Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

(8-017) 327-80-44 (кафедра белорусского языкознания)

(8-017) 327-78-14 (кафедра белорусской литературы и культуры)

(8-017) 327-78-10 (кафедра общего и русского языкознания)

(8-017) 327-79-14 (кафедра русской и зарубежной литературы)

(8-017) 327-75-46  (8-017) 200-95-61 (кафедра иностранных языков)



Мы на карте:

События
Новыя выданнi

У выдавецтве “Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі” пабачыла свет энцыклапедыя для студэнтаў і школьнікаў “Беларуская мова” (496 с.). Кніга падрыхтавана калектывам выкладчыкаў кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ (Дзятко Д.В., Лобань Н.П., Мароз С.С., Міхайлаў П.А., Нямковіч Н.М., Радзіваноўская Н.А., Ржавуцкая М.С., Саўко У.П., Старасценка Т.Я., Урбан В.В., Чайка Н.У., Шахоўская С.У.) і выдадзена па заказе і пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь.

У склад рэдкалегіі ўваходзяць аўтарытэтныя беларускія вучоныя і дзяржаўныя дзеячы: Ігар Васільевіч Карпенка, Аляксандр Іванавіч Жук, Лілія Станіславаўна Ананіч, Барыс Уладзіміравіч Святлоў, Васіль Дзянісавіч Старычонак інш. Навуковым рэдактарам тома з’яўляецца загадчык кафедры беларускага мовазнаўства Дзмітрый Васільевіч Дзятко.

Энцыклапедыя “Беларуская мова” ўключае каля 300 артыкулаў, якія прысвечаны беларускай мове, яе гісторыі і сучаснаму стану, гукавому і лексічнаму складу, фраземнаму фонду, графіцы і арфаграфіі, марфалогіі і сінтаксісу, дыялектнаму падзелу, слоўнікам.

Выданне адрасуецца найперш студэнтам і школьнікам. Але яно будзе карыснае самаму шырокаму колу зацікаўленых чытачоў, у тым ліку выкладчыкам, настаўнікам, аспірантам, магістрантам, паколькі яго  прызначэнне – не толькі прапанаваць інфармацыю навуковага характару, але і навучыць самастойнаму мысленню, выпрацоўваць творчы падыход да асэнсавання моўных з’яў.

 


Выйшла з друку кніга “Мовазнаўцы: нарысы па гісторыі беларускай лінгвістыкі” (Мінск, 2017 с., 496 с.). Яе аўтарамі з’яўляюцца загадчык кафедры беларускага мовазнаўства кандыдат філалагічных навук Д.В.Дзятко і кандыдат філалагічных навук П.А.Міхайлаў.

Кніга складаецца з нарысаў пра тых вучоных-філолагаў, якія ў ХІХ−ХХІ стагоддзях распрацоўвалі разнастайныя праблемы ўсход­неславянскай лінгвістыкі. Падаюцца характарыстыкі асноў­ных прац, біяграфічная інфармацыя, факты навуковай і педа­га­гіч­най дзейнасці.

Асобы, якім прысвечаны нарысы: Р. Аванесаў, М. Азбукін, А. Аксамітаў, М. Байкоў, Р. Барадулін, А. Бардовіч, С. Бархудараў, А. Баханькоў, Л. Більдзюкевіч, М. Булахаў, С. Буліч, Н. Вайтовіч, М. Васілеўскі, І. Волкаў, Л. Выгонная, В. Вярэніч, І. Гайдукевіч, М. Дурнаво, А. Зубаў, М. Кавалёва, Я. Казановіч, А. Карзон, М. Карнеева-Петрулан, Я. Карскі, А. Каўрус, Ф. Клімчук, А. Круталевіч, А. Крывіцкі, А. Курыла, Б. Лапаў, Л. Леўшчанка, І. Мацвеенка, Ю. Мацкевіч, І. Насовіч, Л. Падгайскі, К. Панюціч, Я. Рамановіч, С. Рохкінд, М. Сакалоў, К. Скурат, М. Сулер, П. Сцяцко, Т. Сцяшковіч, А. Чабярук, А. Шахматаў, Ф. Янкоўскі, М. Яўневіч.

Выданне прызначана спецыялістам у галіне мовазнаўства, вы­клад­чыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй нацыянальнай філалогіі.


