Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

(8-017) 327-80-44 (кафедра белорусского языкознания)

(8-017) 327-78-14 (кафедра белорусской литературы и культуры)

(8-017) 327-78-10 (кафедра общего и русского языкознания)

(8-017) 327-79-14 (кафедра русской и зарубежной литературы)

(8-017) 327-75-46  (8-017) 200-95-61 (кафедра иностранных языков)



Мы на карте:

События
Фiлiял кафедры

У снежні 2013 года на базе ДУА “Гімназія № 7 г. Мінска” быў адчынены філіял кафедры беларускага мовазнаўства УА “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”.

        

На дадзены момант гімназія налічвае 45 класаў, дзе навучаецца 1055 гімназістаў. Выкладанне ў навучальнай установе вядзецца на беларускай і рускай мовах. Прадугледжваецца абавязковае вывучэнне англійскай мовы, нацыянальнай і сусветнай гісторыі, культуры і літаратуры, нямецкай, італьянскай і польскай мовы на факультатыўных занятках. Вучэбна-метадычная і навуковая работа ажыццяўляецца па зацверджаных Міжпрадметным Інфармацыйна-метадычным Цэнтрам (МІМЦ) вучэбных планах. Вялікая ўвага надаецца інфарматызацыі навучальнага працэсу.

Гімназія № 7 мае неабходнае метадычнае забеспячэнне: рэсурсны цэнтр і кабінеты па беларускай мове і літаратуры ўкамплетаваны неабходнай вучэбна-метадычнай і навучальнай літаратурай, мультымедыйным абсталяваннем.

Філіял кафедры з’яўляецца структурным падраздзяленнем кафедры беларускага мовазнаўства. Дзейнасць філіяла кафедры накіравана на павышэнне якасці адукацыйнага працэсу і прафесійнай падрыхтоўкі педагогаў шляхам паглыбленага ўзаемадзеяння прафесарска-выкладчыцкага складу кафедры беларускага мовазнаўства і педагагічнага калектыву гімназіі.

 

Галоўнымі задачамі філіяла кафедры з’яўляюцца:

  • абагульненне і сістэматызацыя перадавога вопыту настаўнікаў; канструяванне метадычнага суправаджэння адаптацыі выпускніка педагагічнага ўніверсітэта да работы ва ўстановах адукацыі шляхам стварэння адпаведнай базы інфармацыі;
  • арганізацыя сумеснай даследчыцкай дзейнасці выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў кафедры беларускага мовазнаўства і настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры гімназіі па актуальных навуковых праблемах;
  • правядзенне практыка-арыентаваных семінараў для настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры;
  • забеспячэнне ўдзелу гімназістаў у алімпіядах, конкурсах, навукова-практычных канферэнцыях;
  • арганізацыя выхаваўчай і прафаарыентацыйнай работы, накіраванай на фарміраванне ў старшакласнікаў пазітыўных поглядаў на прафесію настаўніка-філолага.

У адпаведнасці з галоўнымі задачамі на працягу навучальнага года выкладчыкі кафедры беларускага мовазнаўства вывучалі перадавы вопыт настаўнікаў гімназіі і дзяліліся ўласным вопытам па выкладанні мовазнаўчых дысцыплін, забяспечвалі ўдзел гімназістаў у алімпіядзе па беларускай мове і літаратуры, кансультавалі настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры па актуальных праблемах лінгвістыкі, праводзілі гутаркі з навучэнцамі гімназіі аб спецыяльнасцях, па якіх рыхтуюць на факультэце беларускай і рускай філалогіі БДПУ.

Склад філіяла кафедры беларускага мовазнаўства

  1. Дзятко Д.В., кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
  2. Лобань Н.П., кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
  3. Мароз С.С., кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
  4. Нямковіч Н.М., кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
  5. Ржавуцкая М.С., кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
  6. Радзіваноўская Н.А., кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
  7. Старасценка Т.Я., кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
  8. Урбан В.В., кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
  9. Фацеева С.І., кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
  10. Шабовіч М.В., кандыдат філалагічных навук, дацэнт;
  11. Бажкова Т.І., метадыст гімназіі;
  12.  Кучук Н.У., настаўнік беларускай мовы і літаратуры;
  13. Міхайлоўская А. М., настаўнік беларускай мовы і літаратуры.

Сайт гімназііhttp://gymn7.minsk.edu.by/