Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

(8-017) 327-80-44 (кафедра белорусского языкознания)

(8-017) 327-78-14 (кафедра белорусской литературы и культуры)

(8-017) 327-78-10 (кафедра общего и русского языкознания)

(8-017) 327-79-14 (кафедра русской и зарубежной литературы)

(8-017) 327-75-46  (8-017) 200-95-61 (кафедра иностранных языков)



Мы на карте:

Абiтурыентам

Чаму БДПУ?

  • Філалагічны факультэт даў пуцёўку ў жыццё тысячам настаўнікаў, выкладчыкаў ВНУ, дзеячаў навукі і культуры. Выпускнікі факультэта працуюць у школах, гімназіях, ліцэях, каледжах, вышэйшых навучальных установах; рэдакцыях газет і часопісаў, на радыё і тэлебачанні; у выдавецкіх центрах; бібліятэках; навукова-даследчых інстытутах; пасольствах і прадстаўніцтвах розных краін; перакладчыцкіх цэнтрах; турыстычных кампаніях.
  • Студэнты нашага факультэта — адны з самых актыўных ва ўніверсітэце. Яны ўдзельнічаюць у шматлікіх праектах, займаюцца навукова-даследчай працай, праводзяць літаратурныя і тэатральныя вечарыны з удзелам вядомых дзеячаў культуры, ладзяць вандроўкі па Беларусі. Аднак падарожнічаюць філолагі не толькі дзеля асабістага задавальнення: некаторыя віды практык, напрыклад фальклорная, дыялекталагічная, журналіcцкая, патрабуюць знаёмства з мовай і культурай нашай краіны ў розных яе кутках. Для студэнтаў, якія абралі спецыяльнасці, звязаныя з вывучэннем замежнай мовы, прадугледжваюцца і замежныя паездкі. Нашы студэнты стажыруюцца ў Літве, Польшчы, Кітаі.
  • Дэвізам факультэта ва ўсе часы была якасная адукацыя. Набыць яе дапамагаюць вядомыя ў краіне і за яе межамі лінгвісты і літаратуразнаўцы, па падручніках якіх было падрыхтавана не адно пакаленне прафесійных філолагаў.
  • Мы ўпэўнены, што трывалыя, грунтоўныя веды, здабытыя на нашым факультэце, у будучым забяспечаць нашым выпускнікам паспяховы кар’ерны рост.

 

Для мяне беларуская мова – гэта неад'емная частка жыцця. І хаця ўвесь час па-беларуску размаўляць, на жаль, не атрымліваецца, але ў мяне ёсць шмат беларускамоўных сяброў, аднадумцаў... Вось ад гэтых зносін атрымліваю сапраўдную асалоду!

Беларуская мова – тая, якую прыемна чуць, на якой хочацца размаўляць... У маім жыцці яна паступова выцясняе рускую мову: і літаратуру з большым задавальненнем чытаю беларускую, і плэйліст у тэлефоне складаюць пераважна беларускамоўныя песні.

Адкрыўшы беларускае мовазнаўства, я адкрыла сябе і зразумела – маё! З’явілася нейкае невычэрпнае пачуццё патрыятызму, гонар за сваю Радзіму. І гэта крута – адчуваць сябе часткай нацыі, якая адрозніваецца ад усіх іншых не толькі назвай і геаграфічным становішчам, але і прыгожай старажытнай мовай.

Таццяна Паўлоўская, вучаніца 11 класа гімназіі г. Дзяржынска

 

Калі ты не ведаеш, куды паступаць, вось табе 10 прычын, каб выбраць факультэт беларускай і рускай філалогіі:

   

1. У цябе будзе магчымасць размаўляць на беларускай мове і адначасова вучыцца ПРАВІЛЬНА гэта рабіць з дапамогай лепшых выкладчыкаў кафедры беларускага мовазнаўства!

2. У цебя будзе магчымасць стаць пачынальнікам у навуковай галіне, калі ты захочаш займацца даследчыцкай дзейнасцю па мове ці па літаратуры, а мо і адначасова. J Глядзі – і тваё імя з’явіцца побач з імёнамі вялікіх вучоных!

3. У цябе будзе магчымасць сустракацца са знакамітымі сучаснымі пісьменнікамі, наведваць літаратурныя сустрэчы і гасцёўні!

4. У цябе будзе магчымасць працягваць або пачаць займацца творчай літаратурнай дзейнасцю: пісаць вершы, эсэ!

5. У цябе будзе магчымасць прымаць удзел у лепшых літаратурных конкурсах, дзе тваімі кансультантамі і кіраўнікамі будуць выкладчыкі кафедры беларускай літаратуры!

6. У цябе будзе магчымасць жартаваць па-беларуску, калі ты станеш адным з удзельнікаў факультэцкай каманды КВЗ “Дранікі”. Ведай: жартаваць на роднай мове – гэта стыльна!

7. У цябе будзе магчымасць папрацаваць і адначасова адпачыць у летніку разам з педагагічным атрадам студэнтаў факультэта беларускай і рускай філалогіі “Шыпшына”!

8. У цябе будзе магчымасць пазнаёміцца з культурамі розных краін: Польшы, Літвы, Кітая, Азербайджана, Ізраіля – у гэтым табе дапамогуць спецыяльныя кабінеты, створаныя на базе факультэта!

9. У цябе будзе магчымасць з дапамогай розных курсавых практык набыць якасны і цікавы вопыт у галіне педагогікі, літаратуры, мовы, фальклору!

10. У цябе будзе магчымасць пазнаёміцца з новымі сябрамі. А адну (як мінімум) з тэм для размовы вы ўжо знойдзеце – вас сабрала родная беларуская мова!

Вольга Прыгун, магістрант кафедры беларускага мовазнаўства