстычных тэкстах.
  41. Загаловак як элемент мастацкага твора (на матэрыяле твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў).
  42. Словатворчасць і словаўжыванне як мастацкія прыёмы.
  43. Лінгвістычнае ўвасабленне свету дзяцінства ў паэмах Якуба Коласа «Новая зямля» і «Сымон –музыка».
  44. Канцэпт родны кут і яго лінгвастылістычнае ўвасабленне ў беларускай паэзіі.
  45. Моўныя сродкі характарыстыкі чалавека праз з'явы прыроды.
  46. Прыметнікавая антанімія ў мове прыказак.
  47. Мова паэзіі Н.Мацяш.
  48. Намінацыі населеных пунктаў у сучаснай беларускай літаратурнай мове.
  49. Назвы прадметаў адзення ў сучаснай беларускай прозе.
  50. Лексемы са значэннем абутку ў сучаснай беларускай мове.
  51. Найменні расліннага свету ў сучаснай беларускай літаратурнай мове.
  52. Заонімы ў сучаснай беларускай мове.
  53. Намінацыі страў сучаснай беларускай мове.
  54. Касмонімы у сучаснай беларускай паэзіі.
  55. Тэмпаральныя намінацыі ў сучаснай беларускай прозе.
  56. Эматыўная лексіка ў сучаснай беларускай паэзіі.
  57. Жаночыя асабовыя намінацыі ў сучаснай беларускай прозе.
  58. Мужчынскія асабовыя намінацыі ў сучаснай беларускай прозе.
  59. Іхтыялагічная лексіка ў сучаснай беларускай мове.
  60. Міконімы ў сучаснай беларускай мове.
  61. Семантычнае поле “Радзіма” ў сучаснай беларускай паэзіі.
  62. Семантычнае поле “Чалавек” ў мове мастацкай літаратуры.
  63. Земляробчая тэрміналогія ў беларускай мове.
  64. Будаўнічая тэрміналогія ў творах мастацкай літаратуры.
  65. Намінацыі посуду ў паэме Якуба Коласа “Новая зямля”.
  66. Намінацыі ювелірных вырабаў у беларускай мове.
  67. Найменні прадметаў мэблі і інтэр’еру ў сучаснай беларускай мове.

Беларуская літаратура

  1. Трансфармацыя старажытных жанраў у сучаснай літаратуры.
  2. Прадмова як жанр беларускай літаратуры (на прыкладзе твораў Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Васіля Цяпінскага, Францішка Багушэвіча, Цёткі).
  3. Летапіс і хроніка як жанры беларускай літаратуры: ад старажытнасці да сучаснасці.
  4. Сродкі мастацкай выразнасці ў паэме Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра».
  5. Вобразы выдатных асоб Сярэднявечча і Адраджэння ў сучаснай беларускай літаратуры.
  6. Жаночыя постаці на авансцэне беларускай гісторыі.
  7. «Як промень сонечны...»: вобраз Ефрасінні Полацкай у беларускай літаратуры.
  8. «Народу свайму слугуючы...»: вобраз Францыска Скарыны ў сучаснай беларускай літаратуры.
  9. «Дачка я волі...»: вобраз Рагнеды ў беларускай літаратуры.
  10. Эпісталярны жанр у старажытнай беларускай літаратуры.
  11. Гутаркі Уладзіслава Сыракомлі ў кантэксце беларускай і сусветнай літаратуры.
  12. Рэцэпцыя вобраза Кастуся Каліноўскага ў беларускай паэзіі.
  13. Міфалагічна-фантастычны свет твораў «Шляхціц Завальня» Яна Баршчэўскага і «Вій» Мікалая Гогаля.
  14. Дыялектыка дабра і зла ў прозе Яна Баршчэўскага.
  15. Беларускія рэаліі ў творчасці Элізы Ажэшкі.
  16. Інтэрпрэтацыя мінулага ў паэмах Адама Міцкевіча «Гражына» і Уладзіміра Дубоўкі «Браніслава».
