Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

(8-017) 327-80-44 (кафедра белорусского языкознания)

(8-017) 327-78-14 (кафедра белорусской литературы и культуры)

(8-017) 327-78-10 (кафедра общего и русского языкознания)

(8-017) 327-79-14 (кафедра русской и зарубежной литературы)

(8-017) 327-75-46  (8-017) 200-95-61 (кафедра иностранных языков)



Мы на карте:

События
Кафедра белорусской литературы и культуры

Кафедра створана 1 ліпеня 2011 года загадам рэктара БДПУ П.Д. Кухарчыка на базе кафедр беларускай літаратуры і тэорыі і гісторыі культуры.

Загадчык кафедры - Гоўзіч Ірына Мікалаеўна, кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Дысцыпліны, замацаваныя за кафедрай беларускай літаратуры і культуры:

  • “Уводзіны ў літаратуразнаўства”,
  • “Дзіцячая літаратура”,
  • “Вусная народная творчасць”,
  • “Літаратурнае краязнаўства”,
  • “Гісторыя беларускай літаратуры”,
  • “Рыторыка” (дысцыпліна па выбары),
  • “Уводзіны ў літаратуразнаўства і тэорыя літаратуры”,
  • “Методыка выкладання беларускай літаратуры ў сярэдняй школе”,
  • “Беларуская вусная народная творчасць”,
  • “Тэорыя літаратуры”,
  • “Сусветны літаратурны працэс”,
  • “Рыторыка”,
  • “Методыка выкладання беларускай літаратуры”,
  • “Прафесійная этыка журналіста”,
  • “Методыка журналісцкай дзейнасці”,
  • “Тэорыя камунікацый”,
  • “Літаратурнае рэдагаванне”,
  • “Журналісцкае расследаванне” (дысцыпліна па выбары),  
  • “Сусветная і айчынная дзіцячая літаратура (айчынная дзіцячая літаратура)”,
  • “Асновы кампаратывістыкі” (кампанент ВНУ),
  • “Сусветная мастацкая культура” (кампанент ВНУ),
  • “Сучасны літаратурны працэс” (кампанент ВНУ),
  • “Асновы літаратурнай творчасці” (дысцыпліна па выбары) (з/а),
  • “Літаратурная крытыка” (дысцыпліна па выбары),
  • “Літаратурнае рэдагаванне” (факультатыў),
  • “Тэорыя культуры”,
  • “Краязнаўства”,
  • “Гісторыя беларускай культуры”,
  • “Сучасная культура Беларусі” (дысцыпліна па выбары),
  • “Прыродная і культурная спадчына” (культурная спадчына),
  • “Краязнаўства і этнаграфія Беларусі” (этнаграфія Беларусі),
  • “Сучасная культура Беларусі” (дысцыпліна па выбары),
  • “Беларуская міфалогія ў кантэксце сусветнай” (дысцыпліна па выбары),
  • “Культуралогія” (дысцыпліна на выбар).

Кафедрай беларускай літаратуры і культуры адбываецца падрыхтоўка студэнтаў па наступных спецыяльнасцях:

  • 1-02 03 01 Беларуская мова і літаратура,
  • 1-02 03 03 Беларуская мова і літаратура з усімі дадатковымі спецыяльнасцямі,
  • 1-02 03 07-01 Замежная мова (англійская або нямецкая). Беларуская мова і літаратура,
  • 1-01 02 02-04 Пачатковая адукацыя. Беларуская мова і літаратура,
  • 1-01 01 01 Дашкольная адукацыя,
  • 1-01 01 02 Дашкольная адукацыя з усімі дадатковымі спецыяльнасцямі,
  • 1-03 03 01 Лагапедыя,
  • 1-03 03 05 Лагапедыя. Дадатковая спецыяльнасць,
  • 1-03 03 06 Сурдапедагогіка. Дадатковая спецыяльнасць,
  • 1-03 03 07 Тыфлапедагогіка. Дадатковая спецыяльнасць,
  • 1-03 03 08 Алігафрэнапедагогіка. Дадатковая спецыяльнасць.

