Контакты

Деканат:

(8-017) 327-80-09 (деканат, дневная форма)

(8-017) 327-80-27 (деканат, заочная форма)

(8-017) 200-84-85 (декан)

(8-017) 327-79-66 (заместители декана)


E-mail: filfak@bspu.by


Кафедры:

(8-017) 327-80-44 (кафедра белорусского языкознания)

(8-017) 327-78-14 (кафедра белорусской литературы и культуры)

(8-017) 327-78-10 (кафедра общего и русского языкознания)

(8-017) 327-79-14 (кафедра русской и зарубежной литературы)

(8-017) 327-75-46  (8-017) 200-95-61 (кафедра иностранных языков)



Мы на карте:

События
Кафедра белорусского языкознания

КАФЕДРА БЕЛАРУСКАГА МОВАЗНАЎСТВА

 


Інфармацыя для выкладчыкаў па навуковай тэме


Паважаныя сябры!

У інтэрнэце з'явіўся неафіцыйны слоўнік для праверкі беларускамоўнай арфаграфіі ў Microsoft Office 2007 - 2014.

Ён даступны для бясплатнага скачвання на сайце «Беларускі N-корпус».

http://bnkorpus.info/download.html

 


У выдавецтве "Медысонт" апублікаваны аб'ёмны слоўнік С.У. Шахоўскай "Назвы азёр Беларусі". Навуковым рэдактарам кнігі з'яўляецца дацэнт кафедры беларускага мовазнаўства П.А. Міхайлаў.

Слоўнік "Назвы азёр Беларусі" з’яўляецца першай спробай сістэматызацыі і лінгвістычнага апісання беларускіх лімнонімаў. У выданні зафіксавана 3746 беларускіх найменняў, да якіх падаюцца граматычная характарыстыка і экстралінгвістычная інфармацыя. Прыводзяцца рускія адпаведнікі беларускіх назваў азёр.

Выданне прызначана спецыялістам у галіне беларускай анамастыкі, геаграфіі, выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў.

Слоўнік мае электронны адпаведнік, захаваны на дыску, які з’яўляецца дадаткам да друкаванага выдання.

 

 

Нацыянальная бібліятэка Беларусі славіцца не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Таму выбар менавіта гэтага месца для экскурсіі студэнтаў 12 групы факультэта беларускай і рускай філалогіі разам з куратарам дацэнтам кафедры беларускага мовазнаўства Таццянай Яўгенаўнай Старасценкай быў невыпадковы. 19 лістапада 2014 г. студэнты пазнаёміліся з разнастайнымі заламі першага, другога і трэцяга паверхаў бібліятэкі, навучыліся заказваць літаратуру, убачылі выставы густоўнай графікі і вытанчаных скульптур. Асабліва ўразіла зала рэдкай кнігі, дзе захоўваюцца старажытныя рукапісы, інкунабулы, выданні Скарыны “Іоў” (Прага, 1517 г.), “Царствы” (Прага, 1518 г.) і інш. На фотастэндах адлюстраваны асноўныя перыяды дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі, а стол бібліятэкара вяртае ў далёкія 20-я гады ХХ стагоддзя.

 

У канцы экскурсіі студэнты прызналіся, што ў найбліжэйшы час абавязкова запішуцца сюды, каб узбагаціцца новымі ведамі, знаёмствамі і ўпэўнена адчуваць сябе ў сучасным навуковым свеце. 

 

У новай манаграфіі, апублікаванай выдавецтвам Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, прадстаўлены вынікі даследаванняў аўтараў з Расіі, Беларусі, Украіны, Польшчы і Абхазіі па розных аспектах сучаснай лексікаграфіі: абагульняльныя гісторыка-метадалагічныя працы і фрагменты інавацыйных слоўнікаў у кантэксце параўнальна-гістарычнай, супастаўляльнай, сістэмна-структурнай і антрапацэнтрычнай парадыгмаў сучаснай лінгвістыкі.

Выданне ўтрымлівае раздзелы, напісаныя выкладчыкамі кафедры беларускага мовазнаўства, і прызначана выкладчыкам, студэнтам-філолагам, аспірантам, спецыялістам у галіне гісторыі, тэорыі і практыкі лексікаграфіі.

У выдавецтве "Харвест" выйшла кніга Д.В. Дзятко "Яўхім Карскі: бацька навуковага беларусазнаўства", прысвечаная жыццю і навуковай спадчыне акадэміка Я.Ф. Карскага –філолага-славіста, заснавальніка беларускага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнографа, фалькларыста, палеографа. Яўхім Фёдаравіч меў званне ардынарнага акадэміка Пецярбургскай і Чэшскай акадэмій навук, з'яўляўся членам Інстытута беларускай культуры. Увайшоў у гісторыю лінгвістыкі як аўтар фундаментальнага даследавання «Белорусы» (1903 – 1922), а таксама звыш 1000 публікацый па ўсходнеславянскай філалогіі.