  17. «Пан Тадэвуш» Адама Міцкевіча як энцыклапедыя жыцця беларускай шляхты канца ХVІІІ – пачатку ХІХ стагоддзяў.
  18. Сродкі мастацкай выразнасці ў паэзіі Францішка Багушэвіча.
  19. Мастацкія асаблівасці драматургіі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.
  20. Публіцыстычная спадчына Цёткі ў кантэксце часу.
  21. Вобраз музыкі ў беларускай паэзіі (Францішак Багушэвіч, Цётка, Якуб Колас, Янка Купала).
  22. Канцэпцыя Асобы ў творчасці Янкі Купалы.
  23. Міфалагема сну ў творчасці Янкі Купалы.
  24. Канфлікты і характары як філасофскае асэнсаванне беларускай гісторыі ў драматургіі Янкі Купалы.
  25. «Курган» Янкі Купалы і «Песняровае пракляцце» Людвіга Уланда: параўнальны аналіз.
  26. «Плачуць песні мае...»: параўнальны аналіз кніг «Жалейка» Янкі Купалы і «Песні-жальбы» Якуба Коласа.
  27. Актуальныя аспекты прачытання паэмы Якуба Коласа «Новая зямля» ў беларускім літаратуразнаўстве.
  28. Філасофска-эстэтычныя погляды Якуба Коласа ў «Казках жыцця».
  29. «Казкі жыцця» Якуба Коласа: праблема жанравага вызначэння.
  30. Прыёмы і сродкі псіхалагічнага раскрыцця характару ў прозе Якуба Коласа.
  31. Літаратурная алегорыя Ядвігіна Ш.: праблема трансфармацыі жанравай формы.
  32. Класічныя жанравыя формы ў творчасці Максіма Багдановіча.
  33. Фальклорныя і міфалагічныя вобразы ў паэзіі Максіма Багдановіча.
  34. Эстэтычныя погляды Максіма Багдановіча.
  35. «Вянок» Максіма Багдановіча як паэтычная містэрыя.
  36. Мадонна Максіма Багдановіча: традыцыйнае і наватарскае.
  37. Вечныя вобразы ў творчасці Максіма Багдановіча.
  38. Інтэрпрэтацыя біблейскіх матываў у прозе Максіма Багдановіча.
  39. Максім Багдановіч – даследчык беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя.
  40. Тэма непадкупнасці мастацтва ў ліра-эпасе Уладзіміра Дубоўкі, Аркадзя Куляшова, Максіма Танка.
  41. Ліра-эпас Уладзіміра Дубоўкі ў кантэксце ўзвышанскай паэзіі.
  42. Жанрава-стылёвыя адметнасці лірыкі Уладзіміра Жылкі.
  43. Паэмная трылогія Язэпа Пушчы «Песні на руінах»: філасофскі і эстэтычны змест.
  44. Драматургічная спадчына Францішка Аляхновіча.
  45. Вобраз інтэлігента ў драматургіі Францішка Аляхновіча.
  46. Алесь Гарун: мастацкі феномен у гісторыка-культурным кантэксце.
  47. Вацлаў Ластоўскі: мастацкі феномен у гісторыка-культурным кантэксце.
  48. Максім Гарэцкі як даследчык літаратуры.
  49. «Дзве душы» як светапоглядна-філасофская праблема (на прыкладзе ранняй творчасці Максіма Гарэцкага).
  50. Першая сусветная вайна ў адлюстраванні беларускіх пісьменнікаў.
  51. Роля біблейска-іншасказальнай сімволікі ў творчасці Змітрака Бядулі.
  52. «Філасофія адчаю» ў навелістыцы Змітрака Бядулі.
  53. «Нескароны талент»: жыццёвыя і творчыя перыпетыі Міхася Зарэцкага.
  54. Творчая спадчына Язэпа Лёсіка.
  55. Народная культура ў «Палескай хроніцы» Івана Мележа.
  56. «Філасофія шчасця» герояў «Палескай хронікі» Івана Мележа.
