Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

(8-017) 327-80-44 (кафедра белорусского языкознания)

(8-017) 327-78-14 (кафедра белорусской литературы и культуры)

(8-017) 327-78-10 (кафедра общего и русского языкознания)

(8-017) 327-79-14 (кафедра русской и зарубежной литературы)

(8-017) 327-75-46  (8-017) 200-95-61 (кафедра иностранных языков)



Мы на карте:

События
Выкладчыкi

ДЗЯТКО ДЗМІТРЫЙ ВАСІЛЬЕВІЧ

загадчык кафедры

кандыдат філалагічных навук дацэнт

Нарадзіўся ў г. Мінску ў сям’і служачых.

У 2003 г. закончыў Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура, сусветная і айчынная культура”.

З 2003 г. працуе ў БДПУ на пасадах выкладчыка (да 2007), дацэнта (да 2009), загадчыка кафедры беларускага мовазнаўства (з 2009). У 2007 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму “Фарміраванне і склад беларускай матэматычнай тэрміналогіі”. Лаўрэат стыпендыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь таленавітым маладым вучоным (2009). Аўтар каля 200 публікацый.

Кіруе калектывамі па распрацоўцы фундаментальных тэм “Беларуская мова ва ўсходнеславянскай лексікаграфіі: дынаміка метадалагічных падыходаў, тыпалогія формаў, вектары развіцця” (з 2011 г.), “Нацыянальная мова і мовазнаўства на сучасным этапе: стан, кірункі даследаванняў, перспектывы развіцця” (з 2011 г.).

З’яўляўся арганізатарам міжнародных і рэспубліканскіх канферэнцый: “Класічныя традыцыі духоўнай культуры ў сучасным свеце” (2008), “Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння” (2009, 2011, 2013), “Сёмыя Танкаўскія чытанні” (2010).

Навуковы кансультант часопіса “Роднае слова”, член рэдкалегіі навуковых зборнікаў “Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння” (2009, 2011, 2013), часопіса “Весці БДПУ. Серыя 1”. Уваходзіць у склад навуковага савета энцыклапедыі “Культура Беларусі”, член Рэспубліканскай тапанімічнай камісіі пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Узнагароджаны граматамі БДПУ.

Навуковыя інтарэсы: беларуская лексікаграфія, тэрміназнаўства, гісторыя лінгвістыкі, сучасная беларуская літаратурная мова.

Асноўныя публікацыі: Беларуская матэматычная тэрміналогія: станаўленне, структура, функцыянаванне: манаграфія. Мн., 2009; Беларускае мовазнаўства: дысертацыі па беларускай мове, абароненыя ў Рэспубліцы Беларусь (1990 – 2011 гг.): навуковы даведнік. Мн., 2011 (у суаўт.); Лексикографические штудии: монография. М., 2014 (у суаўт.); Беларускі правапіс: дапам. Мінск, 2012 (у суаўт.); Беларуская мова. Прафесійная лексіка для педагогаў: вучэб. дапам. Мн., 2012 (у суаўт.); Яўхім Карскі. Мн., 2014.

Рэпазіторый


ЛОБАНЬ НАТАЛЛЯ ПЯТРОЎНА

кандыдат філалагічных навук дацэнт

Нарадзілася ў г. Мінску ў сям’і рабочых. Закончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М.Горкага па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура” (1987) і аспірантуру пры кафедры беларускага мовазнаўства МДПІ (1991). Кандыдацкая дысертацыя (1996) прысвечана вывучэнню лексікі з канатацыйным значэннем і яе функцыянаванню ў беларускіх мастацкіх тэкстах. З 1991 г. працуе ў БДПУ на кафедры беларускага мовазнаўства – спачатку выкладчыкам, потым старшым выкладчыкам, з 1999 г. – на пасадзе дацэнта. Аўтар звыш 60 апублікаваных даследаванняў. Прымала ўдзел у напісанні 5 вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай мове для ВНУ і школ. Суаўтар тэрміналагічных выданняў і слоўнікаў, тыпавых вучэбных праграм для ВНУ, аўтар цыкла публікацый, прысвечаных праблеме канатацыі і канатацыйнай семантыкі лексічных адзінак, пытанням культуры маўлення, аналізу мовы мастацкіх твораў, вывучэнню лексікаграфічнай спадчыны Зоські Верас. З’яўлялася выканаўцай навуковых праектаў “Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння” (2007 – 2010), “Нацыянальная мова і мовазнаўства на сучасным этапе: стан, кірункі даследаванняў, перспектывы развіцця” (з 2010),  “Беларуская мова ва ўсходнеславянскай лексікаграфіі: дынаміка метадалагічных падыходаў, тыпалогія формаў, вектары развіцця” (з 2010). Узнагароджана Ганаровай граматай Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.