З гісторыі кафедры беларускай літаратуры і культуры

Кафедра беларускай літаратуры была створана ў 1932 г. Загадчыкамі кафедры з’яўляліся: з 1932 г. – В.В. Барысенка; 1950 – М.М. Пятровіч; 1970 – М.А. Лазарук (быў таксама дэканам філалагічнага факультэта); 1971 – А.А. Семяновіч; 1989 – М.І. Мішчанчук; 1996 – М.Ф. Шаўлоўская. З 2004 г. кафедру ўзначальвала Г.Я. Адамовіч, а з 2011 – І.М. Гоўзіч.

Навукова-даследчая і вучэбна-метадычная работа кафедры ажыццяўлялася па чатырох кірунках, у якіх знаходзяць працяг закладзеныя выкладчыкамі-папярэднікамі традыцыі. Навукова-метадычны напрамак арыентаваны на выпрацоўку і практычнае прымяненне новых адукацыйных канцэпцый і тэхналогій. Ён закладзены працай М.А. Лазарука, А.А. Семяновіча. Акадэмік АПН СССР (з 1982 г.) М.А. Лазарук, будучы членам кафедры, у 1954 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1970 г. – доктарскую. У 1972 г. яму было прысвоена званне прафесара. Пад кіраўніцтвам М.А. Лазарука ў 1990-я гг. распрацоўваецца і ўдакладняецца канцэпцыя вывучэння беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнай як новая адукацыйна-асветніцкая парадыгма. У яе рэчышчы былі створаны праграмы, напісаны падручнікі, дапаможнікі, у тым ліку членамі кафедры: доктарам філалагічных навук М.І. Мішчанчуком, кандыдатамі філалагічных навук Г.Я. Адамовіч, І.М. Гоўзіч. Даследчык беларускай прозы і драматургіі («Беларуская савецкая драматургія. 1917 – 1932», 1968; «Ад вытокаў да сталасці», 1978) А.А. Семяновіч, які ў 1945 г. скончыў МДПІ, з 1963 г. працаваў у педінстытуце дацэнтам, а ў 1971 г. абараніў доктарскую дысертацыю. Ён працягваў і развіваў традыцыі вывучэння беларускай літаратуры, арыентуючыся на спецыфіку яе выкладання ў ВНУ (падручнікі пад агульнай рэдакцыяй М.А. Лазарука і А.А. Семяновіча: «Гісторыя беларускай літаратуры ХІХ – пачатку ХХ ст.», «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1917 – 1940», 1971; «Гісторыя беларускай савецкай літаратуры: 1941 – 1980», 1983; «Гісторыя беларускай літаратуры: Старажытны перыяд», 1985). М.І. Мішчанчук, які ў 1994 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Жанрава-стылявыя асаблівасці сучаснай беларускай паэзіі», і дацэнт М.Ф. Шаўлоўская, адзін з аўтараў падручнікаў па літаратурным чытанні для малодшых школьнікаў, нямала зрабілі для даследчай, вучэбна-метадычнай дзейнасці кафедры як асяродка навуковага і культурнага жыцця. Вядомым педагогам-навукоўцам стаў першы дэкан факультэта беларускай філалогіі і культуры, кандыдат педагагічных навук, дацэнт А.І. Лугоўскі (дысертацыя «Маральна-эстэтычнае выхаванне старшакласнікаў на ўроках беларускай літаратуры» абаронена ў 1983 г.).