  57. «Палеская хроніка» Івана Мележа: сучаснае прачытанне раманаў.
  58. Духоўныя лабірынты герояў апавяданняў Кузьмы Чорнага.
  59. Асаблівасці стылю Кузьмы Чорнага (на прыкладзе рамана «Пошукі Будучыні»).
  60. «Радзіме – радок і жыццё»: лірыка ваенных гадоў.
  61. Пісьменніцкая публіцыстыка гадоў Вялікай Айчыннай вайны.
  62. Хатынская тэма ў беларускай прозе.
  63. Народ і вайна ў тэтралогіі Івана Чыгрынава.
  64. Тэма «абпаленага вайной дзяцінства» ў паэзіі прадстаўнікоў «філалагічнага пакалення» (Р. Барадулін, Н. Гілевіч, Г. Бураўкін).
  65. «Недапетая песня» Міколы Сурначова: жыццёвы і творчы шлях паэта.
  66. Чалавек і час у лірыцы Аркадзя Куляшова.
  67. Вобразы-сімвалы ў лірыцы Аркадзя Куляшова.
  68. Класічныя жанравыя формы ў творчасці Максіма Танка.
  69. Вобраз «малой радзімы» ў лірыцы Максіма Танка 1950 – 1990-х гадоў.
  70. Спецыфіка творчасці Максіма Танка апошніх дзесяцігоддзяў.
  71. Ліра-эпас Максіма Танка: праблема жанравых мадыфікацый.
  72. На ветраках гісторыі: публіцыстычны пафас паэзіі Пімена Панчанкі.
  73. Лірыка Пімена Панчанкі ў сацыякультурным кантэксце 1980 – 1990-х гадоў.
  74. Мастацка-вобразны свет паэзіі Анатоля Вялюгіна.
  75. Асоба мастака ў мініяцюрах Янкі Брыля.
  76. Малыя празаічныя формы ў мастацкай сістэме Янкі Брыля.
  77. Праблема нацыянальнай самаідэнтыфікацыі ў рамане Янкі Брыля «Птушкі і гнёзды».
  78. Сродкі псіхалагічнага аналізу адмоўных персанажаў у творах Васіля Быкава.
  79. Праблема выбару ў творах Васіля Быкава.
  80. Прыёмы адлюстравання «дыялектыкі душы» герояў твораў Васіля Быкава.
  81. Творчасць Васiля Быкава i экзiстэнцыялiзм: фiласофскiя i эстэтычныя перасячэннi.
  82. Праблемы сучаснага грамадства ў аповесцях Васіля Быкава «Ваўчыная яма» і Івана Шамякіна «Падзенне».
  83. Праблема гуманізму ў аповесцях Васіля Быкава «Альпійская балада» і «Пакахай мяне, салдацік».
  84. Праблема вiны i пакаяння ў творах Васiля Быкава i Генрыха Бёля.
  85. Мастацкая спецыфіка апавяданняў і прыпавесцей Васіля Быкава канца XX – пачатку ХХІ стагоддзя.
  86. Мастацкія сродкі стварэння характараў у камедыях Андрэя Макаёнка.
  87. Гісторыя і сучаснасць у раманах Iвана Шамякіна «Вялікая княгіня» і «Губернатар».
  88. Вобраз інтэлігента ў прозе Івана Шамякіна: эвалюцыя і тыпалогія.
  89. Маральна-этычныя праблемы ў творах Івана Шамякіна пра сучаснасць.
  90. Праблема «бацькоў і дзяцей» у творчасці Івана Тургенева і Iвана Шамякіна.
  91. Тэма чарнобыльскай катастрофы ў прозе Iвана Шамякiна 1990-х гадоў.
  92. Канцэпцыя чалавека і часу ў творах Алеся Адамовіча пра вайну.
  93. Жанравыя асаблівасці балады Уладзіміра Караткевіча.
  94. Драматургічная спадчына Уладзіміра Караткевіча.