Навуковыя інтарэсы: беларуская лексікалогія (канатацыйны аспект семантыкі слова),  тэрміназнаўства, культура маўлення, філалагічны аналіз мастацкага тэксту, лексікаграфічная і мастацкая спадчына Зоські Верас.

Асноўныя публікацыі: Анаціраваны спіс хрыбетных жывёл Беларусі. Мн., 1993 (у суаўт.); Руска-беларускі тлумачальны слоўнік па фізіялогіі чалавека і жывёл. Мн., 1997 (у суаўт.); Беларуская мова. Зборнік дыктантаў. Мн., 1998 (у суаўт.); Беларуская мова. Прафесійная лексіка для педагогаў. Мн., 2012 (у суаўт.); Беларуская мова (прафесійная лексіка). Мн., 2013 (у суаўт.).

Рэпазіторый 


МАРОЗ СВЯТЛАНА СЯРГЕЕЎНА

кандыдат філалагічных навук дацэнт

Нарадзілася ў г. Мінску. Закончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура” (1984) і мэтавую аспірантуру пры кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ (1992). Кандыдацкая дысертацыя (2001) прысвечана вывучэнню сродкаў выражэння катэгорыі пасесіўнасці ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. Працавала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў СШ №123 г. Мінска (1984 – 1989). З 1992 г. пасля заканчэння аспірантуры працавала выкладчыкам кафедры бедарускага мовазнаўства, з 2003 – на пасадзе дацэнта кафедры. З 2007 па 2010 гг. уваходзіла ў склад ЧНК па распрацоўцы навуковага праекта “Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння”. Аўтар каля 80 апублікаваных навуковых і навукова-метадычных прац. Прыняла ўдзел у напісанні 3 вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай мове для ВНУ. Суаўтар шматлікіх публікацый у часопісе “Роднае слова” па праблемах развіцця звязнага маўлення вучняў, нетрадыцыйных тыпаў урокаў мовы і інш.

Навуковыя інтарэсы: функцыянальная граматыка беларускай мовы, перакладазнаўства, методыка навучання ў сярэдняй і вышэйшай школе.

Асноўныя публікацыі: Сінтаксіс сучаснай беларускай літаратурнай мове: практыкум. Мн., 2005 (у суаўт.); Стараславянская мова: практыкум. Мн., 2005 (у суаўт.); Сучасная беларуская літаратурная мова: тэсты для тэматычнага кантролю. Мн., 2006 (у суаўт.).

Рэпазіторый


НЯМКОВІЧ НІНА МІКАЛАЕЎНА

кандыдат філалагічных навук дацэнт

            

Нарадзілася ў в. Маяк Слуцкага раёна Мінскай вобласці ў сям΄і служачых.

Закончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура” (1979) і аспірантуру пры кафедры беларускага мовазнаўства (1987). Кандыдат філалагічных навук (1990). Дысертацыйнае даследаванне прысвечана вывучэнню мовы Ядвігіна Ш.

У БДПУ працуе з 1979 г. на пасадах асістэнта, старшага выкладчыка, дацэнта. У 1998 г. прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці “Мовазнаўства”.

Аўтар каля 90 апублікаваных даследаванняў. Прымала ўдзел у напісанні 10 вучэбна-метадычных дапаможнікаў па беларускай мове для ВНУ і школ. Суаўтар тэрміналагічнага слоўніка, слоўніка афарыстычных выслоўяў беларускіх пісьменнікаў, аўтар артыкулаў, прысвечаных аналізу мовы мастацкай літаратуры, публіцыстыкі, суаўтар цыкла публікацый па афарыстыцы (2005 - 2013), па сінтаксісе аднасастаўнага сказа (2012 - 2014). Член рэдкалегіі навуковых зборнікаў “Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння” (2009, 2011, 2013). Узнагароджана граматамі.

