Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

(8-017) 327-80-44 (кафедра белорусского языкознания)

(8-017) 327-78-14 (кафедра белорусской литературы и культуры)

(8-017) 327-78-10 (кафедра общего и русского языкознания)

(8-017) 327-79-14 (кафедра русской и зарубежной литературы)

(8-017) 327-75-46  (8-017) 200-95-61 (кафедра иностранных языков)



Мы на карте:

События

Філалагічная адукацыя ХХІ стагоддзя пачынаецца ў БДПУ

2017-04-18

18 красавіка 2017 года на філалагічным факультэце прайшла Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”.

Мерапрыемства было прымеркавана да Дэкады студэнцкай навукі ў БДПУ-2017 і праводзілася ў межах Міжнароднага форума “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага”.

Адкрыла пасяджэнне секцыі намеснік дэкана па навуковай рабоце Наталля Віктараўна Заяц. З прывітальным словам да студэнтаў і школьнікаў звярнуліся дэкан філалагічнага факультэта прафесар Васіль Дзянісавіч Старычонак і намеснік дэкана па вучэбнай рабоце Алена Паўлаўна Жыганава.

На пленарным пасяджэнні прагучалі змястоўныя даклады тых маладых даследчыкаў, хто ўжо мае пэўны вопыт навуковай дзейнасці і можа ім падзяліцца. Прысутныя пачулі даклады старшыні СНДЛ “Сродкі выражэння экспрэсіўнасці ў мове і маўленні” другакурсніцы Алены Фендзіч, старшыні СНДЛ “Сучасны літаратурны працэс у рэцэпцыі будучых настаўнікаў”,  уладальнільніцы стыпендыі імя Францыска Скарыны Марыі Рак, магістранткі кафедры замежных моў Марыі Плешчанка.

Пасля перапынку праца працягнулася ў сямі секцыях:

1. “Нацыянальная мова ў гісторыка-культурным працэсе” – мадэратар Наталля Пятроўна Лобань, кандыдат філалагічных навук дацэнт;

2. “Праблемы мовы: погляд маладых навукоўцаў” – мадэратар Юлія Аляксандраўна Гурская, кандыдат філалагічных навук дацэнт;

3. “Міжкультурная камунікацыя: сучасны стан і перспектывы развіцця” – мадэратар Мілана Міхайлаўна Міхалевіч, выкладчык;

4. “Літаратура ў рэцэпцыі будучых настаўнікаў” – мадэратар Таццяна Пятроўна Хоміч, кандыдат філалагічных навук дацэнт;

5. “Замежная і руская літаратура: новыя падыходы ў асэнсаванні” – мадэратар Наталля Анатольеўна Развадоўская, кандыдат філалагічных навук дацэнт;

6. “Актуальныя пытанні методыкі выкладання моў і літаратур” – мадэратар Тацяна Аляксандраўна Дзікун, кандыдат педагагічных навук дацэнт, Надзея Пятроўна Цыкота, выкладчык;

7. “Набыткі сусветнай літаратуры і культуры ў працах юных даследчыкаў” – мадэратар Гранкіна Алена Уладзіміраўна, кандыдат філалагічных навук дацэнт.

Усяго прагучала 85 дакладаў па розных напрамках філалагічнай навукі.

Удзельнікамі канферэнцыі сталі не толькі студэнты нашага ўніверсітэта, але і маладыя навукоўцы з УА “Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы” Наталля Федарчук і Вольга Лебедзь.

Самай шматлюднай аказалася секцыя “Набыткі сусветнай літаратуры і культуры ў працах юных даследчыкаў”: школьнікі і гімназісты з г.Мінска, г.Барысава, г.Вілейкі, г.Лунінца падзяліліся ўласнымі навуковымі назіраннямі, за што былі ўзнагароджаны граматамі за паспяховае выступленне ад прарэктара БДПУ па навуковай рабоце Ганны Васільеўны Торхавай.

Усе выступоўцы атрымалі сертыфікаты ўдзельніка Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Філалагічная адукацыя ў ХХІ стагоддзі: мова, літаратура, методыка, міжкультурныя камунікацыі”.

Як адзначылі мадэратары секцый, многія навуковыя паведамленні заслугоўвалі самай высокай ацэнкі, тым не менш былі названы аўтары найбольш змястоўных і  арыгінальных выступленняў:

  1. Апанасенка Ксенія, 2 курс (н.к. – к.філал.н. А.В.Чуханава);
  2. Гарбуз Вераніка, Трафімовіч Алена, 1 курс (н.к. – к.філал.н. А.І.Маркасьян);
  3. Драбеня Ганна, 2 курс (н.к. – выкл. І.В.Валасюк);
  4. Зюль Таццяна, 2 курс (н.к. – к.філал.н. Н.П.Лобань);
  5. Казак Юлія, 1 курс (н.к. – к.філал.н. І.М.Гоўзіч);
  6. Кароза Таццяна, магістрант (н.к. – д-р.філал.н. Т.М.Тарасава).
  7. Малажаўская Лізавета, 5 курс (н.к. – к.філал.н. Т.В.Даніловіч).
  8. Плешчанка Маргарыта, магістрант (н.к. – к.псіхал.н. Н.Г.Алоўнікава);
  9. Рак Марыя, 4 курс (н.к. – к.філал.н. І.М.Гоўзіч);
  10. Фендзіч Алена, 2 курс (н.к. – к.філал.н. Н.П.Лобань).

Гэтыя ўдзельнікі запрошаны на выніковае пасяджэнне Міжнароднага форума “Студэнцкая навука – інавацыйны патэнцыял будучага”, якое пройдзе 27 красавіка.

Аднак, напэўна, самая важная ўзнагарода для ўсіх удзельнікаў – публікацыя дакладаў у электронным зборніку матэрыялаў канферэнцыі. Для адных яна засведчыць чарговы этап навукова-даследчай працы, для іншых стане першым, будзем спадзявацца, удалым крокам у вялікую навуку.