Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

(8-017) 327-80-44 (кафедра белорусского языкознания)

(8-017) 327-78-14 (кафедра белорусской литературы и культуры)

(8-017) 327-78-10 (кафедра общего и русского языкознания)

(8-017) 327-79-14 (кафедра русской и зарубежной литературы)

(8-017) 327-75-46  (8-017) 200-95-61 (кафедра иностранных языков)



Мы на карте:

События
Преподаватели кафедры белорусской литературы и культуры

ГОЎЗІЧ ІРЫНА МІКАЛАЕЎНА

загадчык кафедры

кандыдат філалагічных навук дацэнт

Нарадзілася ў Мінску ў сям’і служачых.

У 1997 г. закончыла з адзнакай Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура, сусветная і айчынная культура”), атрымала акадэмічную ступень бакалаўра ў галіне педагагічных навук. У 1997 г. паступіла ў аспірантуру БДПУ імя Максіма Танка. Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў СШ № 155 і 67 г. Мінска (1995–1998), асістэнтам кафедры беларускай літаратуры (2004–2005), старшым навуковым супрацоўнікам Нацыянальнага інстытута адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, дацэнтам кафедры беларускай літаратуры (2008–2011), загадчыкам кафедры беларускай літаратуры і культуры (з 2011 г.). Кандыдат філалагічных навук (2004, тэма дысертацыі “Жанрава-стылявая спецыфіка творчасці Анатоля Вярцінскага і Янкі Сіпакова”), дацэнт (2010), узнагароджана граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Навуковы кіраўнік тэм “Электронны вучэбна-метадычны комплекс “Беларуская літаратура. 11 клас””, “Беларуская і сусветная літаратура ў сістэме міжкультурных камунікацый”. Арганізавала міжнародныя навуковыя канферэнцыі: “Мастацкі свет Максіма Багдановіча: адметнасць, шматграннасць, універсальнасць” (2011); “Танкаўскія чытанні” (2012, 2014), “Беларусь на скрыжаванні стагоддзяў: ад класікі да сучаснасці” (2012) і інш.

І.М. Гоўзіч па выніках 2014–2015 н.г. за асабісты ўклад у развіццё здольнасцей адораных вучняў і студэнтаў была ўзнагароджана прэміяй Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы здольных навучэнцаў і студэнтаў.

Навуковыя інтарэсы: гісторыя беларускай і рускай літаратур (ХХ–ХХІ стагоддзі), рускамоўная літаратура Беларусі, методыка выкладання беларускай і рускай літаратур.

Асноўныя публікацыі: Четыре портрета: образное, жанрово-стилевое своеобразие поэзии Д. Кедрина, Б. Корнилова, П. Васильева, В. Луговского. Брест, 2009; Беларуская літаратура: вучэбны дапам. для 11 класа агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. Мінск, 2009 (у суаўт.); Русская литература ХХ века: пособие для студентов. Минск, 2009 (у суаўт.); Русская литература: учебное пособие для 11 класса общеобразовательных учреждений с белор. и русск. языками обучения. Минск, 2010 (у суаўт.); Беларуская літаратура ў 11 класе : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання. Мінск, 2011, 2014 (у суаўт.); Русская литература в 11 классе : учеб.-метод. пособие для учителей учреждений общ. сред. образования с белорус. и рус. яз. обучения. Минск, 2011(у суаўт.); Методыка выкладання беларускай літаратуры: дапаможнік. Мінск 2012 (у суаўт.); Беларуская літаратура ў 10 класе : вучэб.-метад. дапам. для настаўнікаў устаноў агул. сярэд. адукацыі з беларус. і рус. мовамі навучання. Мінск, 2014 (у суаўт.); Урокі беларускай літаратуры ў 5 класе : дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовай навучання. Мазыр, 2015; Гісторыя беларускай літаратуры ХХ стагоддзя. У 4 т. Т. 4, кн. 3. 2 выданне / (Уладзімір Скарынкін, Уладзімір Карызна). Мінск, 2015.