Літаратуразнаўчы напрамак, у якім знайшоў рэалізацыю вопыт акадэмічнага, фундаментальнага даследавання мастацтва слова, прадстаўлены членамі кафедры і яе загадчыкамі В.В. Барысенкам, які працаваў у Мінскім педагагічным інстытуце з 1931 па 1941 гг. і з 1945 па 1946 гг., адначасова з 1934 г. ён быў навуковым супрацоўнікам, а ў 1937–41 – дырэктарам Інстытута літаратуры і мовы АН БССР; амаль чвэрць стагоддзя да свайго прыходу ў МДПІ працаваў у АН БСССР А.А. Семяновіч (1949 – 1963). У 1990-я гг. у сувязі з працэсамі беларусізацыі і гуманітарызацыі на працу ў БДПУ з Акадэміі навук прыйшлі дацэнты Т.К. Грамадчанка, А.С. Гурская, В.І. Козіч, М.Д. Мацюх, Т.М. Тарасава, І.С. Шпакоўскі, якія ўзмацнілі тэарэтычны патэнцыял кафедры, працягваючы распрацоўку фундаментальных праблем беларускага літаратуразнаўства і надаючы ёй выразны адукацыйна-асветніцкі кірунак. Плённа працуюць у галіне літаратуразнаўства дацэнты А.У. Жардзецкая, В.Б. Несцяровіч  інш.

Напрамак параўнальнага літаратуразнаўства (кампаратывістыка) адносна новы ў працы кафедры. У наш час ён прадстаўлены дацэнтамі Г.Я. Адамовіч, адным з аўтараў праграм, падручнікаў, дапаможнікаў, створаных у НДІ адукацыі (пад кіраўніцтвам акадэміка М.А. Лазарука), аўтарам кніг «З крыніц сусветнай літаратуры» (1998), «Літаратура – Кантэкст – Тэзаўрус» (2003), «Літаратурная класіка ў параўнальным вывучэнні» (2008) і інш.; а таксама Т.М. Тарасавай, вядомым літаратуразнаўцам і перакладчыкам з французскай мовы. Значная частка курсавых і дыпломных прац на кафедры прысвечана параўнальнаму вывучэнню беларускай і іншанацыянальных літаратур, тэарэтычным праблемам кампаратывістыкі.

Моўна-эстэтычная дзейнасць кафедры скіравана на прафесійнае авалодванне студэнтамі навыкамі мастацкага чытання. Так, у 1966 г. створаны гурток выразнага чытання «Жывое слова» (яго кіраўнік А.А. Каляда ў 1973 г. выдаў кнігу «Выразнае чытанне сатырычных вершаў, баек і драматычных твораў», а ў 1974 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю). У далейшым гурток атрымаў ганаровую назву Народны Літаратурны тэатр «Жывое слова». У 1979 г. на кафедры заснавана літаратурнае аб’яднанне «Крокі». Набыткі гэтага кірунку ў дзейнасці кафедры працягнуты ў наш час працай заслужанага артыста Беларусі М.М. Лявончыка, выкладчыка культуры мовы і рыторыкі Т.П. Хоміч.

Звыш дзесяцігоддзя кафедра ажыццяўляе падрыхтоўку па журналістыцы. Куратар гэтых дысцыплін – кандыдат філалагічных навук Н.В. Заяц. У розныя часы падрыхтоўку журналістаў вялі прафесар В.С. Лукін, дацэнты А.А. Градзюшка, Л.І. Новікаў, старшы выкладчык Т.А. Луйгас, выкладчыкі А.А.Беразоўская, В.Р. Чарняўскі і інш.

Кафедра тэорыі і гісторыі была створана 23 красавіка 1991 г. загадам рэктара МДПІ імя А.М. Горкага А.Ц. Караткевіча. Загадчыкамі кафедры з’яўляліся: А.У. Рагуля, М.М. Забаўскі, Л.Е. Раманенка, С.В. Снапкоўская, В.А. Вараб’ёва.

Супрацоўнікамі кафедры былі праведзены два Міжнародных кангрэсы «Беларускае асветніцтва: вопыт тысячагоддзя», Міжнародная навуковая канферэнцыя «Праблемныя напрамкі развіцця мастацкай творчасці і вербальнай культуры нацыі» (2003), Рэспубліканская навуковая канферэнцыя «Сучасны гісторыка-культурны працэс: самавызначэнне і самарэалізацыя суб’екта»(2006), сумесна з УА «Мінскі дзяржаўны абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў» Абласная навукова-практычная канферэнцыя «Культуралагічныя аспекты гуманітарнай адукацыі»(2008) і інш.