Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

(8-017) 327-80-44 (кафедра белорусского языкознания)

(8-017) 327-78-14 (кафедра белорусской литературы и культуры)

(8-017) 327-78-10 (кафедра общего и русского языкознания)

(8-017) 327-79-14 (кафедра русской и зарубежной литературы)

(8-017) 327-75-46  (8-017) 200-95-61 (кафедра иностранных языков)



Мы на карте:

Учора i сёння

Кафедра беларускага мовазнаўства як самастойная навукова-педагагічная структурная адзінка была створана на літаратурна-лінгвістычным факультэце ў кастрычніку 1931 г. і называлася тады кафедрай беларускай і рускай моў.

Яе першым загадчыкам (да 1934 г.) і фактычным арганізатарам быў вядомы беларускі славіст прафесар
П.А. Бузук.

Пётр Апанасавіч Бузук – беларускі і ўкраінскі лінгвіст, доктар філалагічных навук (1924), прафесар (1925). Дырэктар Інстытута мовазнаўства АН БССР (1931 – 1933). Даследаваў гісторыю славянскіх моў, дыялекталогію, лінгвагеаграфію, беларускую і ўкраінскую літаратурныя мовы. Аўтар прац: “Да характарыстыкі паўночнабеларускіх дыялектаў” (1926), “Асноўныя пытанні мовазнаўства” (1926), “Становішча беларускай мовы сярод іншых славянскіх моў” (1927), “Спроба лінгвістычнай геаграфіі Беларусі” (1928) і інш. Сааўтар “Праграмы для збірання асаблівасцей беларускіх гаворак і гаворак, пераходных да суседніх моў”  (1927).


У наступныя гады кафедру ўзначальвалі:

  • дацэнт К.І. Гурскі (1939 – 1941),
  • дацэнт А.С. Карзон (1944 – 1949),
  • дацэнт Н.Т. Вайтовіч (1949 – 1956),
  • прафесар Ф.М. Янкоўскі (1956 – 1982),
  • прафесар М.С. Яўневіч (1982 – 1993),
  • дацэнт П.А. Міхайлаў (1993 – 2009).

Канстанцін Іванавіч Гурскі – беларускі мовазнавец і педагог. Кандыдат філалагічных навук (1939).  Вучоны сакратар Інстытута мовы і літаратуры АН БССР (1936 –1941). Распрацоўваў тэарэтычныя праблемы агульнага мовазнаўства, беларускай дыялекталогіі і літаратурнай мовы. Аўтар прац: “Выказнік у беларускай мове” (1940), “Граматычныя катэгорыі дзеяслова і іх выражэнне ў беларускай мове” (1940), “Актуальныя пытанні беларускай дыялекталогіі” (1941) і інш. Сааўтар дапаможнікаў “Сінтаксіс беларускай мовы” (1939), “Курс сучаснай беларускай мовы” (1940).


Антон Сямёнавіч Карзон – беларускі педагог. Займаў шэраг адказных грамадзянскіх і ваенных пасад. Быў старшынёй Валаснога настаўніцкага саюза (1918 – 1919), памочнікам каменданта на чыгучачных станцыях (1919 – 1923). Закончыў вышэйшыя курсы беларусазнаўства (1926), вучыўся на педагагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага універсітэта (з 1927 г.).


Ніна Трафімаўна Вайтовіч – доктар філалагічных навук (1967). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1971). На кафедры з 1947 г. Старшы навуковы супрацоўнік сектара дыялекталогіі Інстытута мовазнаўства АН БССР (з 1956 г.). Даследавала гісторыю беларускай мовы, беларускую дыялекталогію. Аўтар прац: “Ненаціскны вакалізм народных гаворак” (1968), “Баркалабаўскі летапіс” (1971) і інш. Сааўтар “Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі” (1962), “Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы” (1963), “Нарысаў па беларускай дыялекталогіі” (1964).”Лінгвістычная геаграфія і групоўка народных гаворак” (1969).


Фёдар Міхайлавіч Янкоўскі – доктар філалагічных навук (1970), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навук БССР (1972). На кафедры з 1953 г. Даследаваў фанетыку, арфаэпію, лексіку, фразеалогію, граматыку беларускай мовы. Аўтар прац: “Дыялектны слоўнік” (1959 – 1970), “Беларускае літаратурнае вымаўленне” (1960), “Роднае слова” (2-е выд. 1972), “Беларускія народныя параўнанні” (1973), “Беларуская фразеалогія” (1981), “Гістарычная граматыка беларускай мовы” (1983), “Сучасная беларуская мова” (1984). Сааўтар шэрагу вучэбных дапаможнікаў і слоўнікаў.


Міхаіл Станіслававіч Яўневіч – доктар філалагічных навук (1982), прафесар (1984). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1990). Заслужаны настаўнік Беларусі (1972). На кафедры з 1952 г. Даследаваў сінтаксіс беларускай мовы, праблемы сінтаксічнай сінанімікі. Аўтар прац: “Канструкцыі з прыназоўнікам за ў сучаснай беларускай літаратурнай мове” (1965), “Сінтаксічная сінаніміка ў сучаснай беларускай літаратурнай мове” (1977). Сааўтар  дапаможнікаў: “Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы (4-е выд. 2006), “Беларуская мова” (1991), “Сучасная беларуская літаратурная мова. Лексікалогія. Фанетыка. Арфаграфія” (3-е выд. 1993), “Сучасная беларуская літаратурная мова. Марфалогія” (1997),  падручнікаў па беларускай мове для 6 – 9 класаў.