Рэпазіторый


 

ГАНЧАРОВА-ЦЫНКЕВІЧ ТАЦЦЯНА УЛАДЗІМІРАЎНА

кандыдат філалагічных навук дацэнт

Нарадзілася ў Мінску ў сям'і служачых. Закончыла філалагічны факультэт БДУ (1989) па спецыяльнасці "Беларуская мова і літаратура.Руская мова і літаратура". Працуе ў БДПУ з 1995г. на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка (2001), дацэнта (2006) кафедры беларускай лтаратуры і культуры. Закончыла аспірантуру БДПУ і абараніла кандыдацкую дысертацыю па творчасці  Максіма Багдановіча  (1997).

Навуковыя інтарэсы: літаратуразнаўства і крытыка.

Грамадская дзейнасць: з’яўляецца старшынёй прафбюро філалагічнага факультэта , членам рэспубліканскага грамадскага аб’яднання “Белая Русь”, грамадскім інспектарам па ахове працы (пасведчанне Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі № 4).

Узнагароды: узнагароджана ганаровай граматай БДПУ ў 2002 г. за плённую працу ў сістэме вышэйшай адукацыі і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці; граматай БДПУ ў 2009 г. за шматгадовую плённую працу па падрыхтоўцы педагагічных кадраў; граматай прафкама БДПУ ў 2009 г. за шматгадовую добрасумленную працу і актыўны ўдзел у рабоце пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі супрацоўнікаў УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”; граматай Цэнтральнага камітэта Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі ў 2014 г. за добрасумленную працу і садзейнічанне беларускаму саюзу работнікаў адукацыі і навукі ў ажыццяўленні праграм яго дзейнасці.

Асноўныя публікацыі: распрацавала вучэбныя праграмы па “Гісторыі беларускай літаратуры” і “Літаратурнай крытыцы” для студэнтаў спецыяльнасцей 1–02 03 04–01 “Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура”, 1–02 03 01 “Беларуская мова і літаратура”, з’яўляецца сааўтарам вучэбна-метадычнага дапаможніка “Дзяржаўны экзамен па беларускай літаратуры. Вучэбная праграма для спецыяльнасцей 1-02 03 04-01 «Руская мова і літаратура. Беларуская мова і літаратура», 1-01 02 02-04 «Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура» (2009); Максім Багдановіч  і беларускае  адраджэнне пачатку ХХ стагоддзя: манаграфія. Мн.(1998); Беларуская літаратура. Экзаменацыйныя тэсты для паступаючых у ВНУ: вучэбна-метадычны дапаможнік (у сааўтарстве). Мін.: «Аверсэвъ»( 2006); Найбольш значныя артыкулы: "Уздымаючыся да вобраза Мадонны (вобраз маці ў творчасці Зм. Бядулі) "  (часопіс "Роднае слова ", 2006) ; "Ззянне і гранне: Да праблемы колеру ў паэзіі Змітрака Бядулі" (часопіс" Роднае слова", 2007); " Гістарычныя погляды Максіма Багдановіча" ( часопіс "Роднае слова", 2008) ;" Цыкл вершаў М. Багдановіча “Згукі Бацькаўшчыны”: Некаторыя аспекты фальклорных традыцый" (часопіс "Роднае слова" , 2009); "Вобраз Вільні ў беларускай літаратуры пачатку ХХ стагоддзя" (часопіс "Беларуская мова і літаратура", 2009); " Уладзімір Дубоўка як літаратурны крытык і навуковы дзеяч" (часопіс "Роднае слова", 2010); " Духоўны свет чалавека і каардынаты часу ў паэзіі Уладзіміра Караткевіча" (часопіс  "Роднае слова", 2010), “Ля гэтых сосен нельга не спяваць…”: да праблемы “чалавек і прырода” ў паэзіі Максіма Танка" (часопіс "Роднае слова", 2012), “І позірк твой, за матылька лягчэйшы": Штрыхі да творчасці Л. Дранько-Майсюка" (часопіс "Роднае слова",2012) і інш.Аўтар каля 80 навукова-метадычных прац.

