Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

(8-017) 327-80-44 (кафедра белорусского языкознания)

(8-017) 327-78-14 (кафедра белорусской литературы и культуры)

(8-017) 327-78-10 (кафедра общего и русского языкознания)

(8-017) 327-79-14 (кафедра русской и зарубежной литературы)

(8-017) 327-75-46  (8-017) 200-95-61 (кафедра иностранных языков)



Мы на карте:

События

СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” – сярод пераможцаў!

2017-04-17

17 красавіка 2017 года адбыўся конкурс “Лепшая студэнцкая навукова-даследчая лабараторыя”. Мерапрыемства, якое ўрачыста адкрыла прарэктар па навуковай рабоце Ганна Васільеўна Торхава, стала першым у шэрагу падзей Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ.

У аўдыторыі 382 сабраліся ўдзельнікі чатырнаццаці СНДЛ, якія прадстаўлялі розныя факультэты БДПУ. Ад філалагічнага факультэта ў спаборніцтве юных навукоўцаў прыняла ўдзел СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” (навуковы кіраўнік – дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры Наталля Віктараўна Заяц).

З мультымедыйнай прэзентацыяй вынікаў сваёй працы перад журы (старшыня – загадчык навукова-даследчага сектара Павел Аркадзьевіч Мацюш), канкурсантамі і групамі падтрымкі выступіла старшыня лабараторыі студэнтка 41-й групы Марыя Рак. Права абараняць гонар лабараторыі і факультэта Марыя, уладальніца стыпендыі імя Францыска Скарыны, атрымала не выпадкова: яна адна з самых актыўных удзельніц СНДЛ. У “паслужным спісе” студэнткі – выступленне на больш чым 20 навуковых канферэнцыях у нашай краіне і за мяжой, 18 навуковых публікацый, у тым ліку і ў выданнях, рэкамендаваных ВАК Беларусі.

 Сярод дасягненняў СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” Марыя Рак агучыла найбольш значныя.

Маладыя літаратуразнаўцы прынялі ўдзел у 2015–2017 гадах у 14 міжнародных, 5 рэспубліканскіх і 3 універсітэцкіх навуковых канферэнцыях, геаграфія якіх даволі шырокая. Акрамя БДПУ, удзельнікі СНДЛ выступілі з дакладамі (а ўсяго іх было прачытана больш за 60) у Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, МДЛУ, БДТУ (Мінск), Літоўскім эдукалагічным універсітэце ў Вільнюсе (Літва), Інстытуце філалогіі ў Беластоку (Польшча) і інш.

У 2016 годзе лабараторыя атрымала Грант Міністэрства адукацыі (на распрацоўку навуковай тэмы “Беларусь у сістэме міжкультурных камунікацый” (навуковы кіраўнік – дацэнт Н.В.Заяц).

У 2017 годзе старшыня лабараторыі Марыя Рак атрымала Грант Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на распрацоўку навуковай тэмы “Распрацоўка электроннага вучэбнага дапаможніка-трэнажора “Тэорыя літаратуры. 5 клас” (навуковы кіраўнік праекта – загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры І.М.Гоўзіч).

Удзельнікі СНДЛ перамагаюць у Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь: І катэгорыя – Вікторыя Мясцова (навуковы кіраўнік – І.М.Гоўзіч), ІІ катэгорыя – Маргарыта Герасімёнак (навуковы кіраўнік – Н.В.Заяц) – 2015 год; ІІ катэгорыя – Ганна Курман (навуковы кіраўнік – Н.В.Заяц) – 2016 год.

У СНДЛ працуюць стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адоранай моладзі Ганна Курман і Вера Забураева (2015–2016 н.г.), Аляксандра Краўцова і Кацярына Лапунова (2016–2017 н.г.), а таксама імянныя стыпендыяты.

У 2017 годзе ў выдавецкім цэнтры БДПУ выйшаў электронны зборнік навуковых і творчых работ удзельнікаў лабараторыі “Дэбют”.

На базе СНДЛ прайшоў Рэспубліканскі конкурс эсэ “Маладыя гады, маладыя жаданні…”, прымеркаваны да 125-годдзя М. Багдановіча.

У лабараторыі праводзяцца сустрэчы з сучаснымі пісьменнікамі, прэзентацыі кніг (сустрэчы з лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Беларусі Васілём Зуёнкам, паэтэсамі Ірынай Мяцеліцай, Таццянай Сівец і інш.).

У выніку СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” заняла трэцяе месца ў намінацыі “Лепшая СНДЛ у галіне сацыяльна-гуманітарных навук”.

Віншуем маладых вучоных!