Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

(8-017) 327-80-44 (кафедра белорусского языкознания)

(8-017) 327-78-14 (кафедра белорусской литературы и культуры)

(8-017) 327-78-10 (кафедра общего и русского языкознания)

(8-017) 327-79-14 (кафедра русской и зарубежной литературы)

(8-017) 327-75-46  (8-017) 200-95-61 (кафедра иностранных языков)



Мы на карте:

События

Удалы дэбют

2017-04-14

13 красавіка 2017 года на чарговым пасяджэнні СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” адбылася прэзентацыя электроннага зборніка навуковых і творчых работ “Дэбют”.

Электроннае выданне складаецца з трох частак: “Літаратуразнаўчы дэбют”, “Творчы дэбют”, “Перакладчыцкі дэбют”. У першую ўвайшлі навуковыя артыкулы сяброў СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў”. Другая ўключае эсэ ўдзельнікаў конкурсу “Маладыя гады, маладыя жаданні...”, арганізаванага на базе СНДЛ да 125-годдзя М. Багдановіча. У трэцяй прадстаўлены пераклады з англійскай мовы, зробленыя студэнтамі філалагічнага факультэта. Акрамя студэнцкіх работ, у зборніку змешчаны матэрыялы, падрыхтаваныя навучэнцамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Мінска, Мазыра і Лунінца.

–  Для некаторых удзельнікаў электронная публікацыя ў зборніку аказалася не першай, – адзначыла навуковы кіраўнік студэнцкай лабараторыі дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Наталля Віктараўна Заяц. – Так, напрыклад, старшыня СНДЛ Марыя Рак апублікавала каля двух дзясяткаў артыкулаў у самых розных выданнях, уключаючы рэцэнзаваныя часопісы. Салідны спіс публікацый маюць стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў Віялета Вашчыліна, Вера Забураева, Аляксандра Краўцова і Кацярына Лапунова. Але нямала ў зборніку сапраўды дэбютных выступленняў. Першакурсніцы Крысціна Прус, Юлія Казак, Лілія Лыбка, другакурсніцы Ганна Драбеня, Уладзіслава Кабушка і многія іншыя маладыя аўтары са з’яўленнем гэтага выдання могуць смела гаварыць пра пачатак навуковага шляху, бо змешчаныя ў “Дэбюце” тэксты лічацца паўнавартаснай навуковай публікацыяй.  

На пасяджэнні-прэзентацыі прысутнічалі дэкан філалагічнага факультэта прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак і загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры дацэнт Ірына Мікалаеўна Гоўзіч. Запрошаныя госці павіншавалі ўдзельнікаў лабараторыі і пажадалі, каб навуковы дэбют стаў паспяховай прыступкай да вяршынь навукі.