Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

(8-017) 327-80-44 (кафедра белорусского языкознания)

(8-017) 327-78-14 (кафедра белорусской литературы и культуры)

(8-017) 327-78-10 (кафедра общего и русского языкознания)

(8-017) 327-79-14 (кафедра русской и зарубежной литературы)

(8-017) 327-75-46  (8-017) 200-95-61 (кафедра иностранных языков)



Мы на карте:

События

Навуковыя дасягненні філалагічнага факультэта ў 2016 годзе

2017-01-28

25 студзеня 2017 года на чарговым пасяджэнні Савета факультэта былі падведзены вынікі навукова-даследчай работы за 2016 год.

Сярод найбольш значных навуковых падзей і дасягненняў былі адзначаны наступныя:

  1. Правядзенне Міжнародных навуковых канферэнцый:
  • “Дзясятыя Танкаўскія чытанні” (16 верасня 2016 г.) – кафедра беларускай літаратуры і культуры;
  • “А.С.Пушкін і сусветная культура” (20 кастрычніка 2016 г.) – кафедра рускай і замежнай літаратуры.
  1. Пачатак працы Савета па абароне дысертацый на саісканне вучоных ступеняў кандыдатаў навук па спецыяльнасцях 10.02.01 – беларуская мова; 10.02.02 – руская мова.
  2. Прысуджэнне вучонай ступені доктара філалагічных навук дацэнту кафедры беларускага мовазнаўства Наталлі Уладзіміраўне Чайцы.
  3. Атрыманне Гранта Міністэрства адукацыі СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў” на распрацоўку навуковай тэмы “Беларусь у сістэме міжкультурных камунікацый” (распрацоўшчыкі: Марыя Рак, Віялета Вашчыліна, навуковы кіраўнік – дац. Н.В.Заяц).
  4. Прызначэнне студэнтам факультэта стыпендый спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адоранай моладзі (Ганна Курман, Вера Забураева, Юлія Алейнікава).
  5. Паспяховы ўдзел у Дэкадзе студэнцкай навукі:
  • перамога ў конкурсе “Лепшы кіраўнік НДРС БДПУ” загадчыка кафедры беларускай літаратуры і культуры дацэнта Ірыны Мікалаеўны Гоўзіч  (дыплом ІІІ ступені);
  • перамога праекта UniverCity ў конкурсе стартапаў БДПУ (намінацыя “Лепшы стартап сацыяльнай скіраванасці”).
  1. Перамога ў Рэспубліканскім конкурсе навуковых работ студэнтаў ВНУ Рэспублікі Беларусь-2016: дыпломы ІІ катэгорыі – магістрант Ганна Курман (навуковы кіраўнік – дац. Н.В.Заяц), выпускнік Яўгенія Пархоменка (навуковы кіраўнік – дац. Н.П.Лобань).