Выйшаў з друку вучэбны дапаможнік "Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Сацыяльна-гуманітарныя навукі", у склад аўтарскага калектыву якога ўваходзіць кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Урбан Вольга Валянцінаўна.  

У вучэбным дапаможніку разглядаецца гісторыя станаўлення і развіцця навукова-галіновых тэрмінасістэм сацыяльна-гуманітарнага цыкла. У кожным тэматычным раздзеле пададзены тэарытычныя звесткі адносна паходжання тэрмінаў, іх утварэння і функцыянавання, прыводзяцца пытанні і заданні для самакантролю, спіс навуковых, навукова-метадычных і лексікаграфічных крыніц.

Адрасуецца студэнтам устаноў вышэйшай адукацыі i выкладчыкам.


В немецком издательстве DirectMedia (Bundesrepublik Deutschland, Berlin) вышло второе издание международной коллективной монографии "Лексикографические штудии 2013", опубликованной в 2014 г. Московским государственным университетом им. М.В. Ломоносова. 

Издание монографии стало результатом совместной работы коллектива исследователей из России, Беларуси, Украины, Польши, Грузии. Белорусский государственный педагогический университет им. Максима Танка в монографии представляет заведующий кафедрой белорусского языкознания Д.В.Дятко (раздел "Становление методологии белорусской терминографии в первой половине ХХ века").

Книга предназначена преподавателям, студентам-филологам, аспирантам, специалистам в области истории, теории и практики лексикографии. 


 

У выдавецтве Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выйшаў вучэбна-метадычны дапаможнік “Беларуская мова. Тэрміналогія фізікі і матэматыкі” (CD), рэкамендаваны Вучэбна-метадычным аб’яднаннем па гуманітарнай адукацыі для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей ВНУ Беларусі. Дапаможнік з’яўляецца сумесным праектам выкладчыкаў кафедры гісторыі беларускай мовы БДУ і кафедры беларускага мовазнаўства БДПУ. Яго аўтарамі з’яўляюцца Д.В.Дзятко (БДПУ), М.К.Чаеўская (БДУ), А.М.Муравіцкая (БДУ).

У вучэбна-метадычным дапаможніку змешчаны тэарэтычныя звесткі па ўсіх раздзелах курса “Беларуская мова: прафесійная лексіка”, а таксама заданні і практыкаванні з выкарыстаннем фізічнай і матэматычнай тэрміналогіі, праца над якімі дазволіць трывала засвоіць і замацаваць матэрыял.

Пераклад прапанаваных тэкстаў спецыяльнага характару будзе спрыяць назапашванню адпаведнай лексікі і павышэнню культуры маўлення.

Выданне ўтрымлівае “Руска-беларускі слоўнік фізічных тэрмінаў” і “Руска-беларускі слоўнік матэматычных тэрмінаў”.


У выдавецтве "Экаперспектыва" выйшаў вучэбна-метадычны дапаможнік “Беларуская мова (прафесійная лексіка)", падрыхтаваны дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства Т. Я. Старасценкай. 

У вучэбным дапаможніку разгледжаны асноўныя пытанні функцыянавання беларускай мовы на розных узроўнях, а таксама спецыфіка культуры беларускага маўлення найперш у звязцы з эканамічнай сферай. Пададзены гласарый і руска-беларускі слоўнік асноўных эканамічных тэрмінаў, тэксты для перакладу з рускай мовы на беларускую.

 


Выйшаў з друку вучэбны дапаможнік "Беларуская мова. Прафесійная лексіка. Прыродазнаўства", у склад аўтарскага калектыву якога ўваходзіць кандыдыт філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства Дзятко Дзмітрый Васільевіч.

У вучэбным дапаможніку разглядаецца гісторыя станаўлення і развіцця навукова-галіновых тэрмінасістэм прыродазнаўчага цыкла. У кожным тэматычным раздзеле пададзены тэарэтычныя звесткі адносна паходжання тэрмінаў, іх утварэння і функцыянавання, прыводзяцца пытанні і заданні для самакантролю, спіс навуковых, навукова-метадычных і лексікаграфічных крыніц.