  95. Духоўныя пошукі інтэлігенцыі ў рамане Уладзіміра Караткевіча «Нельга забыць».
  96. Уладзімір Караткевіч і сучасны мастацкі дэтэктыў.
  97. Своеасаблівасць творчай манеры Ніла Гілевіча.
  98. Сучасная паэзія Ніла Гілевіча: праблематыка і мастацкія асаблівасці.
  99. Жанр споведзі ў прозе Сяргея Грахоўскага.
  100. Праблема памяці ў мастацкім свеце Аляксея Пысіна.
  101. Жанрава-стылёвая своеасаблівасць паэзіі прадстаўнікоў «філалагічнага пакалення».
  102. Проза «філалагічнага пакалення»: традыцыйнае і наватарскае.
  103. Маладое пакаленне на вайне (паводле апавяданняў / раманаў Івана Навуменкі).
  104. Стылёвыя адметнасці лірычнай прозы Івана Навуменкі.
  105. Народныя характары ў прозе Алеся Жука.
  106. Беларуская вёска ў творчасці Івана Пташнікава (па раману «Алімпіяда»).
  107. Нацыянальны характар у прозе Івана Пташнікава.
  108. Анатоль Кудравец – апавядальнік.
  109. Праблемы духоўнасці ў прозе Віктара Карамазава.
  110. Паэтычнае майстэрства Рыгора Барадуліна.
  111. Рысы рамантычнага стылю ў ранняй лірыцы Рыгора Барадуліна (зборнікі «Маладзік над стэпам», «Рунець, красаваць, налівацца», «Нагбом», «Неруш»).
  112. Жанравая палітра творчасці Рыгора Барадуліна.
  113. Адлюстраванне вобраза часу ў паэтычным эпасе Рыгора Барадуліна (паэмы «Бацьку», «Куліна», «Матчына хата», «Блакада»).
  114. Жанрава-стылёвыя асаблівасці прозы Міхася Стральцова.
  115. Пошукі духоўна-маральных арыенціраў героямі Міхася Стральцова.
  116. Мастацка-вобразны свет паэзіі Васіля Зуёнка.
  117. Гісторыя і сучаснасць у паэмным цыкле Васіля Зуёнка «Пяцірэчча».
  118. «Веча славянскіх балад» Янкі Сіпакова – мастацкі летапіс славянскіх народаў.
  119. Прытчападобнасць прозы Янкі Сіпакова (на прыкладзе кнігі прытчаў «Тыя, што ідуць...»).
  120. Жанравая палітра творчасці Анатоля Вярцінскага.
  121. Пошукі бацькаўшчыны героямі тэтралогіі Вячаслава Адамчыка.
  122. Адлюстраванне Чарнобыльскай трагедыі ў прозе Віктара Казько.
  123. Праблема памяці ў рамане Івана Шамякіна «Вазьму твой боль» і аповесці Віктара Казько «Суд у Слабадзе».
  124. «Мiфалагiчны рэалiзм» прозы Вiктара Казько.
  125. Мастацкія асаблівасці лірыкі Яўгеніі Янішчыц.
  126. Творчасць Дануты Бічэль і Яўгеніі Янішчыц у святле фальклорнай традыцыі.
  127. Станаўленне творчай індывідуальнасці Таісы Бондар.
  128. Асоба ў свеце духоўных каштоўнасцей: лірыка Ніны Мацяш.
  129. Вобраз жанчыны-маці ў беларускай лірыцы (Максім Танк, Рыгор Барадулін, Яўгенія Янішчыц).
  130. Мастацкі свет лірыкі Анатоля Сербантовіча.
  131. Традыцыі дакументальнага пісьма ў творчасці Святланы Алексіевіч.
  132. Каардынаты ідэйна-мастацкіх пошукаў у паэзіі Анатоля Сыса.
  133. Леанід Дранько-Майсюк — паэт, празаік, эсэіст.
  134. Асаблівасці мастацка-вобразнага свету паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка.
  135. «Рамонкi для самотнай»: эвалюцыя лiрычнай гераiні Раiсы Баравiковай.