Рэпазіторый


 

ДРОЗД ДЗМІТРЫЙ ЯЎГЕНАВІЧ

выкладчык

Нарадзіўся ў г.п. Смілавічы Мінскай вобласці Чэрвеньскага раёна ў сям’і служачых. У 1996 г. закончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка (спецыяльнасць “Беларуская мова і літаратура, сусветная і айчынная культура”). У 1996 г. паступіў у аспірантуру БДПУ імя Максіма Танка. Працаваў настаўнікам сусветнай і айчыннай культуры ў СШ № 62 і 90 г. Мінска (1996–1999), са снежня 1999 года на пасадзе асістэнта, а пасля – выкладчыка кафедры тэорыі і гісторыі культуры. З ліпеня 2011 года Д.Я. Дрозд займае пасаду выкладчыка кафедры беларускай літаратуры і культуры. Распрацаваў і чытаў курсы лекцый, праводзіў практычныя і лабараторныя заняткі па наступных дысцыплінах: “Культуралогія”, “Беларуская вусная народная творчасць”, “Вусная народная творчасць”, “Этнаграфія Беларусі”, “Культуралагічны практыкум”, “Рыторыка”, “Дзіцячая літаратура”, “Методыка журналісцкай дзейнасці” на філалагічным факультэце, факультэтах пачатковай адукацыі, прыродазнаўства, дашкольнай адукацыі, спецыяльнай адукацыі, псіхалогіі.

З’яўляецца складальнікам тыпавой праграмы “Этналогія”, базавых праграм “Этнаграфія Беларусі”, “Вусная народная творчасць”, “Рыторыка”.

Навуковыя інтарэсы: вусная народная творчасць, сямейная абраднасць беларусаў.

Асноўныя публікацыі: Як нечысць адпрэчыць... Элементы ахоўнай магіі ў вясельным абрадзе / Д.Я. Дрозд // Полымя. – 1998. – № 8. – С. 280–290; Сімвалы мяжы ў вясельным абрадзе ініцыяцыі / Д.Я. Дрозд // Адукацыя і выхаванне: Асновы мастацтва. – 1999. – № 1. – С. 68–76; Выхаваўчы аспект беларускай вясельнай абраднасці / Д.Я. Дрозд // Фалькларыстычныя даследаванні : Кантэкст. Тыпалогія. Сувязі : зб. навук. арт. Вып. 9 / пад нав. рэд. Р.М. Кавалёвай, Т.В. Лук’янавай : уклад. В.В. Прыемка ; БДУ. – Мінск : Права і эканоміка, 2012. – С. 330 – 333; Беларускі вясельны абрад ініцыяцыі / Д.Я. Дрозд // Дзявятыя Танкаўскія чытанні (да 100-годдзя ўніверсітэта) : матэрыялы Міжнар. навук. канф., г. Мінск, 26 верас. 2014 г. / Бел. дзярж. пед. ун-т імя М. Танка ; рэдкал. В.Д. Старычонак, І.М. Гоўзіч, Н.В. Заяц ; адк. рэд. В.Д. Старычонак – Мінск : БДПУ, 2014. – С. 49–52.