 


Выйшла з друку новае навуковае выданне - анатаваны паказальнік дысертацый "Лингвистика Беларуси". Адным з укладальнікаў кнігі з'яўляецца дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства П.А.Міхайлаў.У даведніку прыводзяцца звесткі пра дысертацыі па спецыяльнасцях: 

  • 10.02.02 – Руская мова,
  • 10.02.03 – Славянскія мовы,
  • 10.02.04 – Германскія мовы,
  • 10.02.05 – Раманскія мовы,
  • 10.02.19 – Тэорыя мовы,
  • 10.02.20 – Параўнальна-гістарычнае, тыпалагічнае і супастаўляльнае мовазнаўства,
  • 10.02.21 – Прыкладная і матэматычная лінгвістыка,

прадстаўленыя да прысуджэння вучонай ступені кандыдата або доктара філалагічных навук за перыяд з 1991 г. па 2013 г.

Матэрыял размешчаны ў алфавітным парадку. У кожным слоўнікавым артыкуле прыводзіцца інфармацыя  пра тэму даследавання, вучоную ступень, спецыяльнасць, навуковага кіраўніка (кансультанта), установу, дзе падрыхтавана  дысертацыя, савет па абароне і дату абароны, апанентаў, мэту дысертацыйнага даследавання, падрабязную структуру работы, навуковае значэнне даследавання, крыніцу інфармацыі пра дысертацыю.
Даведнік адлюстроўвае ўзровень развіцця розных кірункаў сучаснай беларускай лінгвістыкі, паказвае шырыню і глыбіню вывучанасці канкрэтных моўных аб'ектаў і дазваляе вызначыць недаследаваныя праблемы.

Кніга прызначана навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам, дактарантам, аспірантам, магістрантам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў.


Выйшла з друку кніга Д.В. Дзятко «Прафесар Міхаіл Гапеевіч Булахаў: нарыс жыцця і навуковай дзейнасці».

Кніга прысвечана жыццю і навуковай спадчыне М.Г. Булахава (1919 – 2012) – доктара філалагічных навук, заслужанага дзеяча навукі, вядомага мовазнаўцы і педагога, які шмат зрабіў для развіцця ўсходнеславянскай лінгвістыкі. Ён аўтар фундаментальных слоўнікаў і энцыклапедый, якія не маюць аналагаў у іншых славянскіх краінах, а таксама больш за 300 грунтоўных публікацый па беларускай, рускай і інш. славянскіх мовах. Выданне прызначана выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца гісторыяй нацыянальнай філалогіі.


У выдавецтве "Медысонт" апублікаваны аб'ёмны слоўнік С.У. Шахоўскай "Назвы азёр Беларусі". Навуковым рэдактарам кнігі з'яўляецца дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства П.А. Міхайлаў.

Слоўнік "Назвы азёр Беларусі" з’яўляецца першай спробай сістэматызацыі і лінгвістычнага апісання беларускіх лімнонімаў. У выданні зафіксавана 3746 беларускіх найменняў, да якіх падаюцца граматычная характарыстыка і экстралінгвістычная інфармацыя. Прыводзяцца рускія адпаведнікі беларускіх назваў азёр.

Выданне прызначана спецыялістам у галіне беларускай анамастыкі, геаграфіі, выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў.

Слоўнік мае электронны адпаведнік, захаваны на дыску, які з’яўляецца дадаткам да друкаванага выдання.


У новай манаграфіі, апублікаванай выдавецтвам Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта (пад рэд. д.ф.н. Н.В.Пятаевай), прадстаўлены вынікі даследаванняў аўтараў з Расіі, Беларусі, Украіны, Польшчы і Абхазіі па розных аспектах сучаснай лексікаграфіі: абагульняльныя гісторыка-метадалагічныя працы і фрагменты інавацыйных слоўнікаў у кантэксце параўнальна-гістарычнай, супастаўляльнай, сістэмна-структурнай і антрапацэнтрычнай парадыгмаў сучаснай лінгвістыкі.

У манаграфію ўключаны раздзел Д.В.Дзятко "Станаўленне метадалогіі беларускай тэрмінаграфіі ў першай палове ХХ ст.".

Выданне прызначана выкладчыкам, студэнтам-філолагам, аспірантам, спецыялістам у галіне гісторыі, тэорыі і практыкі лексікаграфіі.


У выдавецтве "Харвест" выйшла кніга Д.В. Дзятко "Яўхім Карскі: бацька навуковага беларусазнаўства" (1500 экз.), прысвечаная жыццю і навуковай спадчыне акадэміка    Я.Ф. Карскага –філолага-славіста, заснавальніка беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, фалькларыста, палеографа. Яўхім Фёдаравіч меў званне ардынарнага акадэміка Пецярбургскай і Чэшскай акадэмій навук, з'яўляўся членам Інстытута беларускай культуры. Увайшоў у гісторыю лінгвістыкі як аўтар фундаментальнага даследавання «Белорусы» (1903 – 1922), а таксама звыш 1000 публікацый па ўсходнеславянскай філалогіі.