Навуковыя інтарэсы: афарыстыка, мова мастацкай літаратуры і публіцыстыкі, сінтаксіс беларускай мовы.

Асноўныя публікацыі: Язык прозы и публицистики Ядвигина Ш – Антона Левицкого. Мн., 1990; Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія. Мн., 1997 (у суаўт.); Беларуская мова: тэорыя, тэсты. Мн., 2008 (у суаўт.); Афарыстычныя выслоўі беларускіх пісьменнікаў. Мн., 2012 (у суаўт.).

Рэпазіторый


РАДЗІВАНОЎСКАЯ НАТАЛЛЯ АЛЯКСАНДРАЎНА

кандыдат філалагічных навук дацэнт

Нарадзілася ў г. Жлобін Гомельскай вобласці ў сям’і служачых. Закончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура; сусветная і айчынная культура” (1999), магістратуру (2000) і аспірантуру БДПУ (2003). Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў сярэдняй школе № 107 г. Мінска. З 2003 г. працуе ў БДПУ на пасадзе выкладчыка  (да 2008), дацэнта (з 2008). У 2004 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Айконімы Беларусі, суадносныя з назвамі расліннага свету: структура, утварэнне, пашырэнне”. Аўтар каля 50 публікацый. Як выканаўца ўдзельнічала ў распрацоўцы фундаментальных навукова-даследчых тэм “Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння” і “Нацыянальная мова і мовазнаўства на сучасным этапе: стан, кірункі даследаванняў, перспектывы развіцця”. Уваходзіла ў склад арганізацыйнага камітэта міжнародных навуковых канферэнцый “Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння” (2011, 2013).

Накуковыя інтарэсы: анамастыка, сучасная беларуская літаратурная мова, гендарная лінгвістыка.

Асноўныя публікацыі: Айконімы Беларусі, суадносныя з назвамі расліннага свету: структура, утварэнне, пашырэнне (аўтарэф. дыс.). Мн., 2004; Беларускі правапіс: дапам. Мн., 2012 (у суаўт.); Беларуская мова. Прафесійная лексіка для педагогаў: вучэб. дапам. Мн., 2012, (у суаўт.)

Рэпазіторый


РАДЫГІНА РЫМА ЁНАЎНА

старшы выкладчык

Нарадзілася  ў сям’і служачага ў горадзе Тракай (Літва). Адукацыя вышэйшая – Вільнюскі дзяржаўны педагагічны інстытут, філалагічны факультэт, спецыяльнасць “Руская мова і літаратура і педагогіка”, 1984 г. У БГПУ працуе з 02.09.2002 г. на пасадзе старшага выкладчыка

Сфера навуковых інтарэсаў: фанетыка літоўскай мовы, літоўская мова, гісторыя літоўскай мовы, літаратура Літвы, методыка выкладання літоўскай мовы, гісторыя літоўскага мовазнаўства, тэарэтычная граматыка літоўскай мовы, лексікалогія літоўскай мовы.

Асноўныя публікацыі: Аўтар вучэбна-метадычнага дапаможніка “Фонетика литовского языка” (у сааўтарстве). Аўтар артыкулаў: “М. Багдановіч і Вільня” (Мінск, 2012); “Аляксандр Пушкін и Літва” (Мінск, 2012); “Максім Танк і Вільнюс” (Мінск, 2012); “Янка Купала і Вільня” (Мінск, 2013).

Рэпазіторый


РЖАВУЦКАЯ МАРЫНА СЯРГЕЕЎНА

кандыдат філалагічных навук дацэнт

Нарадзілася  ў г. Мінску ў сям’і рабочых. Закончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага па спецыяльнасці ”Беларуская мова  і літаратура” (1984). Працавала настаўніцай беларускай мовы і літаратуры ў СШ №15 г. Мінска (1984 – 1988). Закончыла аспірантуру пры МДПІ (1991), працавала асістэнтам кафедры беларускага мовазнаўства названай установы (1991 – 2003). У 2000 г. абараніла дысертацыю на атрыманне вучонай ступені кандыдата філалагічных навук па тэме “Пераклад сінтаксічных канструкцый з беларускай мовы на рускую (на матэрыяле твораў Івана Мележа)”. З 2003 г. працуе у БДПУ на пасадзе дацэнта. У 2006 г. атрымала вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці “Мовазнаўства”. Працавала ў складзе калектыву фундаментальнага навуковага праекта”Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння” (2007 – 2010). Аўтар больш за 80 апублікаваных прац, сярод якіх шэраг вучэбна-метадычных дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ. Суаўтар аб’ёмнага цыкла публікацый у часопісе “Роднае слова”, прысвечаных метадычным аспектам выкладання беларускай мовы на ўроках у  сярэдняй школе. Узнагароджана граматай БДПУ.