Павел Аляксандравіч Міхайлаў – кандыдат філалагічных навук (1981), дацэнт (1994). Выдатнік  адукацыі Рэспублікі Беларусь (2000). На кафедры з 1991 г. Даследуе беларускую дыялектую мову, анамастыку, тэрміналогію, лексікаграфію. Аўтар прац: “З мікратапаніміі Кобрыншчыны” (1985), “Беларуская дыялектная лексікаграфія: гісторыя, сучасны стан і перспектывы” (1995) і інш. Сааўтар прац: “Тураўскі слоўнік” (1982 – 1987), “Слоўнік беларускіх гаворак паўночна-заходняй Беларусі і яе пагранічча” (1979 – 1986), “Лексічны атлас беларускіх народных гаворак” (1993 – 1998), “Лексічныя ландшафты Беларусі: жывёльны свет” (1995), “Агульнаславянскі лінгвістычны атлас” (2000), “Сучасная беларуская літаратурная мова: тэсты для тэматычнага кантролю” (2006) і інш.


З 2009 г. кафедру ўзначальвае дацэнт Дзмітрый Васільевіч Дзятко.

За кафедрай замацаваны наступныя дысцыпліны:

  • “Сучасная беларуская літаратурная мова”;
  • “Сучасная беларуская мова”;
  • “Беларускае мовазнаўства”;
  • “Беларуская лексікаграфія”;
  • “Беларуская дыялекталогія”;
  • “Стараславянская мова”;
  • “Актуальныя праблемы беларускай мовы”;
  • “Беларуская мова (прафесійная лексіка)”;
  • “Методыка выкладання беларускай мовы;
  • “Гісторыя беларускай мовы”;
  • “Асновы лінгвакультуралогіі (дысцыпліна па выбары)”;
  • “Культура маўлення”;
  • “Актуальныя праблемы беларускага мовазнаўства”;
  • “Параўнальная граматыка ўсходнеславянскіх моў;
  • “Агульнае мовазнаўства”;
  • “Стылістыка беларускай мовы”;
  • “Практыка замежнай мовы (польская / літоўская)”;
  • “Методыка выкладання замежнай мовы (польская / літоўская)”;
  • “Літаратура краіны вывучаемай мовы (Рэспубліка Польшча / Літоўская Рэспубліка)”;
  • “Гісторыя замежнай мовы (польская / літоўская)”.

Асноўныя кірункі навуковай работы кафедры: беларусістыка, літуаністыка, славістыка, кампаратывістыка.

Значную ўвагу кафедра надае падрыхтоўцы вучэбна-метадычнай літаратуры для студэнтаў ВНУ Беларусі.

Будучыя настаўнікі-філолагі вывучаюць многія лінгвістычныя дысцыпліны па дапаможніках, створаных выкладчыкамі кафедры: «Сучасная беларуская літаратурная мова: марфалогія» (1997), «Сінтаксіс сучаснай беларускай літаратурнай мовы» (М.С.Яўневіч, П.У.Сцяцко, 2006), «Стараславянская мова» (А.А.Каўрус, М.М.Круталевіч, 2004), «Сінтаксіс сучаснай беларускай літаратурнай мовы: практыкум» (пад рэд. І.Л.Бурак, 2005), «Стараславянская мова: практыкум» (С.С.Мароз, М.С.Ржавуцкая, С.І.Фацеева, 2005), «Сучасная беларуская літаратурная мова: тэсты для тэматычнага кантролю» (пад рэд. П.А.Міхайлава, 2006), «Стылістыка беларускай мовы» (Т.Я.Старасценка, Ф.С.Шумчык, В.В.Урбан) (2009), дапаможнікі па стылістыцы Ф.С.Шумчыка (2004 – 2008), «Беларускі правапіс» (пад рэд. Д.В.Дзятко, 2011) і многія іншыя.

Толькі за апошнія 10 гадоў выкладчыкі кафедры апублікавалі больш за 80 вучэбных дапаможнікаў і праграм для студэнтаў і вучняў агульнаадукацыйнай школы, надрукавалі ў часопісах сотні навуковых і навукова-метадычных артыкулаў.

Пры кафедры паспяхова дзейнічае аспірантура. Так, 1990 па 2013 гг. 28 выпускнікоў аспірантуры паспяхова абаранілі кандыдацкія дысертацыі пад кіраўніцтвам праф. М.С.Яўневіча, праф. Н.В.Гаўрош, дац. П.А.Міхайлава і інш.

Кафедра мае ўстойлівыя сувязі са школамі, гімназіямі і ліцэямі г. Мінска, якія з’яўляюцца базамі для праходжання педагагічнай практыкі студэнтамі, актыўна супрацоўнічае Літоўскім эдукалагічным універсітэтам (Літва), Універсітэтам Канстанціна Філосафа ў Нітры (Славакія), Башкірскім дзяржаўным універсітэтам (Расія) і інш.