Рэпазіторый


 

ЖАРДЗЕЦКАЯ АЛА УЛАДЗІМІРАЎНА

кандыдат філалагічных навук дацэнт

Нарадзілася ў горадзе Мінску ў сям’і выкладчыкаў. Закончыла філалагічны факультэт БДУ па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура, руская мова і літаратура” (1982) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры Імя Янкі Купалы (1985). У 1987 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Праблемы ўзаемаадносінаў чалавека і прыроды ў сучаснай беларускай прозе (І. Пташнікаў, В. Казько, В. Карамазаў)”. З 1985 па 1993 год працавала ў БДУ на кафедры рускай мовы як замежнай. У БДПУ працуе з 1993 г. на пасадзе дацэнта кафедры беларускай літаратуры і культуры. Аўтар больш за 100 навукова-метадычных прац. Суаўтар двух вучэбна-метадычных дапаможнікаў па матэрыялах краязнаўства пры навучанні замежных аспірантаў і стажораў (1990, 1991). Суаўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў “Курсавыя работы па беларускай літаратуры” (2004) і “Беларуская мова і літаратура” (2004).

Навуковыя інтарэсы: Даследаванне тэм “Чалавек і прырода ў сучаснай беларускай прозе”, “Пошукі духоўных арыенціраў у беларускай літаратуры на мяжы XX–XXI стст.”.

Асноўныя публікацыі: Экалагічныя праблемы ў сучаснай беларускай прозе: На прыкладзе твораў Івана Пташнікава, Віктара Казько, Алеся Жука, Віктара Карамазава // Роднае слова. – 2008. – №12. – С. 28 – 32; Уся літаратура ў водбліску нябачнага пажару…: адлюстраванне постчарнобыльскай свядомасці ў сучаснай беларускай літаратуры // Вучоныя запіскі: Серыя мовы і літаратуры. Серыя грамадска-палітычных навук. – 2011. – № 2. – С.142 – 148; Функцыянальнасць апісанняў прыроды ў паэмах ваеннага часу Якуба Коласа // «Каласавіны – 2010: «Якуб Колас і яго сучаснікі: да вывучэння творчых і асабістых узаемасувязей пісьменніка ў час Вялікай Айчыннай вайны»: матэрыялы ХХV Рэспубліканскай навук. канф., Мінск, 3 лістап. 2010 г. / Дзярж. літар.-мемар. музей Якуба Коласа. – Мінск, 2011. – С. 102–108; Палессе і палешукі ў творах Якуба Коласа і Алеся Кажадуба // Каласавіны. Якуб Колас і яго сучаснікі : да вывучэння творчых і асабістых узаемасувязей пісьменніка : матэрыялы ХХVІ навук. канф., 4 лістап. 2011 г., Мінск. – Мінск : Ковчег, 2012. – С. 177– 182; Пейзаж у псіхалагічнай распрацоўцы вобразаў (на прыкладзе аповесцей Максіма Гарэцкага “Ціхая плынь”, “Меланхолія”) // Максім і Гаўрыла Гарэцкія: Жыццё і творчасць (да 120-годдзя з дня нараджэння Максіма Гарэцкага). Матэрыялы ХХІ Гарэцкіх чытанняў, г. Мінск, 15 лютага 2013 г. – Мінск, 2013. – С. 101–104.

Рэпазіторый


 

ЗАЯЦ НАТАЛЛЯ ВІКТАРАЎНА

кандыдат філалагічных навук дацэнт

У 2000 г. закончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Дзіцячая і юнацкая журналістыка”. Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе. З 2001 па 2004 г. праходзіла навучанне ў аспірантуры БДПУ. У 2006 г. абараніла кандыдатскую дысертацыю на тэму “Творчасць Васіля Зуёнка: узаемадзеянне лірычнага і эпічнага”. З’яўляецца аўтарам больш чым 60 навуковых прац. Са снежня 2004 г. працуе на кафедры беларускай літаратуры (цяпер – беларускай літаратуры і культуры) на пасадзе выкладчыка, а з лістапада 2006 г. – дацэнта. З 2011 г. – навуковы кіраўнік СНДЛ “Актуальныя праблемы беларускага літаратуразнаўства”. Удзельнічала ў распрацоўцы навуковых тэм “Тыпалогія літаратурнага працэсу ў Беларусі ў сістэме новых педагагічных тэхналогій”, “Беларуская і сусветная літаратура ў сістэме міжкультурных камунікацый”. Уваходзіла ў склад аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні міжнародных навуковых канферэнцый: “Мастацкі свет Максіма Багдановіча: адметнасць, шматграннасць, універсальнасць” (2011); “Танкаўскія чытанні” (2010; 2012; 2014), “Беларусь на скрыжаванні стагоддзяў: ад класікі да сучаснасці” (2012). Арганізоўвала і праводзіла навуковую канферэнцыю студэнтаў і школьнікаў “Сучаснае мовазнаўства, літаратуразнаўства і культуралогія ў работах маладых вучоных” (2014; 2015).