Навуковыя інтарэсы:  перакладазнаўства, сучасная беларуская літаратурная мова, лінгвадыдактыка.

Асноўныя публікацыі: Стараславянская мова: практыкум. Мн, 2005 (у суаўт.). Сінтаксіс сучаснай беларускай літаратурнай мове: практыкум. Мн, 2005 (у суаўт.). Сучасная беларуская літаратурная мова: тэмы для тэматычнага кантролю.Мн, 2006 (у суаўт.).

Рэпазіторый


САЎКО УЛАДЗІМІР ПАЎЛАВІЧ

кандыдат педагагічных навук дацэнт

Нарадзіўся ў в. Брольнікі Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці ў сялянскай сям’і. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці “Беларуская і руская мова і літаратура” (1984) і завочна аспірантуру БДПУ (1992). Працаваў настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў СШ №2 г. Мазыра, выкладчыкам кафедры беларускай мовы  Мазырскага педагагічнага інстытута.

З 1989 г. працуе на кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ. У 1995 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю, прысвечаную развіццю маўлення школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі. Кандыдат педагагічных навук, дацэнт.

Мае больш за 80 навуковых і навукова-метадычных публікацый. Суаўтар праграм і вучэбных дапаможнікаў па беларускай мове для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі Рэспублікі Беларусь, вучэбных дапаможнікаў па методыцы выкладання беларускай мовы. Удзельнічаў у рэалізацыі Дзяржаўных навукова-тэхнічных праграм “Адукацыя і здароўе” (2008), “Сучаснае адукацыйнае асяроддзе” (2009). З’яўляўся старшынёй секцыі беларускай мовы Навукова-метадычнага савета пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны граматай БДПУ.

Навуковыя інтарэсы: методыка выкладання беларускай мовы, сучасная беларуская мова.

Асноўныя публікацыі: Развіццё маўлення школьнікаў пры вывучэнні марфалогіі (назоўніка і прыметніка): дапам.. Мн., 2000; Методыка выкладання беларускай мовы: практыкум: вучэб. дапам. Мн., 2006 (у суаўт.); Методыка выкладання беларускай мовы: вучэб. дапам. Мн., 2007 (у суаўт.); Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 10 класа агульнаадукацыйных школ з беларускай мовай навучання. Мн., 1999 (у суаўт.); Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 11-га класа агульнаадукацыйных школ з беларускай мовай навучання. Мн., 2000 (у суаўт.); Беларуская мова: падручнік для 10 кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульн. сярэдн. адукацыі, з бел. мовай навучання з 11-гадовым тэрмінам навучання. Мн., 2004 (у суаўт.); Беларуская мова: падручнік для 11 кл. устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульн. сярэдн. адукацыі, з бел. мовай навучання з 11-гадовым тэрмінам навучання. Мн., 2004 (у суаўт.); Беларуская мова: эксперыментальны вучэбны дапаможнік для 11 класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з белар. і руск.  мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання з паглыбленым вывучэннем беларускай мовы. Мн., 2004 (у суаўт.); Беларуская мова: эксперыментальны вучэбны дапаможнік для 12 класа ўстаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, з белар. і руск.  мовамі навучання з 12-гадовым тэрмінам навучання (паглыблены ўзровень). – Мінск, 2005 (у суаўт.); Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 10-га класа агульнаадукацыйных устаноў з беларускай і рускай мовамі навучання. Мн., 2009 (у суаўт.); Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 11-га кл. агульнаадукацыйных устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання. Мн., 2010 (у суаўт.); Беларуская мова ў 11 класе: вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Мн., 2011 (у суаўт.); Беларуская мова ў 10 класе: вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульн. сярэдн. адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Мн., 2011 (у суаўт.).