  136. Адметнасці мастацкага міфалагізму ў творчасці Людмілы Рублеўскай.
  137. Інтэрпрэтацыя гістарынага мінулага ў прозе Людмілы Рублеўскай.
  138. Канфлікты і характары ў п’есах Аляксея Дударава.
  139. Сучасны горад у творах Васіля Гігевіча.
  140. Традыцыi i наватарства паэзii Алеся Разанава.
  141. Мастацкія пошукі Сяргея Кавалёва-драматурга.
  142. Вобраз сучаснiка ў прозе Андрэя Федарэнкi.
  143. Традыцыі прозы Максіма Гарэцкага ў творчасці Андрэя Федарэнкі.
  144. Чалавек і час у прозе Юры Станкевіча.
  145. Чарнобыльская тэма ў сучаснай беларускай паэзіі.
  146. Чарнобыльская трагедыя ў беларускай прозе.
  147. Маральна-этычная праблематыка сучаснай прозы для юнага чытача (творы Б. Сачанкі, В. Гарбука, У. Юрэвіча).
  148. Жанравая і тэматычная разнастайнасць паэзіі для дзяцей на сучасным этапе (Н. Гілевіч, В. Зуёнак, А. Грачанікаў).
  149. Лірычная проза як феномен беларускай літаратуры ХХ стагоддзя (ад Ядвігіна Ш. да Івана Навуменкі).
  150. Вандроўныя сюжэты ў сістэме сусветнай літаратуры.
  151. Рабінзанада ў сусветнай і нацыянальнай літаратурах.
  152. Літаратурная казка як метажанр.
  153. Раман прыгод і падарожжаў у сусветнай і беларускай літаратурах.
  154. Антычныя сюжэты і вобразы ў беларускай літаратуры ХХ стагоддзя.
  155. Лейтматыў адзіноты ў паэзіі ХХ стагоддзя.
  156. Архетып Арфея: беларускі кантэкст.
  157. Масавая літаратура ў Беларусі: жанрава-стылёвыя асаблівасці.
  158. Класічныя вершаваныя формы ў сучаснай беларускай паэзіі.
  159. Жанр навелы ў беларускай прозе пачатку ХХІ стагоддзя.
  160. Сучасная беларуская ўрбанiстычная паэзiя: жанравая палiтра, лiрычны герой.
  161. Сучасны беларускi дэтэктыў: вытокi i здабыткi жанру.
  162. Фантастыка i фэнтэзi ў сучаснай беларускай лiтаратуры.
  163. Праблематыка і жанрава-стылёвыя пошукі сучаснай беларускай прозы.
  164. Мастацкае асэнсаванне гісторыі ў творах сучасных пісьменнікаў.
  165. Сучасны паэтычны эпас: мастацкія набыткі, тэматычная і стылёвая разнастайнасць.
  166. Горад i Вёска як вобразы-сiмвалы ў сучаснай беларускай прозе (паэзii).
  167. Жанрава-тэматычная разнастайнасць сучаснай беларускай драматургіі.
  168. Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя: пошукі і знаходкі.
  169. Апавяданне на старонках часопіса «Полымя» (2012 – 2015 гадоў): сістэма каардынат.
  170. Модусы духоўнай арыентацыі герояў сучаснай «малой» прозы (па старонках часопіса «Маладосць»).

Методыка выкладання беларускай літаратуры

  1. Маральна-эстэтычнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры.
  2. Вобраз настаўніка ў беларускай літаратуры: асоба – педагог – метадыст.
  3. Уклад Івана Замоціна ў станаўленне методыкі выкладання беларускай літаратуры: ацэнка з пазіцый сучаснасці.
  4. Навучанне і выхаванне творчасцю: метадычныя погляды акадэміка М.А. Лазарука.
  5. Уклад В.Я. Ляшук у развіццё методыкі выкладання беларускай літаратуры.
  6. Методыка выкладання беларускай літаратуры вачыма прафесара М.І. Мішчанчука.
