Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

(8-017) 327-80-44 (кафедра белорусского языкознания)

(8-017) 327-78-14 (кафедра белорусской литературы и культуры)

(8-017) 327-78-10 (кафедра общего и русского языкознания)

(8-017) 327-79-14 (кафедра русской и зарубежной литературы)

(8-017) 327-75-46  (8-017) 200-95-61 (кафедра иностранных языков)



Мы на карте:

События

Энцыклапедыя для студэнтаў і школьнікаў “Беларуская мова”

2017-06-30

У выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” пабачыла свет энцыклапедыя для студэнтаў і школьнікаў “Беларуская мова” (496 с.). Кніга падрыхтавана калектывам выкладчыкаў кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ (Дзятко Д.В., Лобань Н.П., Мароз С.С., Міхайлаў П.А., Нямковіч Н.М., Радзіваноўская Н.А., Ржавуцкая М.С., Саўко У.П., Старасценка Т.Я., Урбан В.В., Чайка Н.У., Шахоўская С.У.) і выдадзена па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У склад рэдкалегіі ўваходзяць аўтарытэтныя беларускія вучоныя і дзяржаўныя дзеячы: Ігар Васільевіч Карпенка, Аляксандр Іванавіч Жук, Лілія Станіславаўна Ананіч, Барыс Уладзіміравіч Святлоў, Васіль Дзянісавіч Старычонак інш. Навуковым рэдактарам тома з’яўляецца загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Дзмітрый Васільевіч Дзятко.

Энцыклапедыя “Беларуская мова” ўключае каля 300 артыкулаў, якія прысвечаны беларускай мове, яе гісторыі і сучаснаму стану, гукавому і лексічнаму складу, фраземнаму фонду, графіцы і арфаграфіі, марфалогіі і сінтаксісу, дыялектнаму падзелу, слоўнікам.

Выданне адрасуецца найперш студэнтам і школьнікам. Але яно будзе карыснае самаму шырокаму колу зацікаўленых чытачоў, у тым ліку выкладчыкам, настаўнікам, аспірантам, магістрантам, паколькі яго  прызначэнне – не толькі прапанаваць інфармацыю навуковага характару, але і навучыць самастойнаму мысленню, выпрацоўваць творчы падыход да асэнсавання моўных з’яў.