Навуковыя інтарэсы: родава-жанравая спецыфіка сучаснай паэзіі, праблемы паэтыкі, праблемы сучаснай жанралогіі.

Асноўныя публкацыі: Родавая спецыфіка лірыкі на сучасным этапе // Весці БДПУ. – 2004. – № 1. – С. 90–92; “Пяць рэчак з крыніцы маёй...”: паэмны цыкл Васіля Зуёнка “Пяцірэчча” // Полымя. – 2004. – №  7. – С. 155–177; Літаратурнае рэдагаванне : практыкум. – Мінск: БДПУ, 2008. – 40 с.; Гаспадар паэтычнай Сялібы [прадм.] // Выбраныя творы / В. Зуёнак. – Мінск, 2010. – С. 5–24; Незнікомае святло // Маладосць. – № 5. – С. 90–94; Незнікомае святло // Маладосць. – 2013. – № 5. – С. 90–94; Беларускі ліра-эпас канца 1980-х – 1990-х гадоў: спецыфіка жанру // Вечны рух жыцця і заканамернасці творчых пошукаў літаратуры : мат. рэсп. навукова-практ. канферэнцыі (да 90-годдзя з дня нараджэння І.Я. Навуменкі), Мінск, 26–27 лютага 2015 г. / Цэнтр даследаванняў бел. культуры, мовы і літ. Нац. акадэміі навук Беларусі. – Мінск, 2015. – С. 334–339, інш.

Рэпазіторый


 

ЛЕСЬКА ЛІЛІЯ ПЯТРОЎНА

старшы выкладчык

Нарадзілася ў вёсцы Луткі Столінскага раёна, Брэсцкай вобласці ў сям’і служачых. У 1987 годзе паступіла на філалагічны факультэт БДУ, а ў 1992 годзе закончыла Мазырскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Н.К. Крупскай па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура”. З 1992 па 1994 працавала асістэнтам на кафедры беларускай літаратуры МДПІ імя Н.К. Крупскай. У 1998 г. закончыла аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДПУ імя Максіма Танка і прайшла з 1997 па 1998 г перападрыхтоўку па спецыяльнасці “Культуралогія”. Сусветная і айчынная культура”ў Рэспубліканскім інстытуце вышэйшай школы Белдзяржуніверсітэта. З 1998 па 1999 года працавала выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры на кафедры гуманітарных дысцыплін у Беларускай акадэміі мастацтваў. З 01.09 1999 працуе старшым выкладчыкам кафедры беларускай літаратуры і культуры.

Навуковыя інтарэсы: Даследаванне міфалагізму ў беларускай літаратуры Х1Х стагоддзя.

Асноўныя публікацыі:

  1. Леська, Л.П. Метамарфоза як сродак выяўлення барацьбы дабра салом у Яна Баршчэўскага/ Л.П. Леська // Весці Беларус. Дзярж. пед. ун-та. – 1995. №4 – С. 83– 87.
  2. Леська, Л.П . Міфалагізацыя рэчаў у мастацкім свеце Яна Баршчэўскага Лілія Леська // Роднае слова. – 2008. -- №10 -- С. 16 -18.
  3. Леська, Л.П. Ідэя ператварэння ў вершаваных творах Уладзіслава Сыракомлі/ Л.П. Леська // Весці нац. Акадэміі навук Беларусі. Серыя гуманітарных навук. – 2013. №3. С.109 -- 113.
  4. Леська, Л.П. Ад кола да лабірынта: Вобраз шляху ў мастацкім свеце Яна Баршчэўскага. Баршчэўскага / Лілія Леська // Роднае слова. – 2009. -- №12 -- С. 23 – 24.
  5. Леська, Л.П. Касцюм у мастацкім свеце Яна Баршчэўскага / Л.П. Леська // Весці БДПУ. Серыя1, Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. - 2010. – №2. -- С. 74 - 78.

Рэпазіторый


 

ЛУГОЎСКІ АЛЯКСАНДР ІВАНАВІЧ

кандыдат філалагічных навук дацэнт

Нарадзіўся ў в. Волма Чэрвеньскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А.М. Горкага па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Руская мова і літаратура” (1972). З 1972 па 1977 гг. працаваў настаўнікам на Чэрвеньшчыне. Закончыў аспірантуру пры МДПІ (1980). Кандыдацкая дысертацыя (1983) прысвечана праблеме маральна-эстэтычнага выхавання вучняў на ўроках беларускай літаратуры. З 1980 г. працуе ў БДПУ на пасадах асістэнта, старшага выкладчыка, дацэнта кафедры беларускай літаратуры і культуры. З 1991 па 2008 г. – дэкан факультэта беларускай філалогіі і культуры. Мае каля 80 апублікаваных навуковых і навукова-метадычных прац. Аўтар вучэбных і метадычных дапаможнікаў для студэнтаў і настаўнікаў, шэрагу артыкулаў у часопісе “Роднае слова”. Суаўтар кнігі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка: гісторыя і сучаснасць (1922 – 2002)”. Кіраўнік і распацоўшчык Адукацыйнага стандарта па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура”.

Арганізатар двух міжнародных кангрэсаў “Асветніцтва: вопыт тысячагоддзя” (1998, 2000) і некалькіх міжнародных канферэнцый “Танкаўскія чытанні”.

Узнагароджаны нагрудным знакам “Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь”, Ганаровай граматай Міністэрства адукацыі РБ, шматлікімі граматамі БДПУ.

Навуковыя інтарэсы: методыка выкладання беларускай літаратуры, літаратурнае краязнаўства, тэорыя літаратуры.

Асноўныя публікацыі: Курсавыя працы па методыцы выкладання беларускай літаратуры: вучэб. дапам. – Мн., 1991; Маральна-эстэтычнае выхаванне вучняў на ўроках беларускай літаратуры: дапам. для настаўніка. ХІ кл. – Мн,. 1992; Канцэпцыя шматузроўневай падрыхтоўкі настаўнікаў-філолагаў. – Мн., 1993 (у суаўт.); Методыка выкладання беларускай літаратуры: вучэб дапам. – Мн., 1999, 2005, 2007; Слоўнік студэнта-філолага па методыцы выкладання беларускай літаратуры. – Мн., 2006, 2008; Методыка выкладання беларускай літаратуры: дапам. – Мн., 2012 (у суаўт.).

Рэпазіторый


 

СЫЧОВА СВЯТЛАНА АНАТОЛЬЕЎНА

старшы выкладчык

Нарадзілася ў г. Мінску ў сям’і служачых. У 1995 г. закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Філолаг, выкладчык беларускай мовы і літаратуры». З 1996 г. працуе ў БДПУ спачатку на пасадзе асістэнта, затым на пасадах выкладчыка, старшага выкладчыка, намесніка дэкана філалагічнага факультэта па выхаваўчай рабоце.

Выкладае наступныя дысцыпліны: «Методыка выкладання беларускай літаратуры», «Гісторыя беларускай літаратуры ХІ–XVІІІ стагоддзяў», «Гісторыя беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя», «Дзіцячая літаратура».