У манаграфіі ўвага засяроджваецца на раскрыцці дынамікі семантычных і стылістычных працэсаў, якія былі выкліканы пашырэннем грамадскіх функцый беларускай мовы ў пачатку ХХ ст. Выяўлены прычыны семантычных трансфармацый лексем як пад уплывам унутрымоўных фактараў, так і на базе запазычанняў; даследавана спецыфіка фарміравання стыляў, вызначаны механізм жанравай дыферэнцыяцыі. Кніга адрасавана студэнтам, выкладчыкам, навукоўцам.


У вучэбным дапаможніку разглядаюцца пытанні, звязаныя з тэарэтычным і практычным аспектамі функцыянальных стыляў, стылістыкі тэксту і дыскурс-аналізу. Прапануецца кантрольны тэст у двух варыянтах, які дазволіць замацаваць набытыя веды. Адрасаваны студэнтам і выкладчыкам ВНУ, настаўнікам і вучням школ, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі стылістыкі беларускай мовы.


Зборнік экзаменацыйных матэрыялаў утрымлівае адаптаваныя тэксты як з твораў класікаў беларускай літаратуры (Якуба Коласа, І.Мележа, Янкі Брыля, У.Караткевіча, Б.Сачанкі і інш.), так і з твораў маладых беларускіх пісьменнікаў, з разнастайных перыядычных выданняў. Прызначаны настаўнікам і вучням сярэдніх школ.


У зборнік навуковых артыкулаў увайшлі матэрыялы ІІІ Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Нацыянальная мова і нацыянальная культура: аспекты ўзаемадзеяння», якая праходзіла на базе кафедры беларускага мовазнаўства Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка 19 лістапада 2013 г. і была прысвечана 95-годдзю вядомага беларускага лінгвіста і пісьменніка Ф.М. Янкоўскага. Адрасуецца навуковым работнікам, выкладчыкам, аспірантам, студэнтам і ўсім, хто цікавіцца праблемамі беларускай лінгвістыкі.


Дапаможнік з грыфам Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь напісаны ў поўнай адпаведнасці з тыпавой вучэбнай праграмай «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» і прызначаны ў асноўным для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей ВНУ Беларусі. Кніга разлічана на сістэматызацыю, замацаванне і паглыбленне ведаў студэнтаў па беларускай мове, у ёй асвятляюцца наступныя раздзелы: «Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей», «Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы», «Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму», «Функцыянальныя стылі маўлення», «Навуковы стыль», «Афіцыйна-справавы стыль», «Культура прафесійнага маўлення». Практычны матэрыял падзелены на тры блокі: а) спецыяльнасцей гуманітарнага профілю; б) спецыяльнасцей фізіка-матэматычнага профілю; в) спецыяльнасцей прыродазнаўчага профілю. Адрасуецца студэнтам універсітэтаў, навучэнцам педагагічных каледжаў, вучням старшых класаў сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў, а таксама ўсім, хто хоча паглыбіць свае веды пра беларускую мову.


Дапаможнік з грыфам вучэбна-метадычнага аб'яднання па педагагічнай адукацыі напісаны ў поўнай адпаведнасці з тыпавой вучэбнай праграмай «Беларуская мова (прафесійная лексіка)» і прызначаны ў асноўным для студэнтаў нефілалагічных спецыяльнасцей ВНУ Беларусі. Кніга разлічана на сістэматызацыю, замацаванне і паглыбленне ведаў студэнтаў па беларускай мове, у ёй асвятляюцца наступныя раздзелы: «Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацыянальных каштоўнасцей», «Лексічная сістэма беларускай літаратурнай мовы», «Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму», «Функцыянальныя стылі маўлення», «Навуковы стыль», «Афіцыйна-справавы стыль», «Культура прафесійнага маўлення». Адрасуецца студэнтам універсітэтаў, навучэнцам педагагічных каледжаў, вучням старшых класаў сярэдніх агульнаадукацыйных устаноў, а таксама ўсім, хто хоча паглыбіць свае веды пра беларускую мову.