Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

(8-017) 327-80-44 (кафедра белорусского языкознания)

(8-017) 327-78-14 (кафедра белорусской литературы и культуры)

(8-017) 327-78-10 (кафедра общего и русского языкознания)

(8-017) 327-79-14 (кафедра русской и зарубежной литературы)

(8-017) 327-75-46  (8-017) 200-95-61 (кафедра иностранных языков)



Мы на карте:

События

Узнагароджаны пераможцы

2017-04-28

Узнагароджаны пераможцы

28 красавіка 2017 года адбылося ўзнагароджанне пераможцаў шматлікіх мерапрыемстваў, якія праводзіліся ў межах Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ–2017.

Прадстаўнікі філалагічнага факультэта прызнаны лепшымі ў чатырох конкурсах:

  • Лепшы даклад на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”. Ім стаў даклад Марыі Рак “Найноўшая беларуская літаратура ў віртуальнай прасторы: да праблемы ўзаемадзеяння” (навуковы кіраўнік – загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры Ірына Мікалаеўна Гоўзіч).
  • Лепшая СНДЛ БДПУ. Трэцяе месца заняла СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Наталля Віктараўна Заяц, старшыня – Марыя Рак).
  • Лепшы студэнт у намінацыі “Навукова-даследчая дзейнасць”. У конкурсе перамогу атрымала аўтар 18 публікацый, удзельнік 22 навуковых канферэнцый, уладальнік двух Грантаў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, імянная стыпендыятка Марыя Рак.
  • Лепшы кіраўнік НДРС БДПУ. У намінацыі “Асабісты ўклад у сістэмную падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі” перамогу атрымала, загадчык кафедры рускай і замежнай літаратуры Таццяна Яўгенаўна Камароўская

Сапраўдным трыумфуатарам урачыстасці стала студэнтка выпускнога курса Марыя Рак: яна падымалася на сцэну за заслужанымі ўзнагародамі тройчы. Спадзяемся, што Дэкада судэнцкай навукі ў БДПУ–2018 стане для філфакаўцаў такой жа паспяховай, як сёлетняя.