Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

(8-017) 327-80-44 (кафедра белорусского языкознания)

(8-017) 327-78-14 (кафедра белорусской литературы и культуры)

(8-017) 327-78-10 (кафедра общего и русского языкознания)

(8-017) 327-79-14 (кафедра русской и зарубежной литературы)

(8-017) 327-75-46  (8-017) 200-95-61 (кафедра иностранных языков)



Мы на карте:

События

Выніковы сход па педагагічнай практыцы студэнтаў 31 групы

2017-03-18

17 сакавіка 2017 года на філалагічным факультэце адбыўся выніковы сход па арганізацыйна-метадычных пытаннях педагагічнай практыкі, на якім прысутнічалі студэнты 31 групы, (спецыяльнасці «1-02 03  01 Беларуская мова і літаратура»; «1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура. Замежная мова (англійская)») і кіраўнікі практыкі – дацэнты кафедры беларускага мовазнаўства Уладзімір Паўлавіч Саўко, Мікалай Віктаравіч Шабовіч, Таццяна Яўгенаўна Старасценка, Вольга Валянцінаўна Урбан, старшы выкладчык кафедры псіхалагічнага забеспячэння прафесійнай дзейнасці Мікалай Мікалаевіч Паплаўскі, выкладчык кафедры замежных моў Ніна Міхайлаўна Варанец.

Са сваім бачаннем вынікаў педагагічнай практыкі выступілі кіраўнікі практыкі У. П. Саўко, М. М. Паплаўскі, Н. М. Варанец, якія адзначылі, што падчас праходжання практыкі студэнты атрымалі вопыт педагагічнай дзейнасці па спецыяльнасці; у студэнтаў адбылося фарміраванне прафесійна-педагагічных уменняў; развіліся прафесійна значныя якасці асобы будучага настаўніка, каштоўнасныя адносін да прафесіі, адказнасць за вынікі сваёй працы; адбылася сістэматызацыя тэарэтычных ведаў па методыцы выкладання спецыяльных дысцыплін, выпрацоўка творчага і даследчага падыходаў да педагагічнай дзейнасці; студэнты мелі магчымасць вывучэння нарматыўных дакументаў па арганізацыі адукацыйнага працэсу, асаблівасцей кіравання ім ва ўстанове адукацыі. Падчас практыкі студэнты аказалі дапамогу класным кіраўнікам, правялі выхаваўчыя мерапрыемствы, мерапрыемствы па прафарыентацыі, выканалі заданне па псіхалогіі.

У сваіх выступленнях студэнты Алена Грудзіна, Таццяна Шык, Вераніка Бусел, Анастасія Войцік, Дар’я Шапуцька расказалі пра свой першы педагагічны вопыт ва ўмовах установы адукацыі. Алена Грудзіна выказала меркаванне ўсіх студэнтаў-практыкантаў пра тое, што “практыка з’яўляецца вельмі карысным этапам у падрыхтоўцы студэнтаў. Практыка паказала, што мы не памыліліся ў выбары сваёй прафесіі і пасля заканчэння ўніверсітэта працягнем свой прафесіянальны рост у гэтай сферы”.

Усе выступоўцы станоўча ацанілі ход практыкі, працу настаўнікаў і кіраўнікоў ад устаноў адукацыі горада Мінска (гімназія № 12, гімназія № 20, сярэдняя школа № 1, сярэдняя школа № 30), на базах якіх праходзіла практыка. Шчырыя словы падзякі былі выказаны метадыстам ад кафедры беларускага мовазнаўства У. П. Саўко, В. В. Урбан, М. В .Шабовічу, Т. Я. Старасценцы за дапамогу ў падрыхтоўцы да ўрокаў і афармленні справаздачнай дакументацыі. У заключэнні студэнты выказалі пажаданне павялічыць тэрмін праходжання педагагічнай практыкі.

Вынікі педагагічнай практыкі паказалі, што яна была праведзена на належным вучэбна-метадычным і арганізацыйным узроўнях; мэты і задачы, якія ставіліся на пачатку практыкі, былі дасягнуты.