Працуе над дысертацыйным даследаваннем «Нацыянальны свет беларуса ў сучаснай прозе (В. Карамазаў, А. Кудравец, А. Жук)».

Прымае ўдзел у «Зорным паходзе» (2009, 2012–2016 гг.), з’яўляецца кіраўніком педагагічнага атрада «Шыпшына».

Навуковыя інтарэсы: беларускае літаратуразнаўства і крытыка, методыка выкладання беларускай літаратуры.

Асноўныя публікацыі: Узаемадачыненні свету людзей і свету прыроды ў нацыянальным характары беларуса (на матэрыяле прозы Віктара Карамазава) / С.А. Сычова // Роднае слова. – 2009. – №6. – С. 10–13; Модусы духоўных арыенціраў герояў сучаснай беларускай прозы (на прыкладзе твораў А.Федарэнкі). Брэст, 2011; «Тут наша з вамі гісторыя» : развіццё беларускай драматургіі на сучасным этапе. Мн., 2011; Ідэя ўзаемаадносін чалавека і грамадства ў прамовах Ф. Скарыны і іх трансфармацыя ў сучаснай літаратуры. Гомель, 2011; Методыка выкладання беларускай літаратуры : дапаможнік / І.М. Гоўзіч, А.І. Лугоўскі, С.А. Сычова. Мн., 2012; «Неопочвенничество» ў беларускай і рускай літаратурах. Мн., 2012; Нацыянальнае быццё ў апавяданнях Максіма Танка і Якуба Коласа. Мн., 2012; Традыцыі Янкі Купалы ў сучаснай беларускай драматургіі. Мн., 2012 інш.

Рэпазіторый


 

ТАРАСАВА ТАМАРА МІКАЛАЕЎНА

доктар філалагічных навук, дацэнт

Нарадзілася ў г. Жабінка Брэсцкай вобласці ў сям’і сялян. Закончыла факультэт французскай мовы па спецыяльнасці “Французская і англійская мовы” Мінскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута замежных моў (1978) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры Імя Янкі Купалы АН БССР (1984). У 1986 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Праблема “чалавек і вайна” ў творчасці Максіма Гарэцкага і Анры Барбюса”. З 1984 па 1993 год працавала ў аддзеле тэорыі літаратуры Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У БДПУ працуе з 1993 г. на пасадзе дацэнта кафедры беларускай літаратуры і культуры, а з 2014 г. — на пасадзе прафесара гэтай кафедры. У 2013 г. абараніла доктарскую дысертацыю “Беларуская проза ХХ стагоддзя ў еўрапейскім літаратурным кантэксце: экзістэнцыялізацыя духоўнага свету героя”. Аўтар больш за 100 навукова-метадычных прац, друкуецца ў беларускім і замежным друку.

Навуковыя інтарэсы: кампаратывістыка, гісторыя беларускай і сусветнай літаратур.

