Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

(8-017) 327-80-44 (кафедра белорусского языкознания)

(8-017) 327-78-14 (кафедра белорусской литературы и культуры)

(8-017) 327-78-10 (кафедра общего и русского языкознания)

(8-017) 327-79-14 (кафедра русской и зарубежной литературы)

(8-017) 327-75-46  (8-017) 200-95-61 (кафедра иностранных языков)



Мы на карте:

События

Міжнародная калектыўная манаграфія “Лексікаграфічныя штудыі”

2017-11-07

У выдавецтве Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта апублікаваны трэці выпуск міжнароднай калектыўнай манаграфіі “Лексікаграфічныя штудыі” (504 с.), падрыхтаваны ў рамках міжнароднага акадэмічнага супрацоўніцтва навукова-даследчай інавацыйнай Лабараторыі аспектнай лексікаграфіі (Расія, Башкірскі дзяржаўны ўніверсітэт, навук. кір. Н.В.Пятаева) і кафедры беларускага мовазнаўства (Беларусь, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка, заг. каф. Д.В.Дзятко).

Дадзены выпуск прысвячаецца памяці заснавальніка Уфімскай семантычнай школы, славіста, лексікографа Леаніда Міхайлавіча Васільева (1926−2015 г.) і створанай ім кафедры агульнага і параўнальна-гістарычнага мовазнаўства (1973−2015).

У кнізе прадстаўлены вынікі даследаванняў калектыву аўтараў з Расіі і Беларусі: абагульняльныя гісторыка-метадалагічныя працы і фрагменты інавацыйных слоўнікаў у кантэксце найбольш перспектыўных парадыгмаў сучаснай лексікаграфіі.

У адным з раздзелаў манаграфіі змешчаны падрыхтаваны загадчыкам кафедры беларускай мовазнаўства БДПУ Д.В.Дзятко гісторыка-метадалагічны агляд беларускай лексікаграфіі за дзевяць стагоддзяў яе існавання з XIII да XXI ст. на матэрыяле шырокага корпуса (больш за 250) слоўнікаў, у якім прадстаўлена навуковая характарыстыка асаблівасцей гістарычнай дынамікі і сучаснага стану слоўнікавага апісання беларускай мовы ў коле праблем усходнеславянскага мовазнаўства, прапанаваны аналіз развіцця парадыгмаў слоўнікавага апісання сістэмы беларускай мовы, вызначаны напрамкі яе далейшай лексікаграфічнай параметрызацыі, распрацавана тэарэтычнае абгрунтаванне структурно-функцыянальнай тыпалогіі існуючых слоўнікаў беларускай мовы.