  7. Уклад кафедры беларускай літаратуры БДПУ ў развіццё метадычнай навукі ў Беларусі.
  8. Творчая лабараторыя настаўніка В.М. Туркевіча: методыка навучання сачыненням розных жанраў.
  9. Сучасны ўрок па літаратуры: пытанні ўдасканалення зместу, метадаў і сродкаў навучання.
  10. Выкарыстанне літаратурных гульняў на ўроках беларускай літаратуры.
  11. Урок-дыспут і ўрок-канферэнцыя ў старшых класах.
  12. Сучасныя адукацыйныя тэхналогіі на ўроку літаратуры.
  13. Аналіз як асноўны этап вывучэння мастацкага твора ў школе.
  14. Урокі па вывучэнні аглядавых і манаграфічных тэм у гісторыка-храналагічным курсе старшых класаў.
  15. Вывучэнне творчасці Янкі Купалы ў школьным курсе літаратуры.
  16. Трылогія Якуба Коласа “На ростанях” у школьным курсе літаратуры.
  17. “Новая зямля” Якуба Коласа ў школьным вывучэнні.
  18. Вывучэнне творчасці Васіля Быкава ў сярэдняй школе.
  19. “Палеская хроніка” Івана Мележа на ўроках беларускай літаратуры.
  20. Вывучэнне біяграфіі пісьменніка як фактар грамадзянскага і маральнага выхавання школьнікаў.
  21. Развіццё творчага ўяўлення ў вучняў у працэсе вывучэння фальклорных жанраў.
  22. Методыка вывучэння лірычных твораў у V – VIII класах.
  23. Методыка вывучэння лірычных твораў у старшых класах.
  24. Методыка вывучэння эпічных твораў у V – VIII класах.
  25. Методыка вывучэння эпічных твораў у старшых класах.
  26. Асаблівасці ўрокаў па вывучэнню драматычных твораў і драматычнага роду ў школе.
  27. Творчыя заданні пры вывучэнні лірычных (эпічных, драматычных) твораў.
  28. Асаблівасці вывучэння паняццяў па тэорыі літаратуры ў V – VIII класах.
  29. Спецыфіка вывучэння паняццяў па тэорыі літаратуры ў старшых класах.
  30. Фарміраванне паняцця “стыль пісьменніка” на ўроках беларускай літаратуры.
  31. Агульны стан вуснага маўлення ў школе і сістэма работы па яго развіцці на ўроках літаратуры.
  32. Выразнае чытанне на ўроках беларускай літаратуры.
  33. Фарміраванне літаратурна-творчых уменняў на ўроках беларускай літаратуры.
  34. Сачыненні як від творчых работ па літаратуры.
  35. Методыка навучання напісанню эсэ (водзыва, рэцэнзіі) па беларускай літаратуры.
  36. Вывучэнне беларускай літаратуры ў суаднесенасці з іншымі відамі мастацтва (выяўленчае мастацтва).
  37. Вывучэнне беларускай літаратуры ў суаднесенасці з іншымі відамі мастацтва (музыка).
  38. Садружнасць літаратур: міжпрадметныя сувязі пры вывучэнні беларускай і рускай літаратуры ў школе.
  39. Вывучэнне твораў замежных аўтараў у курсе беларускай літаратуры.
  40. Факультатыўныя заняткі па літаратуры: мэта, структура, формы навучання.
  41. Пазакласная праца па літаратуры – арганічная частка вучэбна-выхаваўчага працэсу ў школе.
  42. Урокі дадатковага чытання ў школе, іх тыпы і віды.
  43. Методыка падрыхтоўкі і правядзення літаратурных вечарын, канферэнцый і дыспутаў.
  44. Развіццё творчых здольнасцей вучняў у працэсе правядзення пазакласнай працы па літаратуры.
  45. Святкаванне юбілею пісьменніка ў школе: вучэбная і метадычная праца (Янка Купала, Якуб Колас, Максім Багдановіч, Максім Танк).