Рэпазіторый


СТАРАСЦЕНКА ТАЦЦЯНА ЯЎГЕНАЎНА

кандыдат філалагічных навук дацэнт

Нарадзілася ў г. Мінску ў настаўніцкай сям’і. Закончыла Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура” (1993). З 1993 г. працуе ў БДПУ – спачатку на пасадзе асістэнта, а з 2004 г. – на пасадзе дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства. Кандыдацкая дысертацыя (2001) прысвечана вывучэнню лексіка-стылістычных сродкаў рэалізацыі кантрасту (на матэрыяле твораў Алеся Разанава). Аўтар звыш 100 апублікаваных даследаванняў. Удзельнічала ў напісанні звыш 40 вучэбна-метадычных дапаможнікаў і публікацый па беларускай мове для школ і ВНУ. Распрацоўвае раздзел “Лінгвістычная стылістыка” ў фундаментальным навуковым праекце “Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння”. Аўтар цыкла публікацый у часопісе “Роднае слова”, прысвечаных даследаванню структурных адзінак тэксту, моўнай кампазіцыі, лінгвістычнаму аспекту вобраза аўтара і вобраза апавядальніка, стылістычнаму і дыскурс-аналізу мастацкага тэксту. Актыўна супрацоўнічае са сферай школьнай адукацыі. Кіравала паэтычнымі гурткамі (1995 – 1998), удзельнічае ў правядзенні алімпіяд па беларускай мове, выступае з лекцыямі перад настаўнікамі беларускай мовы і літаратуры ў Мінскім гарадскім інстытуце развіцця адукацыі. Працавала карэспандэнтам “Настаўніцкай газеты” (1997 – 2000), вяла перадачы на радыёстанцыі “Беларусь” (2007 – 2013).  

Навуковыя інтарэсы: стылістыка, лексікалогія, мастацкая камунікацыя, культура маўлення.

Асноўныя публікацыі: Стылістыка тэксту. Мн., 2007; Беларуская мова: Тэставы трэнажор: для падрыхтоўкі да цэнтралізаванага тэсціравання. Мн., 2008 (у суаўт.); Стылістыка беларускай мовы. Мн., 2009 (у суаўт.); Дыктанты па беларускай мове (9 – 11 класы). Мн., 2013 (у суаўт.); Стылістыка беларускай мовы. Мн., 2013. 

Рэпазіторый


УРБАН ВОЛЬГА ВАЛЯНЦІНАЎНА

кандыдат філалагічных навук дацэнт

Нарадзілася ў г. Мінску. Закончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура” (1999) і аспірантуру пры кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ (2002). Кандыдацкая дысертацыя (2002) прысвечана вывучэнню катэгорыі ацэнкі ў беларускай дыялектнай мове (на матэрыяле субстантываў-характарыстык асобы). Працавала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры (1996 – 1999), выкладчыкам кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ (2001 – 2007), з 2007 г. – на пасадзе дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ. Аўтар каля 60 навуковых, метадычных і навукова-метадычных публікацый. Суаўтар вучэбных і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ВНУ і школ. Член рэдкалегіі навуковых зборнікаў “Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння” (2009, 2011, 2013).

Навуковыя інтарэсы: беларуская дыялекталогія, словаўтварэнне, лексікалогія, методыка выкладання беларускай мовы.

Асноўныя публікацыі: Беларуская мова: Пераказы: 10 – 11 класы. Мн., 2004 (у суаўт.); Стылістыка беларускай мовы: Вучэбна-метадычны дапаможнік. Мн., 2009 (у суаўт.); Беларускі правапіс: дапаможнік. Мн., 2011 (у суаўт.); Беларускі правапіс: дапаможнік. Мн., 2012 (у суаўт.); Беларуская мова. Прафесійная лексіка для педагогаў: вучэбны дапаможнік. Мн., 2012. (у суаўт.); Беларуская мова (прафесійная лексіка): дапаможнік. Мн., 2013 (у суаўт.).