Асноўныя публікацыі: Тарасава, Т.М. Духоўны досвед беларускай прозы ХХ ст. і еўрапейскі кантэкст / Т.М. Тарасава ; пад навук. рэд. У.В. Гніламёдава ; Беларус. дзярж. пед. ун-т. – Мінск : БДПУ, 2009. – 175 с. ; Тарасава, Т.М. Матыў парога, мяжы ў экзістэнцыяльнай прасторы рамана Мілана Кундэры “Вальс на развітанне” і аповесці Віктара Казько “Да сустрэчы” / Т.М. Тарасава // Вестн. Мин. гос. лингвист. ун-та. Сер. 1, Филология. – 2007. – № 3 (28). – С. 189–197; Тарасава, Т.М. Канфлікт экзістэнцыяльнага і сацыяльнага ў прозе А. Мрыя і А. Платонава / Т.М. Тарасава // Вес. Беларус. дзярж. пед. ун-та. Сер. 1, Педагогіка. Псіхалогія. Філалогія. – 2008. – № 3. – С. 70–74; Тарасава, Т.М. Тэма ГУЛАГа ў дзённікавай прозе: адметнасць экзістэнцыяльнага мыслення / Т.М. Тарасава // Вес. НАН Беларусі. Сер. гуманітар. навук. – 2008. – № 4. – С. 92–100; Тарасава, Т.М. Меніпея і экзістэнцыяльныя праблемы сучаснага чалавека ў творах Ю. Станкевіча і М. Уэльбека / Т.М. Тарасава // Весн. Брэсц. ун-та. Сер. філал. навук. – 2009. – № 2. – С. 5–10; Тарасава, Т.М. Індывідуальнае “я” як анталагічнае ядро рамана М. Уэльбека “Элементарныя часціцы” / Т.М. Тарасава // Вестн. Мин. гос. лингвист. ун-та. Сер. 1, Филология. – 2009. – № 4 (41). – С. 185–193;Тарасава, Т.М. Сімволіка-міфалагічныя коды ў экзістэнцыяльнай прасторы аповесці В. Казько “Выратуй і памілуй нас, чорны бусел” / Т.М. Тарасава // Род. слова. – 2009. – № 12. – С. 18–22; Тарасава, Т.М. Экзістэнцыяльны кампанент аўтабіяграфічнай прозы (на матэрыяле твораў Алеся Адамовіча (“Vixi”), Максіма Танка (“Дзённікі”), Сакрата Яновіча (“Не жаль пражытага”) / Т.М. Тарасава // Studia wschodniosłowiańskie / Uniw. w Białymstoku, Inst. Filologii Wschodniosłowiańskiej ; red. H. Twaranowicz. – Białystok, 2007. – T. 7. – С. 33–50. 

Рэпазіторый


 

ХОМІЧ ТАЦЦЯНА ПЯТРОЎНА

кандыдат філалагічных навук дацэнт

Нарадзілася ў г. Жодзіна Мінскай вобл. У 1997 г. закончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура, сусветная і айчынная культура”. У 1998 г. – магістратуру БДПУ па спецыяльнасці “Беларуская літаратура”. З 1998 г. працуе ў БДПУ спачатку на пасадзе педагога-стажора, затым на пасадах выкладчыка, дацэнта (з 2010). Чытае курсы лекцый па “Гісторыі беларускай літаратуры”, “Літаратурнай крытыцы”, “Тэксталогіі”, “Рыторыцы”. Распрацавала тыпавую вучэбную праграму па “Рыторыцы” для філалагічных (беларускіх) спецыяльнасцяў педагагічных ВНУ. У 2010 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную даследаванню светапоглядных, этычных, эстэтычных арыенціраў А. Пысіна, іх увасаблення на ўзроўні канцэпцыі чалавека і свету ў лірыцы паэта. Аўтар звыш 20 навуковых публікацый.

Навуковыя інтарэсы: беларуская лірыка другой паловы ХХ стагоддзя, прасторава-часавая арганізацыя мастацкага свету.

Асноўныя публікацыі: Мастацкая канцэпцыя чалавека і свету ў лірыцы Аляксея Пысіна: манаграфія. – Мінск, 2009; Особенности организации пространства в белорусской лирике 1960 – 70-х гг. (на примере творчества Алексея Пысина) // Meninis tekstas: Suvokimas. Analizė. Interpretacija = Художественный текст: Восприятие. Анализ. Интерпретация : Mokslinių straipsnių rinkinys / Vilniaus pedagoginis universitetas, Liublino Marijos Kiuri-Sklodovskos universitetas, Daugpilio universitetas. - Vilnius, 2006; “Гарадскі эксперымент” Максіма Багдановіча і ўрбаністычная паэзія Людмілы Рублеўскай // Мастацкі свет Максіма Багдановіча: адметнасць, шматграннасць, універсальнасць: зб. навук. арт. – Мінск, 2012.  

Рэпазіторый