Рэпазіторый


ЧАЙКА НАТАЛЛЯ УЛАДЗІМІРАЎНА

кандыдат філалагічных навук дацэнт

 

Нарадзілася ў г. Мінску ў сям’і рабочых. У 1994 г. закончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Беларуская філалогія”. З 1994 па 1997 гг. навучалася ў аспірантуры пры кафедры сучаснай беларускай мовы БДУ. У 1998 г. абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Эліпсіс у сучаснай беларускай мове”. З верасня 1998 г. працуе на пасадах старшага выкладчыка (да 2002), дацэнта кафедры беларускага мовазнаўства. Аўтар каля 100 навуковых публікацый. Уваходзіла ў склад выканаўцаў фундаментальных навуковых даследаванняў “Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння” (2007 – 2010), “Cicтэмна-структурныя асновы беларускай лiтаратурнай мовы” (2006 – 2010 гг.), “Сучасная беларуская лiтаратурная мова: нормы, дынамiка, функцыянаванне” (з 2011), “Нацыянальная мова і мовазнаўства на сучасным этапе: стан, кірункі даследаванняў, перспектывы развіцця” (з 2012), прымала ўдзел у напісанні вучэбна-метадычных і вучэбных дапаможнікаў, раздзела ў граматыцы беларускай мовы, аўтар манаграфіі і даследаванняў у галіне сінтаксісу сучаснай беларускай мовы.   

 Навуковыя інтарэсы: сінтаксіс беларускай мовы, тыпалагічны сінтаксіс, гісторыя сінтаксісу.

 Асноўныя публікацыі: Тыпалогія эліпсіса ў сінтаксічнай сістэме беларускай мовы: манаграфія. Мн., 2012; Кароткая граматыка беларускай мовы: у 2 ч. Мн., 2009 (у суаўт.); Сінтаксіс сучаснай беларускай літаратурнай мовы: практыкум: вучэбны дапам. Мн., 2005 (у суаўт.); Бе­ла­рус­кая мо­ва: 8-ы кл.: дык­тан­ты, пе­ра­ка­зы, пе­ра­кла­ды. Мн., 2003 (у суаўт.); Бе­ла­рус­кая мо­ва: 9 кл.: дык­тан­ты, пе­ра­ка­зы, пе­ра­кла­ды. Мн., 2005 (у суаўт.).

Рэпазіторый


ШАБОВІЧ МІКАЛАЙ ВІКТАРАВІЧ

кандыдат філалагічных навук дацэнт

Нарадзіўся ў в. Бадзені Мядзельскага раёна Мінскай вобласці ў сялянскай сям’і. Закончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя А.М. Горкага па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура” (1981) і аспірантуру пры ім (1989). Кандыдацкая дысертацыя (2004) прысвечана вывучэнню аказіянальнай лексікі ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ ст. Працаваў настаўнікам роднай мовы і літаратуры ў Шыпкоўскай васьмігадовай школе Вілейскага раёна (1981 – 1986). Пасля заканчэння аспірантуры працуе на кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ: спачатку на пасадзе асістэнта, потым старшага выкладчыка, а з 2005 года – на пасадзе дацэнта. У спісе навуковых публікацый – каля 50 пазіцый. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі (1989). Аўтар некалькіх паэтычных зборнікаў і кнігі гумару “Хор болей не спявае”, уганараванай Рэспубліканскай літаратурнай прэміяй “Залаты Купідон” як лепшая кніга 2008 г. у намінацыі “Сатыра і гумар”. Узнагароджаны медалём Саюза пісьменнікаў Беларусі “За вялікі ўклад у літаратуру” і шматлікімі граматамі.

Навуковыя інтарэсы: лексікалогія, дэрываталогія.

Асноўныя публікацыі: Аказіянальныя словы ў беларускіх мастацкіх тэкстах 20-х гадоў ХХ стагоддзя: манаграфія. Мн., 2013; Патрыятычнае выхаванне сродкамі сучаснай беларускай паэзіі: дапам. Мн., 2007; Аўтарская словатворчасць як адна з крыніц узбагачэння лексікі сучаснай беларускай літаратурнай мовы // Весці БДПУ, 2010, №3; Аказіянальныя назоўнікі ў мастацкіх тэкстах  20-х гг. ХХ ст. // Моўныя адзінкі ў кантэксце: Зб. навук. арт. – Мінск: МДПІ, 1991; Аказіяналізмы ў беларускіх мастацкіх тэкстах (да праблемы даследавання) // Слова. Вобраз. Кантэкст: зб. навук. арт. Мн., 1994.

Рэпазіторый